MyBooks.club
Все категории

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
31 январь 2019
Количество просмотров:
276
Читать онлайн
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды читать онлайн бесплатно

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч

I ўсё ж, нягледзячы на гэта, Полацк паранейшаму заставаўся ў вачах народаў Прыбалтыкі іх надзейным абаронцам. Вось чаму эсты, якія вялі ў гэты час упартую барацьбу з тэўтонамі, звярнуліся пасля вялікадня 1216 г. да полацкага князя Вальдэмара з просьбай, каб ён са шматлікім войскам прыйшоў абкладваць Рыгу. Самі яны абяцалі ў гэты час цясніць вайной ліваў і лэтаў, а таксама заперці гавань у Дынамюндэ. Такая задума эстаў, якая прадугледжвала наступление на тэўтонаў з двух бакоў і практычна іх акружэнне, спадабалася полацкаму каралю, тым болып што ён, паводле «Хронікі», заўсёды імкнуўсяразбураць лівонскую царкву. I таму паслаў ён у «Русію» і «Летонію» (Літву?) і склікаў вялікае войска з русаў (палачанаў) і «летонаў». Калі ўжо ўсё было ў поўнай гатоўнасці і кароль збіраўся ўзысці на карабель, каб ехаць з войскам, ён раптам паваліўся беспрытомна і памёр адразу, а войска яго рассеялася і вярнулася ў сваю зямлю732.

Вядома ж, для крыжакоў раптоўная смерць полацкага князя не была нечаканая. 3 найболыпай доляй верагоднасці можна меркаваць, што ён быў атручаны, у выніку чаго і сарваўся яго паход. Праўда, цяжка сказаць, ці быў бы ён удалы, калі б і адбыўся. Крыжакі, калі ім стаў вядомы план наступления на Рыгу, загадзя зрабілі ўсё, каб прывесці яго да няўдачы. У прыватнасці, яны прынялі захады супроць блакады рыжскай гавані. Даведаўшыся пра гэта, а таксама пра смерць полацкага князя, эзельскія эсты адмовіліся ісці на Рыгу і напалі на лэтаў, якія дапамагалі крыжакам733. Але, незалежна ад таго, які фінал меў бы паход полацкага князя, ён бы прынёс нямала клопатаў крыжакам, і яны пастараліся, каб ён быў спынены ў самым пачатку. Тэўтоны добра бачылі, што полацкі князь займаў ключавое месца ў адпоры нямецкай агрэсіі, і таму імі былі прыняты ўсе захады, каб ад яго пазбавіцца.

Са смерцю князя «Вальдэмара» як бы закончыўся першы акт трагедыі полацкага адступлення з Ніжняга Падзвіння. Прычыны яе ўжо ўказваліся. Цяпер коратка прааналізуем іх. Тут найперш сказалася недаацэнка Полацкам, як і іншымі суседнімі краінамі, выключнай небяспекі крыжацкай агрэсіі, што дало магчымасць апошнім з самага пачатку заняць моцныя плацдармы для далейшага прасоўвання на ўсход. Заснаванне Рыгі было першым і самым моцным ударам па інтарэсах Полацка, яно фактычна і заклала аснову для паспяховага наступления крыжакоў у глыб полацкіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні. Ордэн выкарыстаў племянную варожасць народаў Прыбалтыкі і, распальваючы яе яшчэ болын, перацягваў на свой бок усё болыныя мясцовыя сілы. Усё гэта не дало магчымасці Полацку арганізаваць адзіны фронт барацьбы з крыжакамі і вымушала яго да адступлення. Да таго ж не было і адзінага саюзу ў барацьбе з Opдэнам і суседніх усходнеславянскіх земляў, і фактычна Полацк з’яўляўся адзіным, хто доўгі час супрацьстаяў агрэсіі. Толькі пасля ўжо, па меры прасоўвання ў эстонскія землі, уцягваюцца ў барацьбу Пскоў і Ноўгарад, паколькі тут непасрэдна закраналіся іх інтарэсы. Нездарма ж «Хроніка Лівоніі» адзначыла, піто насля смерці вялікага караля Вальдэмара Полацкага з’явіўся новы праціўнік лівонскай царквы — Вальдэмар Пскоўскі734.

Вядома, Полацк, гісторыя якога ўвесь час праходзіла ў барацьбе за права на сваё існаванне, не ўпершыню ў асобе крыжакоў меў вьпслючна небяспечных праціўнікаў. Але гэта былі ворагі іншага, заходняга ўзору, з вытанчанай хітрасцю, гнуткай палітыкай, з метадычнай паслядоўнасцю ў яе правядзенні. Палітыка ж Полацка хоць і была бескампрамісная ў адносінах агрэсараў, але выглядала не зусім прадуманай. Асабліва кідаецца ў вочы імпульсіўнасць у дзеяннях полацкага князя, які, як гэта асабліва выявілася на сустрэчы з біскупам у 1212 г. у Герцыке, пераходзіў з адной крайнасці ў другую, ад выключнай запальчывасці да празмернай падатлівасці. Зразумела, што ўсё гэта выкарыстоўвалася Ордэнам у сваю карысць. I, урэшце, полацкаму войску з яго састарэлаю зброяй таксама цяжка было супрацьстаяць рыцарам, якія мелі найноўшае еўрапейскае ўзбраенне. Усё гэта разам узятае і абумовіла няўдачу Полацка ў абароне сваіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні. Гэта з’явілася вельмі балючым ударам для Полаччыны, у выніку якога яна была адрэзана ад мора, што ў далейшым выключна абцяжарыла гістарычнае жыццё ўсёй Беларусі. I ўсё ж барацьба з крыжакамі не была дарэмная для Полацка. Яго гераічнае супраціўленне не дапусціла ворага ў карэнныя землі палачанаў. Апроч таго, Полацк яшчэ ў гэты час не поўнасцю страціў Ніжняе Падзвінне. Як пакажуць падзеі і дакументы 50–60-х гг. XIII ст., пэўная частка яго, у прыватнасці Латыгольская зямля, яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў знаходзілася ў руках Полацка. Не спынілася і барацьба з Ордэнам, яна яшчэ цэлыя стагоддзі ў многім вызначала гісторыю Полацка. Ён спалучыў свае сілы з сіламі Пскова, Ноўгарада, Прыбалтыкі, Польшчы, што і дало ў далейшым магчымасць зламаць і спыніць крыжацкую агрэсію.

Матэрыялы «Хронікі Лівоніі», як мы бачылі, пасведчылі аб унутранай моцы Полацкай зямлі. Ужо факт 30-гадовага князявання «Вальдэмара» гаворыць і аб яе выключнай палітычнай устойлівасці. Барацьба з крыжакамі яшчэ болын згуртоўвала полацкія землі. Без гэтага іх князю не ўдалося б сабраць вялікага войска для паходу на Рыгу ў 1216 г. I яшчэ адну важную акалічнасць выявіла «Хроніка Лівоніі», а менавіта: па меры таго як Полацк траціў свае пазіцыі ў Ніжнім Падзвінні, ён усё болын умацоўваў свае сувязі з Літвой, сілы якой складалі значную частку полацкага войска ў 1216 г,

НОВЫЯ ЗАГАДКІ. УЗАЕМААДНОСІНЫ ПОЛАЦКА СА СМАЛЕНСКАМ, НОУГАРАДАМ I ЛІТВОЙ

Далейшыя звесткі аб полацкай гіторыі, пачэрпнутыя ўжо са старажытных рускіх летапісаў, становяцца ўсё больш рэдкія, урыўкавыя і супярэчлівыя. Адно з такіх паведамленняў мы знаходзім у В. Тацішчава, змешчанае ім пад 1217 г.735. Паводле яго, полацкі князь Барыс Давыдавіч, які меў двух сыноў — Васільку і Вячку — ад першай жонкі, у другі раз ажаніўся з каталічкай, памяранскай князёўнай Святохнай, і меў ад яе сына Уладзіміра. Жадаючы адхіліць пасынкаў ад пасада і вызваліць яго тым самым для яе сына, Святохна намовіла князя Барыса паслаць іх ва ўдзелы. 3 дапамогаю фалынывага пісьма спрабавала іх загубіць, але была выкрыта І пакарана разам з іншымі памяранцамі. Вось такая кароткая фабула гэтай падрабязнай і даволі заблытанай гісторыі. У навуцы ўжо даўно вядуцца спрэчкі аб яе праўдзівасці. Калі адны з даследчыкаў, як А. Сапуноў, абаранялі і даказвалі яе нраўдзівасць, то іншыя, як Н. Лыжын, В. Данілевіч, поўнасцю адмаўлялі яе. Трэба зазначыць, што як адзін, так і другі бок, прыводзячы слушныя довады, дапускалі і яўныя нацяжкі. Так, Н. Лыжын, які даводзіў, што гэтая гісторыя не што іншае, як памфлет на парадкі пры двары рускай імператрыцы Ганны Іаанаўны, калі моцным было нямецкае засілле, справядліва гаварыў, што ў 1216 г. у Полацку князяваў не Барыс Давыдавіч, а Уладзімір («Вальдэмар» у «Хроніцы Лівоніі»). Але яго ён атаясамліваў з Уладзімірам Рурыкавічам736, што зусім беспадстаўна. У сваю чаргу А. Сапуноў, абараняючы праўдзівасць гэтай гісторыі, паказаў, што полацкім князем не мог быць Уладзімір Рурыкавіч, які нарадзіўся толькі ў 1187 г., у той час як князь Уладзімір («Вальдэмар») у «Хроніцы Лівоніі» ў якасці полацкага князя ўпамінаецца ўжо ў 1186 г. Ён таксама ўказаў, што архітэктар Яропкін, якому Лыжын прыпісаў аўтарства гэтай гісторыі, не мог карыстацца «Хронікай Лівоніі», бо яна выйшла з друку незадоўга да яго пакарання смерцю. А. Сапуноў таксама звярнуў увагу на тое, што ў Дзвінскай вобласці (пад ёй разумелася Ніжняе Падзвінне) сапраўды былі полацкія князі Вячка і Усевалад. Праўда, другі ў В. Тацішчава называўся Васількам, але гэта імя магло перадавацца таксама як «Wissewalde». Заслугоўвала, на думку А. Сапунова, увагі і тое месца, дзе гаварылася, што з прычыны старасці Барыса Давыдавіча, які не мог кіраваць сваімі войскамі, палачане дзе ля гэтага запрашалі князёў менскіх, друцкіх і віцебскіх, г. зн. з галоўных удзелаў тагачаснай Полаччыны. Але адначасова А. Сапуноў дапусціў яўныя нацяжкі ў спрэчцы з Лыжыным. Так, гаворачы аб паходжанні Барыса Давыдавіча, ён мяркуе, што гэты князь быў сынам брата Ефрасінні Полацкай Давыда і што гэта ён без упамінання імя па бацьку называецца ў падзеях 1195 г. як друцкі князь. Аднак ці мог ён у такім выпадку дажыць да 1216 г.? Але самым негрунтоўным меркаваннем А. Сапунова было тое, што полацкі князь Уладзімір («Вальдэмар») не хто іншы, як малодшы сын Барыса ад Святохны. Даследчыка чамусьці ніколькі не бянтэжыла, што ўся гісторыя, расказаная ў В. Тацішчава пад 1217 г., круцілася вакол жадання Святохны пасадзіць свайго сына Уладзіміра (яна яго звала Войцехам) на полацкі пасад737. А гэта ясна ўказвае, што ён не быў полацкім князем і тым болей не князяваў аж 30 гадоў. Не меней дзіўным з’яўляецца сцверджанне А. Сапунова, што Уладзімір быў пад моцным уплывай сваёй жонкікаталічкі і таму нібыта так холадна аднёсся да лёсу Вячкі і Васількі, якія, маўляў, былі моцнымі паборнікамі праваслаўя. Але гэта абвяргаецца «Хронікай Лівоніі», у якой князь Вальдэмар неаднаразова называецца ворагам лівонскай царквы.


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.