MyBooks.club
Все категории

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
31 январь 2019
Количество просмотров:
276
Читать онлайн
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды читать онлайн бесплатно

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч

Уся гэта гісторыя змешчана пад 1217 г., але адбыцца, вядома, у адзін год яна не магла. А ў ранейшыя храналагічныя рамкі яе нельга ўставіць, бо гэтаму перашкаджае найперш несупадзенне імя Барыса Давыдавіча з імем «Вальдэмара» ў «Хроніцы Лівоніі». Падсумоўваючы спрэчкі вакол гісторыі 1217 г., можна большую перавагу аддаць тым, хто адмаўляў яе праўдзівасць, нягледзячы на наяўнасць у ёй паасобных верагодных дэталяў. Як і тацішчаўскі запіс пад 1182 г., так І гэты трэба лічыць загадкавым, які патрабуе асобнага даследавання.

У Лаўрэнцьеўскім летапісе738 і ў В. Тацішчава 739 пад 1218 г. паведамляецца, што полацкі епіскап Уладзімір прыйшоў з Царграда да вялікага князя Канстанціна ўладзімірскага і, ведаючы пра яго любоў да ўсяго царкоўнага, прынёс яму немалую частку дрэва з крыжа Хрыстовага, мошчы святога мучаніка Логвіна, абедзве яго рукі, мошчы Марыі Магдалены і многа старых грэчаскіх кніг, бо ведаў, што князь любіць іх больш за ўсе багацці. Князь з радасцю прыняў дары, а дрэва ўправіў у за латы крыж вялікі. Пад вялікім князем тут, па ўсім відаць, разумеецца ўладзімірскі князь Канстанцін Усеваладавіч, які памёр у тым жа 1218 г. Застаецца незразумелым, навошта было полацкаму епіскапу несці неацэнныя дары з Царграда ва Уладзімір. Магчыма, слова «полацкі» тут напісана было памылкова.

Аднак вернемся да разгляду полацкіх падзей пасля 1216 г. Хто ж стаў князем у Полацку пасля смерці «Ва ль дэмара»? На гэтае пытанне нельга атрымаць яснага адказу, бо звесткі аб Полацку гэтага часу ў рускіх летапісах засталіся крайне рэдкія, няясныя. Зноўтакі толькі ў В. Тацішчава мы чытаем пад 1218 г., што ў паходзе Мсціслава на Галіч прымаў удзел разам з Уладзімірам Рурыкавічам і полацкі князь Васілька740. У Іпацьеўскім летапісе гаворыцца аб тым самым пад 1217 г., але тут адзначана, што Мсціслаў прыйшоў з полаўцамі, а Уладзімір і Васілька не ўпамінаюцца741. У М. Стрыйкоўскага сказана, што ў Мсціслава было войска рускае, літва і полаўцы742. Цяжка з такімі супярэчлівымі дадзенымі дайсці да ісціны. Упамінанне М. Стрыйкоўскім літвы ў войску Мсціслава можа нейкім чынам указваць на прысутнасць палачанаў, у якіх літва была частым саюзнікам. Але хто ж быў Васілька, калі ён сапраўды з’яўляўся полацкім князем у 1218 г.? У В. Данілевіча былі падставы атаясамліваць яго з віцебскім князем Васількам743, якога многія летапісы (Цвярскі, Ніканаўскі, Васкрасенскі), а таксама В. Тацішчаў упамінаюць у такой якасці пад 1209 г. з нагоды шлюбу яго дачкі (у В. Тацішчава яна называецца Любоўю) з князем У сева ладам Юр’евічам. Для нас гэтае паведамленне цікавае і тым, што яно зноўтакі пацвярджае факт вяртання Віцебска Полацкай зямлі ў выніку падзей 1195 г. Хоць Васілька да 1216 г. і быў даволі старым чалавекам, але гэта не перашкаджала яму заняць полацкі пасад. Вядома, у такім выпадку яго князяванне не магло быць працяглае, і сапраўды, у хуткім часе мы тут бачым іншых асоб, а менавіта: Барыса і Глеба. В. Данілевіч лічыў іх сынамі Уладзіміра («Вальдэмара»), якія нібыта к гэтаму часу (1222 г.) падраслі і змаглі заняць пасад. Аднак цяжка меркаваць, каб у князя, які князяваў 30 гадоў, былі непаўналетнія дзеці. У такім выпадку правильней будзе думаць аб яго бяздзетнасці. Найбольш важнай тут з’яўляецца падзея, у сувязі з якой упамінаюцца гэтыя князі.

А яна наколькі важная, настолькі і сумная ў гісторыі Полацка. Вось як яна перададзена ў Камісійным спісе Наўгародскага I летапісу пад 1222 г.: «А Ярославици, смолняне взяли Полотеск, генваря в 17 день при князе Борисе и Глебе»744. Гэта інфармацыя, як бачым, вельмі кароткая і таму цьмяная. Папершае, незразумела, хто такія «Ярославици», якія ішлі разам са смаленцамі ў Полацк. Князем у Смаленску тады быў Мсціслаў Давыдавіч. Узнікае ў сувязі з гэтым шэраг пытанняў: «Ці ён сам узначальваў паход смаленцаў на Полацк, ці даручыў гэта нейкім невядомым для нас Яраславічам?» А магчыма, гэтыя Яраславічы, якія княжылі невядома дзе, і былі ініцыятарамі паходу, а смаленцы з’яўляліся толькі саюзнікамі, бо ў летапісе не сказана «Ярославици со смолняны», а кожны з удзельнікаў названы паасобку.

На шчасце, гэтая падзея, але пад 1220 г., знайшла сваё адбіццё ў В. Тацішчава: «Князь Смоленский, согласясь с Ярославом Переяславским, ходил на Полоцкую область при князях Борисе и Глебе и взял их два города, а много область их повоевал»745. Як бачым, разыходжанне з ранейшай крыніцай істотнае не толькі ў датыроўцы, але і ў асвятленні дэталяў падзей. Тут мы знаходзім адказ на пастаўленыя вышэй пытанні. Найперш расшыфроўваюцца загадкавыя «Ярославици». У свой час П. Галубоўскі беспадстаўна сцвярджаў, што гэтае паведамленне Наўгародскага летапісу ўзята з Полацкага летапісу, бо толькі, маўляў, палачане ўсіх патомкаў Яраслава (Мудрага) называлі Яраславічамі, а каб падкрэсліць, аб якіх Яраславічах ідзе гаворка, было ўдакладнена: «смолняны»746. У святле ж тацішчаўскага паведамлення бачым, што пад апошнімі трэба разумець войска Яраслава, князя Пераяслаўскага (відаць, Залескага, бо тут сапраўды да 1238 г. быў князем Яраслаў Усеваладавіч747). Але самае важнае тое, што тадішчаўская крыніца не сведчыць пра заняцце Полацка, а толькі гаворьщь пра здачу двух полацкіх гарадоў (на жаль, невядома якіх) і заваяванне часткі Полацкай зямлі. Адсутнічае тут і дакладная дата, якую мы знаходзім у Наўгародскім летапісе. I каб не ўпамінанне і ў адной і ў другой крыніцах князёў Барыса і Глеба, то можна было б прыняць гэтыя падзеі за розныя. Але якой крыніцы аддаць перавагу? Думаецца, што другой. Яна, як бачым, утрымлівае багацейшую інфармацыю і гаму заслугоўвае большага даверу. Сапраўды, узяцце Полацка магло б стаць першаступеннай падзеяй у той час, бо аб ёй бы не змаўчалі і іншыя летапісы. Вядома ж, страта двух гарадоў і спусташэнне часткі зямлі не магло не абвастрыць узаемаадносіны Полацка са Смаленскам.

Зараз пяройдзем да наступнай падзеі, якая, на думку даследчыкаў, зноўтакі пацвярджае поўнае падначаленне Полацка смаленскаму князю. Маецца на ўвазе гандлёвая ўмова Смаленска з Рыгай, заключаная ў 1229 г. Сапраўды, у ёй ёсць такія словы: «Тая правда латинскому взяти у руской земли, у волости князя смолненского, и у полотьского князя волости, и у витебского князя волости»74. I вось па пад ставе гэтых слоў даводзіцца, што калі першыя ўмовы з Рыгай (1210, 1212) былі складзены яшчэ ў Полацку ад імя яго князя і ўлічвалі галоўным чынам яго інтарэсы, а смаленскія прадстаўнікі (маецца на ўвазе ўжо вядомы нам смаленскі купец Лудольф у 1210 г.) толькі ўдзельнічалі як прадстаўнікі яшчэ аднаго зацікаўленага боку, то ў наступным дзесяцігоддзі першая роля ў зносінах і гандлі з Рыгай і Готландам пераходзіць да Смаленска. Значыць, Полацк становіцца падначаленым Смаленску749. Пад наступным дзесяцігоддзем тут разумеюцца 20-я гады XIII ст. Але ці ўсё так было, як тут сказана? Вось што мы чытаем у «Хроніцы Лівоніі» пад 1222 г.: «Тады кароль смаленскі, кароль полацкі і некаторыя іншыя рускія каралі адправілі паслоў у Рыгу прасіць аб міры. I ўзноўлены быў мір, ва ўсім такі ж, які заключаны быў раней». Магчыма, што датыроўка тут не зусім дакладная. Паколькі аб прыездзе пасольстваў у Рыгу тут гаворыцца непасрэдна пасля паведамлення аб паражэнні рускіх войскаў у бітве з татарамі на р. Калцы, то, відаць, гэта адбылося на год пазней, прынамсі, не пазней 1223 г. 3 паведамлення «Хронікі» бачна, што хоць смаленскі князь названы і першы, аднак і полацкі князь у шэрагу з іншымі выступав як самастойны князь. Цяжка сказаць, хто былі іншыя князі, але ў адным можна быць упэўненым: сярод іх быў віцебскі князь. Менавіта агульныя інтарэсы гандлю, які мог ажыццяўляцца толькі па Зах. Дзвіне, і змушалі гэтыя тры княствы супольна дамаўляцца з Рыгай і Готландам і пасылаць туды адначасова свае пасольствы. Калі яшчэ Полацк мог абысціся ў сваім заходнім гандлі без узгаднення з Віцебскам і Смаленскам, то апошнія без Полацка абысціся не маглі, асабліва Смаленск, які павінен быў каардынаваць свае гандлёвыя справы на Дзвіне і з Полацкам, і з Віцебскам. Паколькі гандаль Смаленска з Рыгай і Готландам ішоў праз Полацкую і Віцебскую воласці, то вышэйпрыведзеныя словы з гандлёвай умовы 1229 г. і абавязвалі Смаленск захоўваць яе не толькі на сваёй тэрыторыі, але і на тэрыторыі Полацкай і Віцебскай валасцей і, такім чынам, ні аб якім падначаленні Полацка і Віцебска смаленскаму князю не гаварылі. Гэта пацвярджаецца і тым, што ўказаныя словы паўтараліся пры ўзнаўленні гэтай гандлёвай умовы пазней (1270–1277, 1297–1300, першая палова і сярэдзіна XIV ст.)751, калі ніякай гаворкі аб падначаленні Полацка і Віцебска Смаленску не магло быць. Але справа яшчэ не ў гэтым. Даследчыкі, аднагалосна гаворачы аб канчатковым падначаленні Полацка смаленскаму князю, аб чым, на іх думку, сведчаць падзеі 1222 і 1229 гадоў, на гэтым ставяць кропку і робяць выгляд, што самастойная гісторыя Полацка закончылася, і забываюць сказаць аб далейшых красамоўных падзеях, якія цалкам разбураюць іх штучную схему. Але, перш чым пераходзіць да разгляду далейшай полацкай гісторыі, коратка спынімся на асноўных момантах смаленскай гісторыі ў першыя дзесяцігоддзі XIII ст.


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.