MyBooks.club
Все категории

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке). Жанр: История издательство -,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Залаты век Беларусi (на белорусском языке)
Издательство:
-
ISBN:
-
Год:
-
Дата добавления:
27 январь 2019
Количество просмотров:
125
Читать онлайн
Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке)

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) краткое содержание

Станислав Акиньчиц - Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Станислав Акиньчиц, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Книга була підготовлена до подій святкування 450-ліття Реформації в 2003 році в Білорусі. Святкування до сьогодні залишається наймасовішим заходом, проведеним в Білорусі незалежно від держави.Книга піднімає дуже важливу сторінку в житті білоруської нації - період Реформації в 16 ст. як період максимального розквіту в економічній, політико-юридичній, соціальній та духовних сферах суспільства, аналізуються причини успіху та занепаду у 17 ст.Автор яскраво показує історичне тло, нерозривність зв'язку з загальноєвропейськими процесами. Реформації в Європі передував період неспокою, викликаний міжусобними спустошливими війнами всередині Європи, експансією мусульман, епідеміями та природними катаклізмами. Набули поширення есхатологічні настрої та духовні пошуки. В той же час спостерігалися оптимістичні очікування через географічні відкриття та новації у сфері техніки (книгодрук).

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Залаты век Беларусi (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Станислав Акиньчиц

Рэфармацыя пачала жыва цiкавiць месьцiчаў i шляхту, многiя зь якiх пазнаёмiлiся зь ёю пад час паездак за мяжу. Гэтаму ня змог зашкодзiць нi ўжо ўзгаданы вялiкакняскi дэкрэт у 1530 г., нi наступны падобны дакумант у 1538 г. У 1539 г. пры падтрымцы троцкага ваяводы Гаштоўта магiстар вызваленых навук Юры з Эйшышак спрабаваў заснаваць у Вiльнi лютаранскую школу, але гэта яму забаранiла капiтула (рада каталiцкiх сьвятароў). Але ў тым жа 1539 г. iншы выпускнiк Вiтэнбэрскага ўнiвэрсытэту, Абрагам Кульва, адкрыў школу, у якой вучылiся больш за 60 вучняў, перад усiм дзецi магнатаў i шляхты. Апрача таго, ён прапаведваў iдэi Лютара ў вiленскiм касьцёле сьвятой Ганны. Дзейнасьць Кульвы настолькi пашырыла эвангельскае вучэньне сярод жыхароў Вiльнi, што вiленскi бiскуп Павал Гальшанскi быў вымушаны зьвярнуцца да Жыгiмонта Старога з просьбай пра дапомогу ў спыненьнi распаўсюджваньня «сэктанцтва». У 1542 г. у новым дэкрэце кароль i вялiкi князь загадаў Кульве вырачыся сваiх поглядаў, а таксама пагражаў кожнаму шляхцiчу пазбаўленьнем шляхецкай годнасьцi i канфiскацыяй маёмасьцi ў выпадку, калi той будзе вызнаваць вучэньне Лютара, забараняў скiроўваць моладзь на вучобу ў Нямеччыну i запрашаць немцаў у якасьцi выхавацеляў i настаўнiкаў. Аднак нiякiя дэкрэты i рэпрэсii не маглi спынiць духоўнае аднаўленьне, i ўжо ў наступным годзе быў адменены закон, забараняўшы вучобу ў нямецкiх унiвэрсытэтах.

Зорны час Мiкалая Радзiвiла

Вясна 1554 году была нялёгкай для луцкага бiскупа Валерыяна Пратасевiча. У Берасьцi Лiтоўскiм, важным горадзе луцкага бiскупства, ўжо больш за год нейкi Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага ўнiвэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвiна. I мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькi берасьцейцы, але нават шляхта з ваколiцаў кожную нядзелю зьбiраюцца на замку, дзе спынiўся гэты вераадступнiк, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца iм вера продкаў. Трэба тэрмiнова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Лiтве, як лютарава герэзiя апанавала Нямеччыну.

Бiскуп паклiкаў пiсара i загадаў пiсаць позву на бiскупскi суд у Янаў Палескi для герэтыкоў, якiя перакручваюць праўдзiвую навуку хрысьцiянскую: Сымона Зака, Геранiма Пякарскага i Альбiнуса, у вялiкай хрысьцiянскай мiласэрнасьцi даючы iм шанец вырачыся сваiх памылак i вярнуцца ва ўлоньне каталiцкае царквы. У позве загадаў таксама адзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькi ў таварыстве чатырох асобаў, сяброў цi сваякоў. 22 красавiка бiскуп Пратасевiч сеў у сваю карэту i паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён на гасьцiнцы вялiкi конны аддзел. Гэта Зак i Пякарскi ехалi на бiскупскi суд. Праўда, зь iмi было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усе на конях, у панцырах, зь дзiдамi i шаблямi. Толькi гэтыя вершнiкi адрозьнiвалiся ад тых шляхецкiх загонаў, якiя не аднойчы сустракаў луцкi бiскуп у сваiм жыцьцi. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкi, нiхто ня бiў сябе ў грудзi, нешта даводзячы iншым. Конi iшлi нясьпешна, а кожны вершнiк трымаў у руцэ разгорнутую Бiблiю, i ў рытм конскай хады ў неба ўзносiлiся словы псальмаў, чытаных гэтым незвычайным войскам.

Што мусiў рабiць у такой сытуацыi кiраўнiк луцкага бiскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотнямi ўзброенных, дасьведчаных у бiтвах ваяроў? Што ён iм скажа? Бiскуп Пратасевiч вырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту i завочна прысудзiў Зака i яго таварышаў на выгнаньне i канфiскацыю маёмасьцi.

Чаму бiскуп, голас якога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, якi меў шматлiкiя каралеўскiя прывiлеi, нiчога ня мог зрабiць зь нейкiм прапаведнiкам? Што адбылося ў Вялiкiм Княстве, што iдэi Рэфармацыi здабылi так шмат прыхiльнiкаў? Адказ на гэтае пытаньне зьвязаны зь дзейнасьцю адной з найвыбiтнейшых постацяў беларускай Рэфармацыi — князя Мiкалая Радзiвiла Чорнага, чалавека, якi шырока адчынiў дзьверы абнаўленьню хрысьцiянства ў Беларусi, на працягу некалькiх гадоў зрабiўшы Вялiкае Княства краiнай Рэфармацыi.

Мiкалай Радзiвiл Чорны нарадзiўся ў Нясьвiжы 4 студзеня 1515 году. Рана застаўшыся бяз бацькi, ён разам з малодшым братам Янам i сястрой Ганнай быў узяты на выхаваньне на каралеўскi двор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнiвэрсытэце, а таксама набываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назiраючы палiтычнае жыцьцё польскай сталiцы. Мянушку «Чорны» Мiкалай атрымаў крыху пазьней з-за колеру сваёй барады, чым адрозьнiваўся ад свайго стрыечнага брата, вялiкага гетмана лiтоўскага Мiкалая Радзiвiла Рудога.

Славуты ў Вялiкiм Княстве магнацкi род Радзiвiлаў заўсёды славiўся сваiм патрыятызмам. Ня быў выключэньнем i Мiкалай Чорны. У гэты час палiтычнае жыцьцё Вялiкага Княства Лiтоўскага перажывала застой, выклiканы шматгадовай адсутнасьцю вялiкага князя Жыгiмонта Старога ў дзяржаве, якi наведваў Вiльню раз на некалькi год, астатнi час жывучы ў Кракаве. Мiкалай Радзiвiл, бачачы, як дзяржава гiбее без адпаведнага лiдарства, прапанаваў беларускiм магнатам зьвярнуцца да Жыгiмонта Старога з просьбай аб перадачы рэальнай улады ў Княстве сыну караля, Жыгiмонту Аўгусту, якi ў 1529 г. быў ужо фармальна абраны i на польскi, i на лiтоўскi трон. Гэтая прапанова Чорнага патрапiла на добрую глебу, i восеньню 1544 г. на Берасьцейскiм сойме Жыгiмонт Аўгуст дэ-факта становiцца ўладаром Вялiкага Княства Лiтоўскага. Трыццацiгадовы Мiкалай Радзiвiл стаў галоўным дарадцам i правай рукой вялiкага князя, зь якiм яго зьвязвалi доўгiя гады сяброўства яшчэ з часоў знаходжаньня ў Кракаве пры каралеўскiм двары. Гэтая пазыцыя Чорнага была замацаваная пасадаю вялiкага маршалка, найважнейшай пасьля канцлера пасадай у Вялiкiм Княстве, якую надаў свайму сябру Жыгiмонт Аўгуст. Да кампэтэнцыi маршалка належала судовая ўлада вышэйшай iнстанцыi i пытаньнi зьнешняй палiтыкi краiны.

Уплыў Мiкалая Радзiвiла на дзяржаўныя справы яшчэ больш павялiчыўся, калi неўзабаве Жыгiмонт Аўгуст закахаўся ў Барбару Радзiвiл, стрыечную сястру Чорнага. Маладая ўдава троцкага ваяводы жыла тады ў палацы свайго брата, Мiкалая Радзiвiла Рудога. Вялiкi князь часта наведваў яе, i вестка пра гэта разыйшлася па ўсёй краiне. Браты Барбары зьвярнулiся да свайго валадара, просячы, каб сваiмi заляцаньнямi да iхняй сястры не прыносiў няславы роду Радзiвiлаў i не наведваў палац на Лукiшках у iх адсутнасьць. Жыгiмонт Аўгуст згадзiўся i нейкi час да Барбары не прыходзiў. Аднойчы, пачуўшы, што браты выехалi зь Вiльнi, вялiкi князь парушыў сваё слова i патаемна зьявiўся на Лукiшках. Але ўвайшоўшы ў палац, замест каханай Жыгiмонт Аўгуст убачыў братоў Мiкалая Чорнага i Мiкалая Рудога. Вялiкi князь ня стаў хiтраваць i абвесьцiў, што хоча ажанiца на Барбары. "Дай жа Бог", — адказалi браты i адразу паклiкалi сьвятара. Шлюб Жыгiмонта Аўгуста i Барбары Радзiвiл быў патаемны, i амаль год пра яго практычна нiхто ня ведаў. Толькi калi ў 1548 г. памёр Жыгiмонт Стары i вялiкi князь лiтоўскi Жыгiмонт Аўгуст атрымаў польскую карону, выявiлася, што малады кароль мае жонку-лiцьвiнку. Каб падвысiць статус сваёй сястры ў вачох польскага грамадзтва, Мiкалай Чорны адмыслова выехаў у 1547 г. з пасольствам у Вену, дзе атрымаў княскi тытул з рук iмпэратара Карла V.

На працягу некалькiх наступных гадоў Мiкалай Радзiвiл Чорны становiцца некаранаваным каралём Лiтвы. У яго руках засяродзiлiся найважнейшыя дзяржаўныя пасады нашай краiны. У 1549 г. ён атрымаў пасаду троцкага ваяводы, праз два гады стаў канцлерам Вялiкага Княства, а яшчэ праз год атрымаў вiленскае ваяводзтва (найважнейшая ваяводзкая пасада ў дзяржаве). Сьмерць каралевы не пахiснула даверу Жыгiмонта Аўгуста да Мiкалая Чорнага. Вялiкакняскiм прывiлеем ён атрымаў права захоўваць у сваiм архiве ў Нясьвiжы ўсе паперы i дакуманты, зьвязаныя з унутранай i зьнешняй палiтыкай Вялiкага Княства, прыраўноўваючы нясьвiскi архiў да дзяржаўнага. Улiчваючы, што Жыгiмонт Аўгуст большасьць часу знаходзiўся ў Польскiм Каралеўстве, фактычная ўлада ў краiне была сканцэнтраваная ў руках Мiкалая Радзiвiла.

Але ня толькi палiтычная кар'ера цiкавiла князя Мiкалая. Час iмклiвага ўзвышэньня быў адначасова пэрыядам складаных духоўных пошукаў. Рэфармацыя, якой жыла Эўропа XVI стагодзьдзя, не магла пакiнуць абыякавым Мiкалая Радзiвiла. Упершыню ён сутыкнуўся зь iдэямi аднаўленьня хрысьцiянства пад час вучобы, калi выяжджаў у Нямеччыну для завяршэньня сваёй адукацыi. Вярнуўшыся ў Вiльню, малады магнат пазнаёмiўся зь вiленскiмi лютаранамi. У гэты час ён блiзка сыйшоўся з Абрагамам Кульвай, палымяныя пропаведзi якога выклiкалi ў маладога Радзiвiла захапленьне ягонай верай i ягонай перакананасьцю. Калi ў 1542 г. Кульва, ратуючыся ад перасьледваньняў, выехаў у Каралявец, дзе стаў прфэсарам у тамтэйшым унiвэрсытэце, Мiкалай Чорны заапекаваўся хворай мацi аднаго зь першых прапаведнiкаў Рэфармацыi ў Вiльнi.

У той самы час Ян Радзiвiл, малодшы брат Чорнага, паехаў на лячэньне ў Iталiю. Па дарозе ён заехаў у Вiтэнбэрг i пазнаёмiўся там зь Фiлiпам Мэлянхтонам, вучнем i наступнiкам Марцiна Лютара. Пабыўшы некаторы час у сталiцы Рэфармацыi, Ян Радзiвiл прыняў эвангельскае вучэньне i стаў гарачым яго вызнаўцам. Наступныя два гады, якiя ён правёў у Iталii, толькi ўмацавалi Яна ў слушнасьцi зробленага выбару. Вярнуўшыся на радзiму, Ян Радзiвiл пачаў прапаведваць вучэньне Лютара сярод усiх сваiх шматлiкiх сваякоў. I хоць вiленскi бiскуп Павал Гальшанскi крывым вокам глядзеў на дзейнасьць маладога рэфарматара, нiчога зрабiць яму ня мог. Тым больш, што да Рэфармацыi пачаў схiляцца дзядзька Радзiвiлаў, найбагацейшы магнат Вялiкага Княства, Станiслаў Кежгайла.


Станислав Акиньчиц читать все книги автора по порядку

Станислав Акиньчиц - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Залаты век Беларусi (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Залаты век Беларусi (на белорусском языке), автор: Станислав Акиньчиц. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.