MyBooks.club
Все категории

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
31 январь 2019
Количество просмотров:
278
Читать онлайн
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды читать онлайн бесплатно

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч

Магчыма, як меркаваў В. Данілевіч, Гердзень быў раней князем у якімнебудзь з полацкіх удзелаў, а пасля перайшоў у Полацк. Аднак гэты даследчык яўна памыляўся, калі лічыў, што Гердзень, як і Даўмонт, быў ворагам Войшалка і ў барацьбе з ім заваяваў сабе Полацк. Якраз наадварот, можна болыл упэўнена гаварыць, што менавіта з дапамогай Войшалка Гердзень узышоў на полацкі пасад. Тут дарэчы будзе нагадаць, што ў адной падробленай Ордэнам дарчай грамаце Міндоўга ўпамінаецца Гердзень як налыпчанскі князь840. Але такім ён мог стаць толькі пасля выгнання з Нальшчанаў Даўмонта, які вымушаны быў уцякаць у Пскоў, дзе яго паставілі князем. Менавіта асаблівая яго варожасць, калі ён стаў пскоўскім князем, да Гердзеня можа найперш тлумачьщца тым, што Войшалк аддаў апошняму Налыпчанскую зямлю, якая раней належала Даўмонту.

Але каб былі больш зразумелымі пазнейшыя падзеі, разгледзім грамату Гердзеня, датаваную 22 снежня 1264 г. Адрасаваная рыжскаму біскупу і Лівонскаму ордэну, яна найперш засведчыла далейшае адступленне Полацка з Ніжняга Падзвіння. Паколькі ў грамаце гаворыцца пра «пакость», якая тварылася ў час размір’я, можна думаць, што палачане, незадаволеныя ўступкай князя Канстанціна Ордзну нейкай часткі ніжнядзвінскай зямлі, сталі адваёўваць яе. Вось чаму Гердзень і абавязваўся «не поискивати» тую зямлю, якую аддаў Канстанцін. Апроч таго, Полацк павінен быў адступіцца і ад Латыгольскай зямлі. А гэта азначала, што ордэнскія ўладанні падышлі непасрэдна да карэннай Полацкай зямлі. Са свайго боку лівонцы абавязваліся адступіцца ад яе, г. зн. не прэтэндаваць больш на якуюнебудзь яе частку. Побач з мірнай грамата ўтрымлівала ў сабе гандлёвую ўмову, паводле якой вызначаліся правы нямецкіх купцоў у Полацкай зямлі і полацкіх купцоў у Рызе.

Нельга не заўважыць, што гэтая прымірэнчая палітыка Гердзеня да Рыгі і Ордэна была ў згодзе з аналагічнай палітыкай Войшалка, які нават спадзяваўся на выкарыстанне крыжацкай сілы ў барацьбе з унутранымі ворагамі841. Усё гэта не можа не наводзіць на думку аб пэўным уздзеянні Новагародка на Полацк для прымірэння яго з Ордэнам аж да тэрытарыяльных уступак яму. Але хоць Полацк быў значна аслаблены стратай Ніжняга Падзвіння, заваяванага Ордэнам, і Літвы, заваяванай Новагародкам, тым не менш ён не ішоў проста пад уладу апошняга. Полацкая зямля і без калоній была ўнушальнай сілай, з якой нельга было не лічыцца, тым больш, як гэта бачна з граматы Гердзеня, Полацк выступаў у адзінстве з Віцебскам. Усё гэта, з аднаго боку, добра разумелі Ордэн і Рыга, якія таму абавязваліся адступіцца ад Полацкай зямлі. 3 другога боку, гэта добра разумеў і Войшалк і таму за падначаленне Полацка павінен быў ісці на пэўныя ўступкі яму. Асабліва гэта стала відавочным для яго тады, калі выгнаны ім Даўмонт апынуўся на княскім пасадзе ў Пскове. Аб’яднаныя сілы Пскова і Полацка маглі быць грознай небяспекай для маладой Новагародскай дзяржавы, і таму для Войшалка стала асабліва важным не толькі не дапусціць саюзу гэтых дзвюх сіл, але і пасеяць паміж імі варожасць. Вось чаму цалкам дапушчальна, што Войшалк, заваяваўшы Налынчаны, аддаў іх Полацку, тым болей што зямля апошняга межавалася з гэтай вобласцю ў правабярэжжы Зах. Бярэзіны. Гэтай перадачай і можна растлумачыць, чаму ў падробленай грамаце Міндоўга Гердзень выступав як налыдчанскі князь.

Тэрытарыяльная ахвяра Войшалка мела добрыя вынікі для Новагародка. Яна нацкавала Даўмонта, былога ўладара Нальшчанаў, на Гердзеня, і Полацк мусіў прыняць на сябе ўдары Пскова. I сапраўды, як толькі Даўмонт стаў пскоўскім князем у 1266 г., ён адразу ж і выступіў супроць Гердзеня. Праўда, у Наўгародскім і Пскоўскім летапісах гаворыцца аб паходзе Даўмонта на Літву. Справа ў тым, што ў гэтых крыніцах усе балцкалітоўскія землі выступаюць пад імем Літвы. Так, Даўмонт называецца князем Літвы, хоць ён быў нальшчанскім князем. Не выключана таму, што Даўмонт з пскоўцамі рабіў напады на Нальшчаны, якія ўжо на лежал і Гердзеню, і таму яны выступаюць у гэтых летапісах пад імем Літвы. Трэба таксама ўлічваць, што наўгародскія і пскоўскія летапісы дайшлі да нас у спісах XV стагоддзя і пазнейшага часу, калі паняцце пра Полацк было забыта і ўбіралася ў паняцце Літвы. Вось чаму часамі цяжка адрозніць, дзе ў гэтых крыніцах гаворыцца пра Полацк, а дзе пра Літву. Сапраўды, калі і ішоў Даўмонт на Літву, то найперш ён павінен быў прайсці праз Полацкую зямлю. Менавіта на апошнюю і быў накіраваны першы паход Даўмонта. Ён выбраў для гэтага зручны момант, калі Гердзеня не было дома (ён, магчыма, знаходзіўся ў Налыпчанах). Выкарыстаўшы гэта, Даўмонт без асаблівых перашкод нрыйшоу у Полацкую зямлю, парабаваў яе і нават захапіў у палон жонку Гердзеня і яго двух сыноў. Вярнуўшыся дадому і ўбачыўшы жахлівыя сляды нападу, Гердзень разам з іншымі князямі з 700 ратнікаў пусціўся ў пагоню за Даўмонтам, «хотяще и руками яти и лютой смерти предати»842. Гердзень пераправіўся праз Дзвіну, а Даўмонт недалёка адышоў ад яе (усяго на пяць вёрст). А гэта значыць, што пагоня за ім адбывалася па гарачых с лядах. Хоць войска Даўмонта было значна меншае (дзве трэці яго з выведзеным палонам Даўмонт адправіў у Пскоў, пакінуўшы сабе 90 воінаў), Гердзень, уступіўшы ў бой з ім, быў поўнасцю разгромлены. Праўда, самому яму з малой дружынай у да лося выратавацца, але загінуў князь Гоўтарт (ён у летаnice нават названы вялікім князем літоўскім, хоць такога тытула ў той час не было), пабіта было і шмат іншых князёў, многія патапіліся ў Дзвіне, і частка іх была выкінута ракой на астравы843. Вядома, такі поспех Даўмонта быў у значнай меры вынікам раптоўнага нападу, якога не чакалі палачане, што і прымусіла іх быць больш пільнымі. Гэтым і можна вытлумачыць, што другі ў тым жа 1266 г. напад Даўмонта на Полацк не быў такім удалым. Хутчэй за ўсё ён і зусім не ўдаўся, бо пра вынікі яго ў летапісе нічога не сказана844, як гэта было ў адносінах да першага паходу. Таму ў наступным годзе Пскоў звярнуўся па дапамогу да Ноўгарада, які ахвотна адгукнуўся на просьбу, бо таксама добра памятаў пра ўсе крыўды, нанесеныя яму Полацкам. Зразумела, што аслаблены Полацк не змог супрацьстаяць аб’яднаным сілам Пскова на чале з Даўмонтам і Ноўгарада на чале з Елферыем, і ён зноў пацярпеў паражэнне. Яго зямля была «много повоевана», прычым у бойцы загінуў і сам Гердзень845.

У літаратуры нават выказвалася думка, што у выніку гэтага паходу Даўмонтам быў нават заваяваны Полацк. Але з гэтым пагадзіцца нельга, гэта ідзе ад летапісаў XVI ст. тыпу «Хронікі Быхаўца», дзе многія падзеі пададзены ў вельмі скажоным выглядзе. Так, у іх сказана, што Даўмонт заваяваў Полацк у выніку барацьбы не з Гердзенем, а з Трайдзенем, чаго ў сапраўднасці не было, як і не было ў апошняга сына Рыманта, які нібыта помсціў за смерць свайго бацькі, забіў Даўмонта і вызваліў Полацк847. Калі б сапраўды Полацк быў заваяваны Даўмонтам, то не было б сэнсу ў тым самым го дзе наўгародцам збірацца ў паход на Полацк. Толькі спрэчкі аб тым, куды ісці, што ўзніклі па дарозе, выратавалі Полацк ад новага спусташэння яго зямлі.

Але і ранейшых нападаў было дастаткова, каб знясіліць Полацк. Апроч таго, гібель Гердзеня не магла не ўнесці разладу ва ўнутранае жыццё Полаччыны, якая перажывала цяпер адзін з самых цяжкіх часоў у сваёй гісторыі. Такі зручны момант і выкарыстаў Войшалк для падначалення Полацка Новагародку. На жаль, у крыніцах гэтая падзея не адбілася ў дэталях. У іх выявіўся толькі яе канчатковы вынік. Гэта мы і бачым у грамаце полацкага князя Ізяслава, што, як і Гердзень, выступаў тут адначасова і ад імя віцебскага князя Ізяслава. Ен адразу нагадаў: «А воли есми божией и Мойшелгови»848 (гэта яўная апіска, бо ў нямецкім тэксце імя Войшалка напісана правільна). Вядома ж, гэта «воля» пакуль што не была ўсеабдымнай. Ва ўсякім выпадку, у знешніх сувязях з Рыгай і Ордэнам (а гэта і складае змест граматы) Ізяслаў выступав тут як самастойны князь. Папаўгтты ў цяжкае становішча, пазбаўлены ўсіх сваіх ранейшых уладанняў, Полацк павінен быў шукаць частковы выхад у развіцці знешняга гандлю, што, вядома, магло ў некаторай ступені палепшыць яго эканоміку і не дапусціць яго ізаляцыі ад знешняга свету. Пэўна ж, упамінанне «воли Войшелгове» не было выпадковым. Гэтым Ізяслаў намякаў, што за ім стаіць Новагародская дзяржава, што намнога ўзмацняла аўтарытэтнасць слова Полацка.

Гэтак жа, як і грамата Гердзеня, так і грамата Ізяслава, ды яшчэ болын яскрава, пацвярджала еднасць Полацка і Віцебска: «Полтеск Витьбеск одно есть» ці «А Изяслав (віцебскі князь. — М. Е.) со мною одно». Усё гэта зноўтакі пераканаўча абвяргае сцверджанне аб выключнай раздробленасці Полацкай зямлі напярэдадні яе ўваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Полацкая зямля не таму ўвайшла ў гэтую дзяржаву, што яе заваявала Літва, як гэта гаварылася раней і гаворыцца дагэтуль, а таму, што ўслед за Ніжнім Падзвіннем яна страціла і Літву, заваяваную Новагародкам, і таму вымушана была прынядь яго «волю». У адрозненне ад Літвы, Налыпчанаў і Дзяволтвы, дзе Войшалк вынішчаў шматлікіх ворагаў Новагародскай дзяржавы, Полацкая зямля была не заваявана, а мірна аб’ядналася з Новагародкам. I гэта зразумела. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага найперш было падрыхтавана эканамічным і культурнаэтнічным збліжэннем беларускіх гістарычных абласцей. Аднак іх канчатковае аб’яднанне не магло адбыцца без заваявання размешчаных паміж імі балцкалітоўскіх земляў, феадалы якіх супраціўляліся аб’яднаўчаму працэсу і таму бязлітасна вынішчаліся ці выганяліся.


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.