MyBooks.club
Все категории

Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке). Жанр: Прочая детская литература издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
19 февраль 2019
Количество просмотров:
149
Читать онлайн
Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке)

Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) краткое содержание

Астрид Линдгрен - Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Астрид Линдгрен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Астрид Линдгрен

Сапраўды, Катлу не забiла глыба, якую Джанатан штурхнуў на яе, але калi глыба пацэлiла ў Катлу, тая з рычаннем, якое магло б разбурыць горы, звалiлася ўнiз у вадаспад Карма.

16

Так, Джанатан не забiў Катлу. Яе забiў Карм. А Катла ў сваю чаргу забiла Карма. Прама перад нашымi вачыма. Мы ўсё гэта бачылi. Нiхто, акрамя нас, не бачыў, як два страшыдлы са старадаўнiх часоў нiшчылi адно аднаго. Мы бачылi, як яны змагалiся ў вадаспадзе.

Калi Катла зараўла i знiкла, мы спачатку не паверылi сваiм вачам, - цяжка было паверыць, што яе ўжо няма. Дзе яна ўтапiлася, мы не бачылi, бачылi толькi, як пена ў рацэ стала дыбам. Нiчога больш. Катлы не было.

Але затым мы ўбачылi змея. Ён высунуў сваю зялёную галаву з пены, яго хвост бiў па вадзе. О, ён быў жахлiвы, гэты гiганцкi змей, даўжынёй ва ўсю шырыню ракi - такi, якiм яго апiсвала Эльфрыда.

Змей, пра якога яна чула ў сагах, калi была маленькай, быў не толькi сагай, як i Катла. Ён iснаваў, i гэта было такое ж страшыдла, як i Катла, яго галава хiсталася ва ўсе бакi ў пошуках... I раптам ён убачыў Катлу. Яна вынырнула з вады i апынулася ў вiры, i змей кiнуўся наперад i абвiў яе. Яна дыхнула на яго сваiм смертаносным агнём, але ён схапiў яе так моцна, што выцiснуў агонь з яе грудзей. Яны кусалi i ламалi адно аднаго, iмкнучыся забiць. Мяркую, што яны чакалi гэтай сустрэчы яшчэ са старадаўнiх часоў, цяпер бiлiся, як дзве звар'яцелыя iстоты, кiдаючыся i сплятаючыся ў пенным патоку ў адзiн жахлiвы клубок. Катла ўвесь час раўла, а Карм змагаўся бязгучна, чорная кроў чорнай крыважэрнай драконiхi i крыважэрнага змея афарбавала белую пену, якая стала чорнай i брыдкай.

Як доўга ўсё гэта працягвалася? Мне здавалася, што я стаяў на гэтай сцяжыне тысячу год i не бачыў нiчога, акрамя гэтых страшыдлаў у iх апошняй бiтве.

Гэта была доўгая i жахлiвая бiтва. Нарэшце яна закончылася. Катла выдала свой апошнi немы роў, перадсмяротны, i сцiхла. У Карма не было ўжо галавы, i яны ўтапiлiся разам, абвiўшы адно аднаго. I вось, нi Карма, нi Катлы ўжо не было, яны знiклi, як быццам нiколi не iснавалi. Пена зноў стала белай, мярзотная кроў страшыдлаў была аднесена магутнай плынню вадаспада. Усё стала як i раней, як i было ў старажытныя часы.

Мы стаялi на сцяжынцы i глядзелi, хаця ўсё ўжо мiнулася. Мы доўга не маглi сказаць нi слова. Нарэшце Джанатан спахапiўся:

- Мы павiнны з'ехаць адсюль хутчэй, хутка стане цёмна, а я не хачу, каб ноччу мы заставалiся ў Карманьяцы.

Бедныя Грым i Ф'ялар! Не ведаю, як мы змаглi падняць iх i як паехалi. Яны былi такiя стомленыя, што ледзьве цягнулi ногi.

Але мы паехалi з Карманьякi i апошнi раз перасеклi мост. Конi больш iсцi не маглi. Як толькi мы даехалi да канца моста, яны павалiлiся i засталiся ляжаць, нiбы думаючы, што яны зрабiлi ўсё, што маглi - дапамаглi нам дабрацца да Наджыялы, i гэтага было дастаткова.

- Мы на старым месцы распалiм касцёр, - сказаў Джанатан, маючы на ўвазе строму, дзе мы правялi тую навальнiчную ноч, калi я ўпершыню ўбачыў Катлу. Я схамянуўся, калi прыгадаў гэта, таму што мне не хацелася б спыняцца ў iншым месцы. Але далей мы нiкуды не маглi пайсцi.

Перад тым як уладкавацца нанач, трэба было напаiць коней. Мы далi iм крыху вады, але яны не хацелi пiць. Яны ператамiлiся, i я непакоiўся за iх.

- Джанатан, яны нейкiя дзiўныя, - усё больш трывожыўся я. - Як думаеш, iм будзе лепш пасля сну?

- Так, усё будзе добра, калi яны паспяць, - супакоiў мяне Джанатан.

Я пагладзiў Ф'ялара, якi ляжаў з заплюшчанымi вачыма.

- Якi ў цябе быў цяжкi дзень, - сказаў я. - Але заўтра ўсё будзе добра...

Мы распалiлi касцёр якраз на тым месцы, дзе i раней. Гэта строма была самым лепшым месцам для прывалу, калi не думаць пры гэтым, што побач Карманьяка. За намi сцяной стаялi горы, яны былi цёплыя ад сонца i прыкрывалi нас ад ветру. Перад намi цяснiна абрывалася да вадаспада Карма, а ад моста да зялёнага лужка таксама быў круты схiл, i лужок адсюль выглядаў маленькiм зялёным лапiкам, далёка-далёка ўнiзе.

Мы сядзелi ля кастра i глядзелi, як цемра ахутвае горы i раку.

Я быў вельмi стомлены i думаў пра тое, што нiколi ў маiм жыццi я не перажываў такiх цяжкiх дзён. Ад свiтання да вечара я нiчога не бачыў, акрамя крывi, страху i смерцi. "Ёсць прыгоды, якiх лепш бы i не было", - казаў неяк Джанатан. А сёння ў нас было якраз дастаткова такiх прыгод. Дзень бiтвы, ён быў доўгi i цяжкi, але цяпер ён, нарэшце, закончыўся.

Але нашаму гору не было канца. Я прыгадаў Мацiяса i вельмi смуткаваў ля кастра. Таму запытаў у Джанатана:

- Як ты думаеш, дзе цяпер Мацiяс?

- Ён у Наджылiме, - упэўнена адказаў Джанатан.

- У Наджылiме? Я нiколi не чуў пра яе, - пацiснуў плячамi я.

- Не, ты чуў, - сказаў Джанатан. - Цi ж ты не памятаеш тую ранiцу, калi я пакiдаў Вiшнёвую Далiну, а ты так баяўся? Цi ж ты не памятаеш, што я сказаў тады? "Калi я не вярнуся, мы сустрэнемся ў Наджылiме". Вось там цяпер Мацiяс.

Потым ён расказаў мне пра Наджылiму. Ён не расказваў мне гiсторый вельмi даўно, у нас не было часу. Але цяпер, калi мы сядзелi каля кастра i размаўлялi пра Наджылiму, усё было дакладна так, як бы мы сядзелi скрайку на маiм ложку дома ў горадзе.

- У Наджылiме... У Наджылiме... - сказаў Джанатан такiм голасам, якiм ён звычайна расказваў казкi. - У ёй яшчэ жывуць казкi, i легенды, i кастры.

- Бедны Мацiяс, i там, значыцца, таксама ёсць прыгоды, якiх лепш бы i не было.

Але Джанатан адказаў, што там няма дрэнных казак, а якраз наадварот, там вельмi добра.

"Людзi там шчаслiвыя, так, яны працуюць, вядома, дапамагаюць адзiн аднаму ва ўсiм, але яны i спяваюць, гуляюць, расказваюць казкi, - гаварыў ён. Зрэдку яны палохаюць дзяцей жахлiвымi, жорсткiмi сагамi пра страшыдлаў, такiх, як Карм i Катла, i пра такiх жорсткiх людзей, як Тэнджыл. Але потым яны смяюцца над усiм гэтым".

- Вам было страшна? - пытаюцца яны ў дзяцей. - Дык гэта ж толькi сагi. Гэта тое, што нiколi не iснавала, ва ўсякiм разе тут, у нашых далiнах.

- Мацiяс шчаслiвы ў Наджылiме, - сказаў Джанатан. - Там у яго старая ферма ў Яблыневай Далiне, самая прыгожая ферма ў самай прыгожай i самай зялёнай далiне Наджылiмы.

- Неўзабаве трэба будзе збiраць яблыкi ў яго садзе, - сказаў Джанатан. - I мы будзем там, каб дапамагчы яму. Ён жа зусiм старэнькi, каб узлазiць на лесвiцу.

- Я вельмi хачу трапiць туды, - сказаў я. I падумаў, што ў Наджылiме павiнна быць вельмi добра, i акрамя таго, я вельмi хацеў пабачыць Мацiяса зноў.

- Ты сапраўды гэтага хочаш? - спытаў Джанатан. - Мы маглi б жыць разам з Мацiясам. На ферме Мацiяса ў Яблыневай Далiне ў Наджылiме...

- А як гэта ўсё будзе?

- О, гэта будзе цудоўна, - адказаў Джанатан. - Мы зможам ездзiць на конях па лясах, распальваць кастры - калi б ты толькi ведаў, якiя лясы ў Наджылiме! А ў глыбiнi лясоў ёсць маленькiя чыстыя азёры. Мы маглi б распальваць кастры кожны вечар каля якога-небудзь возера i праводзiць там некалькi дзён i начэй. А потым вяртацца да Мацiяса.

- I дапамагаць яму збiраць яблыкi? - падказаў я. - Але тады Сафii i Орвару давядзецца клапацiцца аб Вiшнёвай Далiне i Далiне Дзiкай Ружы без тваёй дапамогi, Джанатан?

- Ну i што ж, - адказаў Джанатан. - Я не патрэбен больш Сафii i Орвару. Яны самi цудоўна справяцца ў сваiх далiнах.

Але потым ён замоўк i больш нiчога не расказваў. Мы абодва маўчалi, бо я быў вельмi стомлены i не вельмi шчаслiвы. Не такое ўжо гэта суцяшэнне слухаць пра Наджылiму, калi яна ад нас так далёка.

Цемра станавiлася ўсё гусцей i гусцей, а горы цямней i цямней. Вялiзныя птушкi лёталi над намi i крычалi так сумна, што ўсё здавалася надта змрочным. Вадаспад Карма грымеў удалечынi, i мне ўжо надакучыла слухаць яго. Шум вадаспада нагадваў мне пра тое, пра што хацелася б забыць. Усё было такое сумнае, што падумалася - я нiколi не буду шчаслiвы.

Я падсунуўся блiжэй да Джанатана, ён спакойна сядзеў, прытулiўшыся да выступу скалы, твар яго быў бледны. Ён выглядаў, як казачны прынц, але збляднелы i змучаны прынц. "Бедны Джанатан, ты ж таксама нешчаслiвы, - падумаў я. - Каб жа я мог зрабiць цябе крыху шчаслiвейшым..."

I вось, калi мы сядзелi тут у цiшынi, Джанатан загаварыў:

- Сухарык, я павiнен штосьцi сказаць табе.

Спачатку я спалохаўся, таму што калi ён так гаварыў, то гэта заўсёды было штосьцi журботнае.

- Што ты павiнен мне сказаць? - запытаўся я.

Ён пагладзiў мяне па шчацэ.

- Не палохайся, Сухарык... Але памятаеш, што гаварыў Орвар? "Нават маленькi язычок полымя Катлы мог забiць або паралiзаваць любога", - ты памятаеш, як ён гаварыў гэта?

- Так, але чаму ты ўспомнiў пра гэта?

- Таму што... - адказаў Джанатан, - таму што маленькi язычок полымя Катлы ўсё-такi датыкнуўся да мяне, калi мы ўцякалi ад яе.

Цэлы дзень балела маё сэрца ад гора i страху, але я не плакаў. А цяпер слёзы пакацiлiся градам.

- Ты што, збiраешся памерцi зноў, Джанатан? - закрычаў я.

Але Джанатан сказаў:

- Не, але я б хацеў, таму што я нiколi не змагу рухацца.

Ён растлумачыў, якiм жорсткiм было полымя Катлы. Калi яно не забiвала, то прыносiла яшчэ горшае зло, яно разбурала штосьцi ўсярэдзiне, i чалавек станавiўся паралiзаваным. Спачатку ты гэтага не заўважаеш, але потым яно павольна i няўмольна падпаўзае да цябе.


Астрид Линдгрен читать все книги автора по порядку

Астрид Линдгрен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Браты Львiнае Сэрца (на белорусском языке), автор: Астрид Линдгрен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.