MyBooks.club
Все категории

Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Панаванне жанчын (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
24 август 2018
Количество просмотров:
203
Читать онлайн
Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке)

Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке) краткое содержание

Сахиба Абдулаева - Панаванне жанчын (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Сахиба Абдулаева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Панаванне жанчын (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Панаванне жанчын (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сахиба Абдулаева

- Спачатку я не паверыў дактарам, - больш для сябе, як для нас з Фатыхам, вымавiў Сарвар, не адрываючы позiрку ад дарогi. - Малы цяжка перахварэў, а яны раяць везцi яго ў горы, дзе сцюдзёна па начах, ды i наогул халаднавата...

Фатых пачаў быў тлумачыць, у чым менавiта карыснасць для здароўя горнага паветра, але раптам радасна перарваў свой расказ, усклiкнуў:

- Пад'язджаем!

- Не абцяжарым мы твайго дзядзьку? - спыталася я, адчуваючы няёмкасць.

- Не турбуйся, Шахноза, ён жа сам запрасiў вас, як толькi я расказаў яму пра хваробу Джамшыда.

Неўзабаве мы пад'ехалi да кiшлака. Дарога як бы ўлiлася ў яго, ператвараючыся ў галоўную вулiцу, уздоўж якой цягнулiся глiнабiтныя дувалы, былi бачны стрэхi дамоў i ўвiтыя вiнаградам двары. Кiшлак размясцiўся на самым беразе горнай ракi Угам, ад якой струменiла прахалода, я яе адчула, ледзь выйшла з машыны каля дома, дзе жыў дзядзька Максуд. А шум ракi, вясёлы, срабрысты, даў мне адчуванне ўпэўненасцi, што ўсё будзе добра.

Насустрач нам iшоў высокi плячысты мужчына. Iшоў лёгкiм спружынiстым крокам, i калi б Фатых не казаў мне, я нiколi б не паверыла, што яго дзядзьку ўжо за шэсцьдзесят, нагэтулькi молада ён выглядаў. Прыцiснуўшы далонi да грудзей, дзядзька Максуд ветлiва прывiтаў нас:

- Салам алейкум! Ласкава запрашаем, госцi дарагiя. Не стамiлiся ў дарозе?

Мы адказалi, што не надта. Тады гаспадар спынiў позiрк на Джамшыдзе, усмiхнуўся:

- Гэта i ёсць той малы, пра якога мне казаў Фатых?

- Але, - сказала я, адчуваючы, як кроў адлiвае ад твару.

Дзядзька Максуд заўважыў мой стан, вымавiў нягучна:

- Не перажывай, дачка. Вочкi ў малога жывыя, наша паветра яму на карысць пойдзе. Паздаравее твой волат... Праходзьце ў дом, чаго ж мы тут стаiм.

Мужчыны адразу замiтусiлiся, сталi выгружаць з машыны рэчы, заносiць у двор. Я iшла ўслед за iмi i раптам, у якi ўжо раз за час сынавай хваробы, адчула на сабе нечы погляд. Павярнулася хутка, але нiкога не ўбачыла. Мне сталася не па сабе, i я прыбавiла кроку.

Жыць нам з Джамшыдам належала ў невялiкiм, але ўтульным i чыстым пакоi, дзе я адразу i пачала размяшчацца. Расклаўшы рэчы, уладкавала сына на ложку, а калi ён заснуў, выйшла ў двор, каб праводзiць мужа, якi ад'язджаў.

Калi машына схавалася за выгiнам дарогi, да горла майго падступiлi рыданнi, на вочы навярнулiся слёзы. Я не хацела, каб хто-небудзь убачыў мяне такую, i я села каля дувала i задумалася. Аднак мой стан заўважыў гаспадар дома.

- Пагуляла б, дачка, - сказаў ён. - Тут санаторый надалёка, вунь, бачыш, на тым беразе вялiкая брама... Схадзi з малым, прагуляйся - краса там незвычайная.

Прапанова прыйшлася мне па душы. Заставацца ў двары не хацелася, часу да абеду было шмат, i, усадзiўшы Джамшыда ў каляску, я пайшла да санаторыя... I тут зноў адбылося тое, праз што мне стала не па сабе.

Я выкацiла калясачку на дарогу амаль зусiм побач збрамай санаторыя i, не паспеўшы нiчога ўцямiць, убачыла, што проста на нас iмчыцца вялiзны аўтамабiль. Я рванула каляску з сынам убок, спатыкнулася аб камень i стала падаць, спрабуючы ўтрымацца сама i ўтрымаць каляску - побач быў абрыў, а ўнiзе шумела рака, i шум яе ўжо не здаваўся мне срабрысты i вясёлы. Не ведаю, што было б, не падтрымай мяне хтосьцi... Павярнуўшыся да свайго збаўцы, каб падзякаваць яму, я спалохана ўскрыкнула - побач нiкога не было. I не магло быць. Нiводны чалавек не мог бы застацца незаўважаным... Што са мной адбываецца, я зразумець не магла, бо выразна адчувала нават дыханне, што кранулася маёй шыi. Толькi поўнасцю ачуўшыся, я змагла зрабiць крок, потым другi. З вялiкай цяжкасцю дабралася да дома, пакармiла сына, спрабуючы саўладаць з думкамi, што шалёна скакалi, занялася нейкiмi справамi...

Увечары, седзячы каля ложка, на якiм раскiнуўся ў сне мой маленькi, я старалася пераканаць сябе, што нiчога страшнага не адбылося, што ўсё гэта мне прымроiлася... З задумлiвасцi мяне вывеў скрып крэсла. Я ўзняла галаву.

У крэсле сядзела незнаёмая жанчына. Сядзела зусiм спакойна. Сядзела i глядзела на мяне. А я нi варухнуцца не магла, нi ўскрыкнуць... З цяжкасцю, але стала прыходзiць яснасць - гэта сон, звычайны сон, заснула i бачу яго, сон занадта падобны на рэальнасць. Вочы сталi заўважаць дэталi: незнаёмку можна было б назваць красуняй, калi б не халодны i ганарысты выраз твару, быццам вытачанага з мармуру. Прамыя светлыя валасы сцягнутыя на патылiцы ў просты вузел, бровы прамыя, губы ледзь выгнутыя... У позiрку яе чыталася цiкаўнасць. З такiм выразам мы часам глядзiм, як мурашкi будуюць свой дом, як матылёк пырхае ад краскi да краскi, як...

- Вiтаю цябе, Шахноза, - павольна вымавiла жанчына, i голас ейны быў роўны, халодны, пазбаўлены эмацыянальнай афарбоўкi.

Я маўчала. Проста не ведала, што сказаць, бо гэта ж сон... Мой сон.

- Не, - сказала жанчына, - гэта не сон. Я такi ж чалавек, як i ты, але нарадзiлася на iншай планеце. Тут я па заданнi ўрада. Праводжу доследы. У мае планы не ўваходзiў кантакт з паддоследным экземплярам, аднак давялося паказацца - iнакш праз тваю празмерную ўражлiвасць мог сарвацца эксперымент.

- Экземпляр... гэта я? - разгублена спыталася я, чамусьцi адразу паверыўшы госцi.

- Цябе выбралi з некалькiх тысяч, - паведамiла iншапланецянка.

Мне ад гэтага паведамлення лягчэй не стала. Спрабуючы стрымаць нервовыя дрыжыкi, я ўстала, зiрнула на Джамшыда, якi соладка спаў, падумала вяла, што i мой сын стаў паддоследным звярком. Услед за гэтай думкай прыйшла рашучасць нi ў якiм выпадку не дазволiць гэтага, уратаваць дзiця ад невядомай бяды. У вокамгненне я была каля яго, засланiла сабой i, зрабi iншапланецянка хоць бы крок да яго, я ўчапiлася б ёй у горла, як дзiкая кошка.

- Супакойся, - стрымана ўсмiхнулася яна. - Шкоды нi табе, нi твайму сыну я не зраблю... Давай знаёмiцца - я Лiелаш.

Маё iмя яна ведала, таму я моўчкi чакала працягу. Дзiўна, але нiякiх сумненняў адносна праўдзiвасцi слоў гэтай жанчыны ў мяне не ўзнiкла - паверыла адразу ў ейнае паходжанне, у гэты невядомы эксперымент.

- Ты ў стане выслухаць мяне або адкладзём размову? - спыталася госця.

Пацiкавiцца, адкуль прыляцела Лiелаш, якiм чынам вывучыла ўзбекскую мову, як знайшла мяне, мне нават не прыйшло ў галаву - усё гэта неяк можна было растлумачыць. Думкi былi заняты адным - што прынясе нам з сынам гэтая сустрэча з чужым розумам?

- Што вам патрэбна ад мяне? - з цяжкасцю разляпiўшы перасохлыя губы, вымавiла я.

Лiелаш задаволена кiўнула, адкiнулася ў крэсле i стала апавядаць.

Вечны мiр на Астры быў абвешчаны каля трохсот гадоў назад. Велiзарныя сродкi, якiя вызвалiлiся, грамадства стала выдаткоўваць на самыя высакародныя мэты: медыцыну, навуковыя даследаваннi, вынаходнiцтва машын, што аблягчаюць людзям жыццё. Прыкметна паскорыўся навукова-тэхнiчны прагрэс. Асаблiва актыўна занялiся навукай жанчыны, пераклаўшы хатнiя клопаты на дужыя плечы нястомных i акуратных машын. Прадстаўнiцы слабога полу старалiся з усiх сiл паказаць, што могуць прынесцi карысць нiколькi не меншую, як мужчыны. I, трэба сказаць, дабiлiся вялiкiх поспехаў. Сучасны Лiелаш высокi ўзровень развiцця цывiлiзацыi Астры быў дасягнуты дзякуючы самаадданай працы жанчын. Пераможаны хваробы! Жанчыны не пераставалi шукаць i рабiлi адно ашаламляльнае адкрыццё за адным. Сiнтэтычная ежа! Гiпнанавучанне! Штучнае выношванне дзяцей!.. Дзевяць месяцаў, што вызвалiлiся, яны аддавалi навуцы i працы. Усё цяпер проста: схадзiў у iнкубаторый, а далейшае - гадаванне i выхаванне - бярэ на сябе грамадства. У вальерах iнтэрнатаў бавiлiся дужыя шчаслiвыя дзецi, пазбаўленыя сузiрання агiдных сямейных сцэн, павучанняў старэйшых. Пасталеўшы, яны iшлi ў вялiкае жыццё, маючы пры сабе стандартнае пасведчанне асобы i псiхалагiчную ўстаноўку - грамадскае жыццё вышэй за асабiстае.


Сахиба Абдулаева читать все книги автора по порядку

Сахиба Абдулаева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Панаванне жанчын (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Панаванне жанчын (на белорусском языке), автор: Сахиба Абдулаева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.