MyBooks.club
Все категории

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
31 январь 2019
Количество просмотров:
276
Читать онлайн
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды читать онлайн бесплатно

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч

Ужо і раней сілы Літвы выкарыстоўваліся Полацкам, Пінскам, Валынню для нападу на сваіх праціўнікаў, што значна яе аслабляла. Яе князі і феадалы, пацярпеўшы паражэнне ў міжусобнай барацьбе, уцякалі ў суседнія землі, дзе выкарыстоўваліся для набегаў на Літву. Асабліва паказальным у гэтых адносінах з’яўляецца прыклад Даўмонта. Выгнаны ў 1265 г. Войшалкам, ён уцёк у Пскоў, дзе пасля хрышчэння (а магчыма, перахрышчэння, што болын верагодна) быў абраны князем і пасля гэтага адразу стаў рабіць напады на Літву784. Такім чынам, з’яўленне князёў з Літвы было выяўленнем не сілы Літвы, а яе палітычнага разлажэння. Гэтыя князі там з’яўляліся не стаўленікамі, а ворагамі Літвы.

Вось жа адным з іх таксама быў Міндоўг. З’яўленне яго менавіта ў Новагародку не было выдадковым, паколькі яго ўладанне («Літва Міндоўга») знаходзілася ў левабярэжжы верхняга Нёмана ў суседстве з Новагародскай зямлёю. На гэта межаванне можа ўказваць і летапіснае ўпамінанне аб супольным паходзе на Кандрата Мазавецкага Літвы Міндоўга і Ізяслава Новагародскага785. Зусім слушную думку выказаў беларускі гісторык XIX ст. А. Ельскі, які лічыў, што ўпомнены ў летапісе горад Міндоўга Варута знаходзіў ся на месды сучаснага мястэчка Гарадзішча786 (Баранавіцкі рн).

Заслугоўвае ўвагі тое, што Міндоўг ва ўсіх звестках пра яго да з’яўлення ў Новагародку выступав ў ролі наёмніка. Такім мы яго бачым упершыню ў літоўскавалынскім дагаворы 1219 г, дзе ён у ліку іншых балцкіх князёў абавязваецца галіцкавалынскім князям ваяваць з палякамі787. У такой самай ролі мы яго бачым пад 1237 г., калі ён разам з Ізяславам Новагародскім з волі Данілы Галіцкага ідзе супроць Кандрата Мазавецкага 788. У 1245 г. ён зноў дапамагае Данілу Галіцкаму ў яго міжусобнай барацьбе789. Пасля гэтага, дзесьці ў канцы 1245 ці ў пачатку 1246 гг. ён быў запрошаны куршамі для барацьбы з Ордэнам, але пры аблозе крэпасці Амботэн пацярпеў паражэнне і вымушаны быў адступаць. У след за ім пагналіся крыжакі, уварваліся ў яго ўладанні і хоць самога горада, у якім абараняўся Міндоўг, не ўзялі, аднак нанеслі яго зямлі вялікае спусташэнне. Вось гэта паражэнне, якое значна аслабіла пазіцыі Міндоўга ў Літве, выкарысталі яго праціўнікі, распачаўшы супроць яго барацьбу, у выніку чаго Міндоўг, выгнаны з Літвы, мусіў уцякаць «з многімі сваімі баярамі» ў суседні Новагародак. Што гэта было так, пацвярджае летапіс, дзе гаворыцца, што пазней Міндоўг выгнаў сваіх праціўнікаў з Літвы «вражбою… за ворожьство с ними»791.

Новагародак к гэтаму часу дасягнуў значнай эканамічнай магутнасці і выйшаў зпад палітычнага ўплыву галіцкавалынскіх князёў. Усё гэта стварыла спрыяльныя ўмовы для пашырэння яго ўлады на іншыя беларускія землі. Аднак першай перашкодай на гэтым шляху была Літва, якая адгароджвала яго ад іх. Таму заваяванне яе стала першачарговай справай для Новагародка. I для яго беглы Міндоўг аказаўся добрай знаходкай. Менавіта ў новагародскай знаці, якая найперш была зацікаўлена ў гэтым, і зарадзіўся арыгінальны намер зрабіць Міндоўга сваім князем і гэтым самым выкарыстаць яго для заваявання Літвы (у далейшым, як убачым, гэта стала прыкладам для Полацка і Пскова). Новагародцы, вядома, улічвалі багаты вопыт Міндоўга як наёмніка, які мог аддана змагацца за інтарэсы сваіх гаспадароў. Яны таксама ўсведамлялі, што заваяванне Літвы Міндоўг будзе ажыццяўляць з асабістай зацікаўленасцю, помсцячы за нанесеныя яму там крыўды.

Неабходнай умовай для абрання Міндоўга новагародскім князем быў яго пераход з язычніцтва ў хрысціянства. Паводле Густынскага летапісу, у 1246 г. Міндоўг з многімі сваімі баярамі «прия веру Христову от Востока»792 (г. зн. прыняў праваслаўе). Аб праўдзівасці гэтага запісу, які, на жаль, абмінаецца даследчыкамі, сведчыць тое, што і іншыя падзеі, паказаныя ў ім, такія, як гібель аўстрыйскага герцага Фрыдрыха, смерць князя Яраслава Усеваладавіча (бацькі Аляксандра Неўскага), пасольства ад рымскага папы да татараў — адбываліся таксама ў 1246 г. Тое, што Міндоўг прыбыў у Новагародак з многімі баярамі, з якімі ён разам ахрысціўся, характарызуе яго не як заваёўніка, а як перабежчыка, бо ўсё гэта было характэрна, у прыватнасці, для Даўмонта, які ўцёк у Пскоў таксама з вялікім почтам і пасля хрышчэння стаў там князем. 3 адзначанага бачна, што не Міндоўг зрабіў Новагародак сваёй сталіцай, заваяваўшы яго, як гэта сцвярджаецца ў гістарычнай літаратуры, а Новагародак паставіў яго сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення сваёй важнейшай дзяржаўнай мэты — заваявання Літвы. Да выканання яе і прыступіў Міндоўг не дзе ў канцы 1248 ці ў пачатку 1249 гг. Выгнаўшы з Літвы яе князёў Таўцівіла, Эрдзівіла і Вікінта, ён «зане Литву»793. Як бачым, Міндоўг заваяваў не Чорную Русь, а Літву. Вельмі каштоўнае для нас далейшае летапіснае ўдакладненне, якое сведчыць, што Міндоўгам была «поймана вся земля Литовьская»794. Гэта значыць, што ён не валодаў ніякай часткай Літвы, нават сваёй, і мог захапіць яе ўсю не інакш як з Новагародка795. Толькі поўнасцю ігнаруючы гэтыя ясныя летапісныя сведчанні, можна было гаварыць, што Міндоўг, аб’яднаўшы літоўскія землі, стварыў Літоўскую дзяржаву, а пасля захапіў Чорную Русь і іншыя беларускія землі796. Усё гэта супярэчыць гістарычным фактам. Ніякай адзінай Літоўскай дзяржавы не было. Валынскалітоўскі дагавор 1219 г., на які спасылаюцца даследчыкі як на доказ існавання раннефеадальнай літоўскай манархіі, паказаў выключную раздробленасць балцкалітоўскіх земляў, у якіх толькі старэйшых князёў было звыш дваццаці797. Мы ўжо не гаворым пра тое, што атаясамленне летапіснай Літвы з сучаснай у гістарычнай літаратуры да непазнавальнасці скажала працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага. А ён пачаўся з заваявання Новагародкам летапіснай Літвы, што і магло стаць ядром новай дзяржавы. Аднак цяжкія перашкоды не далі гэтаму збыцца.

Выгнаныя Міндоўгам князі, як і ўсе літоўскія перабежчыкі, сталі шукаць дапамогу паза межамі Літвы, у дадзеным выпадку ў ГаліцкаВалынскай зямлі, куды яны і ўцяклі. Гэтак жа, як для Новагародка Міндоўг, так і для галіцкавалынскіх князёў Таўцівіл, Эрдзівіл і Вікінт аказаліся добрай знаходкай. Даніла і Васілька з трывогай успрынялі вестку пра захоп Літвы Новагародкам. Яны добра разумелі, што гэта адкрые яму дарогу для захопу іншых земляў, на што прэтэндавалі самі галіцкавалынскія князі. Убачыўшы ў Новагародку свайго небяспечнага канкурэнта, яны адразу ж прымаюць меры для стварэння кааліцыі супроць Новагародка, у чым важная роля ўскладвалася на беглых літоўскіх князёў. У выніку гэтага скора сабраныя Данілам Галіцкім войскі трыма кірункамі на Ваўкавыск, Здзітаў і Слонім «пойдоста к Новогородку и поимаша грады многы и возвратйшася в домы свои». Хоць і гэта было моцным ударам па Новагародку, аднак толькі ім не абышлося. 3 ініцыятывы Таўцівіла галіцка валынскія князі зрабілі і другі паход. У адрозненне ад першага ён ажыццяўляўся праз Пінск і быў адначасова накіраваны і на Літву, і на Новагародак799.

Трапіўшы ў цяжкае становішча, Міндоўг, каб аблегчыць яго, вырашыў перацягнуць на свой бок Ордэн. Дзеля гэтага ён перайшоў у каталіцтва і прыняў каралеўскую карону ад рымскага папы. Аднак гэта не дапамагло, і ён запрасіў у Данілы міру. Відаць, прапанаваныя ім умовы міру былі непрымальныя для галіцкага князя, які таму зрабіў яшчэ адзін паход «на Литву, на Новогородок»800, што і прымусіла Новагародак заключыць каля 1254 г. мір на ўмовах, прадыктаваных Данілам Галіцкім.

Як бачым, вайна 1248–1254 гг. была выклікана захопам Літвы Новагародкам, што прывяло да пашырэння тэрыторыі і ўмацавання Новагародскай дзяржавы. Таму галіцкавалын- скія князі, якія вялі барацьбу з Новагародкам, мелі галоўнай мэтай прымусіць яго адмовіцца ад Літвы, чаго яны і дамагліся. Вось таму роля Міндоўга, які фігуруе ў гістарычнай літаратуры як заснавальнік Вялікага княства Літоўскага, яўна пераболынаная. Ён аказаўся дрэнным палітыкам, яго дзеянні выклікалі вялікія варожыя сілы супроць Новагародка, што нанесла яго зямлі вялікія спусташэнні і разбурэнні. Асабліва няўдалым быў яго саюз з Ордэнам, які фактычна нічым не дапамог яму, а ў той самы час развязаў рукі кры- жакам для наступления на Жамойць. Пасля крыжакі, карыстаючыся гэтым, пісалі ад імя Міндоўга розныя дарчыя граматы, паводле якіх ён дараваў Ордэну розныя літоўскія землі. Менавіта на падставе гэтых падробак і з’явілася ўяўленне пра аб’яднанне Міндоўгам літоўскіх земляў. I нягледзячы на тое, што пазней даследчыкі ўстанавілі несапраўднасць гэтых грамат, думка аб Міндоўгу як аб’яднальніку Літвы засталася неперагледжанай. Мяркуючы з таго, што сын Міндоўга Войшалк, будучы пасля новагародскім князем, вызначаўся праваслаўным фанатызмам, можна думаць, што новагародцы былі незадаволеныя пераходам Міндоўга ў каталіцтва, а гэта побач з іншым і прывяло да адхілення яго ад княскага пасада ў Новагародку, і ён мусіў у далейшым задаволіцца толькі роляю князя Літвы.


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.