MyBooks.club
Все категории

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
29 август 2018
Количество просмотров:
363
Читать онлайн
Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) краткое содержание

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Герберт Уэллс, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Герберт Уэллс
Назад 1 2 3 4 5 ... 40 Вперед

Уэллс Герберт

Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Гэрбэрт Уэлс

Чалавек-невiдзiмка

Раздзел I

З'ЯЎЛЕННЕ НЕЗНАЁМЦА

Незнаёмец з'явiўся ў пачатку лютага; у той марозны зiмовы дзень бушавалi вецер i завiруха - апошняя завiруха ў гэтым годзе, аднак ён прыйшоў з чыгуначнай станцыi Брэмблхерст пяшком; у руцэ, абцягнутай тоўстай пальчаткай, ён трымаў невялiкi чорны сакваяж. Ён быў захутаны з галавы да пят; шырокiя палi капелюша хавалi ўвесь твар, вiднеўся толькi блiскучы кончык носа; плечы i грудзi былi ў снезе, таксама як i сакваяж. Ён увайшоў у карчму "Кучар i конi", ледзьве перастаўляючы ногi ад холаду i знямогi, i кiнуў сакваяж на падлогу.

- Агню! - крыкнуў ён. - У iмя чалавекалюбства! Пакой i агню! - Ён строс з сябе снег i пайшоў за мiсiс Хол у прыёмную, каб абгаварыць умовы. Размова была кароткая. Кiнуўшы ёй два савярэны, незнаёмец пасялiўся ў карчме.

Мiсiс Хол запалiла камiн i пакiнула свайго госця, каб уласнаручна згатаваць яму абед. Раздабыць у Айпiнгу зiмой пастаяльца, ды яшчэ такога, якi не таргуецца, гэта была нечуваная ўдача, i мiсiс Хол вырашыла паказаць сябе вартай шчаслiвага выпадку, якi выпаў на яе долю.

Калi вяндлiна падсмажылася, а Мiлi, вечна сонная служанка, выслухала некалькi знiшчальна-з'едлiвых заўваг (што, вiдаць, павiнна было падагнаць яе энергiю), мiсiс Хол панесла ў пакой прыезджага абрус, посуд i шклянкi i пачала з асаблiвым шыкам сервiраваць стол. Агонь весела трашчаў у камiне, але прыезджы - да найвялiкшага яе здзiўлення - да гэтага часу не зняў капелюша i палiто. Ён стаяў спiной да яе, глядзеў у акно, за якiм падаў снег. Рукi яго, усё яшчэ ў пальчатках, былi закладзены за спiну, i ён, здавалася, аб чымсьцi глыбока задумаўся. Гаспадыня заўважыла, што расталы, снег капае з яго плячэй на дыван.

- Дазвольце, судар, ваша палiто i капялюш, - звярнулася яна да яго, - я аднясу iх на кухню i павешу прасушыць.

- Не трэба, - адказаў ён, не паварочваючыся.

Яна падумала, што недачула, i ўжо гатова была паўтарыць сваю просьбу.

Незнаёмец павярнуў галаву i паглядзеў на яе цераз плячо.

- Я лiчу за лепшае не знiмаць iх, - заявiў ён.

Тут гаспадыня заўважыла, што ён носiць вялiзныя сiнiя акуляры-кансервы i што ў яго густыя бакенбарды, якiя закрываюць твар.

- Добра, судар, - сказала яна, - як вы сабе хочаце. Пакой зараз нагрэецца.

Незнаёмец нiчога не адказаў i зноў павярнуўся да яе спiной. Бачачы, што размова не клеiцца, мiсiс Хол паспешна накрыла на стол i выйшла з пакоя. Калi яна вярнулася, ён па-ранейшаму стаяў каля акна, быццам каменная статуя, з паднятым каўняром i загнутымi ўнiз мокрымi палямi капелюша, якiя закрывалi твар i вушы. Яна паставiла на стол яечню i амаль крыкнула:

- Сняданак пададзены, судар!

- Дзякую вам, - адказаў ён адразу ж, але не скрануўся з месца, пакуль яна не зачынiла за сабой дзверы. Тады ён крута павярнуўся i хутка падышоў да стала.

Апынуўшыся на кухнi, гаспадыня пачула гук, якi мерна паўтараўся. "Чырк, чырк, чырк", - чыркала лыжка па талерцы.

- Ах, вось жа гэтае дзяўчо! - сказала мiсiс Хол. - А я i забылася! Ну i валаводнiца! - Яна ўзялася сама расцiраць гарчыцу i выказала некалькi кепiкаў у адрас Мiлi за яе незвычайную марудлiвасць. Сама яна паспела падсмажыць яечню з вяндлiнай, накрыць на стол, зрабiць усё, што трэба, а Мiлi - ну i памочнiца! - пакiнула госця без гарчыцы. А ён толькi прыехаў i жадае, вiдаць, тут пажыць. Пабурчэўшы, мiсiс Хол напоўнiла гарчычнiцу i, паставiўшы яе, не без некаторай манернасцi, на чорны з золатам чайны паднос, панесла ў прыёмную.

Яна пастукала i адразу ж увайшла. Пры яе з'яўленнi незнаёмец зрабiў рэзкi рух, i яна ўсё ж паспела заўважыць нешта белае, якое мiльганула над сталом. Ён, здаецца, штосьцi падбiраў з падлогi. Яна паставiла гарчычнiцу на стол i тут жа прыкмецiла, што палiто i капялюш госця вiсяць на стуле перад камiнам, а на стальной рашотцы стаiць пара мокрых чаравiкаў. Рашотка, вядома, заржавее. Мiсiс Хол рашуча наблiзiлася да камiна i заявiла тонам, якi не дапускаў пярэчанняў:

- Цяпер, я думаю, можна ўзяць вашы рэчы i прасушыць.

- Пакiньце капялюш, - сказаў прыезджы глухiм голасам. Павярнуўшыся, яна ўбачыла, што ён выпрастаўся i глядзiць на яе.

З хвiлiну яна стаяла вылупiўшы вочы i знямеўшы ад здзiўлення.

Нiжнюю частку твару ён прыкрываў чымсьцi белым - сурвэткай, якую ён прывёз з сабой, - нi яго рота, нi скiвiцаў не было бачна. Таму i голас прагучаў так глуха. Але не гэта ўразiла мiсiс Хол. Лоб незнаёмца, пачынаючыся ад краю сiнiх акуляраў, быў абвязаны белым бiнтам, а другi бiнт закрываў яго вушы, непрыкрытым заставаўся толькi ружовы востры нос. Нос быў такi ж ружовы i блiскучы, як у тую хвiлiну, калi незнаёмец з'явiўся ўпершыню. Апрануты ён быў у карычневую аксамiтавую куртку; высокi чорны каўнер, падшыты палатном, быў падняты. Густыя чорныя валасы, выбiваючыся з-пад перакрыжаваных бiнтоў, тырчалi пучкамi ў розныя бакi i надавалi незнаёмцу надзвычай дзiўны выгляд. Гэтая захутаная i забiнтаваная галава так ашаламiла мiсiс Хол, што ад нечаканасцi яна на хвiлiну здранцвела.

Ён не адняў сурвэтку ад твару i, па-ранейшаму прытрымлiваючы яе рукой у карычневай пальчатцы, глядзеў на гаспадыню праз непранiкальныя сiнiя акуляры.

- Пакiньце капялюш, - зноў гугнява сказаў ён праз сурвэтку.

Мiсiс Хол, ачуўшыся ад спалоху, паклала капялюш на стул перад камiнам.

- Я не ведала, судар... - пачала яна, - што... - i збянтэжана замоўкла.

- Дзякую вам, - сказаў ён суха, пераводзячы позiрк ад яе да дзвярэй i назад.

- Я зараз усё высушу, - сказала яна i панесла з сабою вопратку госця. Каля дзвярэй яна зноў паглядзела на яго белую забiнтаваную галаву i непранiкальныя акуляры; ён усё яшчэ прыкрываў рот сурвэткай. Выходзячы з пакоя, яна ўсё дрыжала, i твар яе красамоўна сведчыў аб поўным замяшаннi.

- У жыццi сваiм... - прашаптала яна. - Ну i ну!

Яна цiха вярнулася на кухню i нават не спыталася ў Мiлi, з чым тая цяпер важдаецца.

Незнаёмец тым часам прыслухоўваўся да крокаў гаспадынi, якiя паступова зацiхалi. Перш чым адкласцi сурвэтку i зноў узяцца за ежу, ён запытальна паглядзеў у акно, потым падняўся i, трымаючы сурвэтку ў руцэ, падышоў i апусцiў штору да белай фiранкi, якая прыкрывала нiжнюю частку акна. У пакоi запанаваў прыцемак. Крыху заспакоены, ён вярнуўся да стала i працягваў свой сняданак.

- Небарака, ён разбiўся, цi яму зрабiлi аперацыю, цi яшчэ што-небудзь, - сказала мiсiс Хол. - Увесь перавязаны, нават глядзець страшна!

Яна падкiнула вугалю ў печку, паставiла козлы для сушкi вопраткi i паклала на iх палiто прыезджага.

- А акуляры! Ды што казаць, вадалаз нейкi, а не чалавек. - Яна павесiла на козлы яго шалiк. - А твар закрывае анучай! I гаворыць праз яе! Можа, у яго рот таксама балiць!

Тут яна рэзка павярнулася, мусiць, раптам успомнiўшы аб чымсьцi вельмi важным.

Назад 1 2 3 4 5 ... 40 Вперед

Герберт Уэллс читать все книги автора по порядку

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке), автор: Герберт Уэллс. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.