MyBooks.club
Все категории

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. Жанр: История издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
31 январь 2019
Количество просмотров:
276
Читать онлайн
Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды краткое содержание

Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - описание и краткое содержание, автор Мікола Ермаловіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club
Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды читать онлайн бесплатно

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Мікола Ермаловіч

Пра паход Віценя супроць Полынчы гаворыцца і пад 1293 г., калі ён стаў вялікім князем. Уварваўшыся з вялікім войскам у Сандамірскую зямлю, ён спачатку меў вялікі поспех, захапіўшы багатую здабычу і тысяч шэсць палону, але пасля адыходу пацярпеў паражэнне897.

Ужо адзначалася, што ў Вялікае княства Літоўскае беглі, ратуючыся ад крыжакоў, прусы, дзе іх прымалі і сялілі найперш у раёне Гора дна. Так, напрыклад, адзін з апошыіх прускіх старэйшын Скурда з усімі сваімі людзьмі пакінуў радзіму. Для рассялення іх каля Ліды была адведзена зямля (в. Кержышкі). Вось гэтым і тлумачылася, чаму Прускі ордэн і пачаў свае набегі на Гарадзенскую зямлю. У 1284 г. рыцары і напалі на яе. Яны аблажылі Горадзен, пасля жорсткага бою авалодалі яго акольным горадам (самога цэнтра не змаглі ўзяць), пабілі безліч людзей і пасля са здабычай, якую нарабавалі па навакольных вёсках, вярнуліся назад898. I гэта быў толькі пачатак. Шматпакутная Горадзеншчына цярпела ад нападаў рыцараў у 1295, 1296, 1305, 1306 (двойчы), 1311 (тройчы), 1314, 1324 і 1328 гг.899.

Аднак не ўсе гэтыя паходы прыносілі ўдачу агрэсару. У 1314 г. крыжакі нечакана рушылі на Новагародак, узялі яго і спалілі, а пасля сталі штурмаваць замак. I вось тут упершыню вызначыўся выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец Давыд Гарадзенскі. Гэта. быў чалавек, надавлены незвычайнай энергіяй, прадпрымальнасцю і вайсковымі ведамі, таму карыстаўся высокай пашанай і займаў пасля вялікага князя першае месца ў дзяржаве. Нездарма ж пасля Гедымін аддаў за яго замуж а дну са сваіх дачок. Будучы гарадзенскім старастам, ён займаў адно з ключавых месц у абароне дзяржавы з боку Мазовй і Тэўтонскага ордэна.

Палкаводчы талент Давыда Гарадзенскага ўпершыню яскрава выявіўся пры абароне Новагародка ў 1314 г., калі ён са сваім войскам з’явіўся на выручку крэпасці, якую аблажылі крыжакі. Ён авалодаў іх лагерам, перабіў у ім варту, захапіў коней і харчовыя прыпасы. Крыжакі вымушаны былі адступаць, але на зваротным шляху яны не знайшлі ў пэўных месцах сваіх складаў з правіянтам, бо яны былі загадзя разбураны Давыдам. Крыжацкае войска, церпячы ад голаду, рассыпалася і амаль усё загінула ў непраходных лясах.

Цяжка сказаць, ці быў яшчэ ў гэты час Новагародак сталіцай дзяржавы. Пісьмовыя крыніцы пра гэта маўчаць. Праўда, у летапісах XVI ст. гаворыцца, што Гедымін стаў княжыць «на прастоле бацькі свайго Віценя ў Кернаве». Аднак гэтаму цяжка паверыць, бо пасля мы даведваемся, што Гедымін княжыў у Вільні, і таму значэнне Кернава як сталіцы дзяржавы пасля Новагародка не мае пад сабой падставы. Але незалежна ад таго, ці знаходзіўся Віцень у Новагародку, дамінуючая роля яго і яго зямлі ў дзяржаве стала відавочна падаць. Найперш прычынай гэтага былі вельмі неспрыяльныя знешнія ўмовы. Калі ў 50–70-х гг. XIII ст. Новагародскай зямлі прыносілі разбурэнні і спусташэнні галіцкавалынскія войскі, то пачынаючы з 80-х гг. яна становіцца аб’ектам узмоцненых нападаў прускіх крыжакоў, што не магло не падарваць эканоміку, а разам з тым і палітычнае значэнне зямлі. Трохразовы захоп, абрабаванне і разбурэнне Новагародка ў 1274, 1277 і 1314 гг. таксама не маглі не падзейнічаць адмоўна на лёс яго як сталіцы дзяржавы.

У той час як роля Новагародскай зямлі ў дзяржаве паніжалася, усё больш узрастала зноў значэнне Полацкай зямлі. На жаль, інфармацыя аб ёй пасля яе аб’яднання з Новагародкам таксама вельмі бедная. 3 гэтага часу да пачатку XIV ст. захаваліся толькі лічаныя і разрозненыя звесткі аб полацкай гісторыі.

Адным з гэтых сведчанняў з’яўляецца невялікі літаратурны твор пад назвай: «Семена епископа тферского наказание». Змест яго вельмі важны і выразны, і мы таму яго прывядзём поўнасцю і ў арыгінале: «Константин князь Полоцкий, нарицаемый Безрукий у собе в пиру, хотя укорити тивуне своего о чем, рече попу пред всеми: владыко, где быти тивуну на оном свете? Семен поп отвечав: где и князю. Князь же не у любив того, молвит попу: тиун неправду судит, мзду емлет, люди продает, мучит, лихое всё деет, а аз что даю? И рече поп: аще будет князь добр, Богобоин, жалует людей, правду любит, избирает тиуна или коего волостеля мужи добре и богобойне, страха божия помне, разумна, праведна, по закону божию всё творяща и суд ведуща — и князь в рай и тиун в рай. Будет ли князь без Божия страха христиан не жалует, сирот не милует и вдвовицам не печалуется, поставляет тивуна или коего волостеля — человека зла, бога не боягцася и закона Божия не ведугце, и суда не разумеюще, только того деля, абы князю товара добывал, а людие не щадил, аки бешена человека пустил на люди, дав ему меч, тако и князь, дав волость лиху человеку избити люди, — князь во ад и тиун с ним во ад»902.

Гэты твор з’яўляецца адзіным сведчаннем пра полацкага князя Канстанціна. Паколькі тут выведзены Сімяон, які з’яўляўся цвярскім епіскапам з 1271 г. па 1289 г., то гэта можа арыенціровачна ўказваць на час, калі княжыў Канстанцін. Відаць, Бязрукім яго празвалі таму, што ён быў у сапраўднасці такім, хутчэй за ўсё ў выніку ўдзелу ў вайне. Не выключана, што ў яго асобе мы маем таго ж самага Канстанціна, які княжыў у Полацку ўжо раней, перад Гердзенем, як стаўленік Траняты, і прыйшоў зноў да ўлады пасля Ізяслава.

Хоць твор, напісаны ў форме размовы князя з епіскапам, мае багаслоўскі характар, тым не менш ён — адзін з вельмі рэдкіх дакументаў, у якіх знайшлі сваё адбіццё сацыяльныя парадкі таго часу, у прыватнасці сваволле цівуноў, якія, атрымаўшы ўладу ў воласці, «не на праўдзе судзяць, бяруць хабары, людзей прадаюць, мучаць, ліхое ўсё дзеюць», і ўсё гэта толькі дзеля таго, каб «князю прыбытак здабыць, а людзей не літаваць». Што ж, даволі дакладная замалёўка грамадскага зла, тыповага не толькі для Полацкай зямлі, як лічыў В. Данілевіч903, але і для ўсіх земляў, дзе панавалі феадальныя парадкі. I ўжо калі такія цівуныліхадзеі былі ў такога унікальнага на той час князя, якім з’яўляўся Канстанцін Бязрукі, то можна ўявіць, якімі былі яны ў інншх князёў, дзеля карысці якіх найперш і тварыліся бясчынствы. Можна думаць, што калі Канстанцін не абмяжоўваўся толькі нараканнем на несправядлівасць такіх парадкаў, а і імкнуўся іх выкараніць, то наўрад ці мог ён доўга сядзець на княскім пасадзе. Роля белай вароны яўна не пасавала князю, і ўсе тыя цівунываладары, якіх ён так асуджаў, не маглі не паставіць яго перад выбарам: або змірыцца з тым, што яны тварылі, або развітацца з княскім пасадам. Магчыма, што апошняе і адбылося з Канстанцінам, і ён апынуўся ў Віцебску, дзе пазней быў князем, як можна меркаваць, яго сын Міхаіл Канстанцінавіч.

Была выказана думка, што дзесьці ў другой палове XIII ст. полацкім князем мог быць Яраслаў Ізяславіч904, грамата якога Барысаглебскаму манастыру захавалася905. Сапраўды, такі князь мог быць, даводзячыся сынам Ізяславу, які княжыў у Полацку пасля Гердзеня. I ўсё ж гэтае меркаванне адпадае, бо ў грамаце ясна сказана, што яна дадзена ў 1396 г.

Але самай цёмнай і заблытанай з’яўляецда гісторыя, што захавалася ў нямецкалацінскіх крыніцах і ў М. Стрыйкоўскага аб князю, імя якога засталося невядомым і які нібыта быў у Полацку не дзе ў канцы XIII ст., і аб падзеях, што адбыліся пасля яго смерці. Тут паведамляецца, што гэты князь з’яўляўся язычнікам, г. зн. літоўцам, але, захапіўшы Полацк, прыняў каталіцтва і, паколькі быў бяздзетным, то завяшчаў Полацкую воласць крыжакам, і яны пасля смерці яго ў хуткім часе нібыта захапілі Полацк, наваднілі яго рознымі каталіцкімі служкамі, якія прымушалі пераходзіць у іх веру праваслаўных палачанаў, што ў дадатак да гэтага цярпелі ўціск і ад лівонскіх рыцараў. Усё гэта вывела палачанаў з цярпення, і яны нібыта звярнуліся каля 1307 г. да літоўскага князя (імя яго не называецца) з просьбай дапамагчы ім вызваліцца ад у лады немцаў, на што ён ахвотна згадзіўся і лёгка расправіўся з крыжакамі, карыстаючыся тым, што яны былі ўцягнуты ва ўзаемную барацьбу.

Аднак праўдзівасць гэтай гісторыі вьпслікае вялікія сумненні. Асабліва насцярожвае тое, што князь, спачатку язычнік, а пасля заўзяты католік, застаўся безыменным, хоць такога не магло быць, калі ён сапраўды пісаў дарчую грамату. А гэта значыць, што яе не было, а калі і была па дробленая, то ўсё роўна імя князя павінна было там стаяць, як гэта мела месца ў аналагічных граматах Міндоўга. Апроч таго, супастаўляючы дзве граматы, у якіх апавядаецца пра полацкую гісторыю, мы знаходзім у іх супярэчнасці. У адной гаворыцца, што немцы прадалі Полацк Літве, у другой — што яны былі выгнаны літоўцамі па просьбе палачанаў. Між тым з матэрыялаў Рымскай курыі, якая расследавала гэтую справу, відаць, што абвінавачванні Ордэну ва ўціску далачанаў прад’яўлялі толькі яго ворагі906.

М, Стрыйкоўскі, выкладаючы ўсю гэту гісторыю, заўважыў: «Я знайшоў весткі ў старых рускіх летапісах, невялікімі экземплярамі якіх карыстаўся, што Літва ў 1307 г. (толькі ў яго і ўказана гэтая дата. — М. Е.) авалодала Полацкам, але няма вестак аб тым, якім чынам гэта здарылася і хто тады валодаў Полацкам»907. Прызнанне красамоўнае! Нават для М. Стрыйкоўскага, які не грэбаваў фальсіфікацыяй, гэтыя звесткі былі няпэўнымі, ён не бачыў у іх дэталяў, якія б рабілі іх праўдзівымі. Трэба таксама зазначыць, што некаторыя з рускіх летапісаў, якімі карыстаўся гэты храніст, дайшлі да нас, але ні ў водным з іх няма апісання полацкіх падзей 1307 г. Усё гэта ставіць пад сумненне, што такія летапісы былі. Вось чаму яшчэ ў канцы XIX ст. было даказана, што «Полацкае княства ніколі не было пад уладай Ордэна, ніколі і ніхто не дарыў яго Рыжскай царкве, і ніхто не вызваляў яго ад нямецкага ўціску ў 1307 г.»908.


Мікола Ермаловіч читать все книги автора по порядку

Мікола Ермаловіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды отзывы

Отзывы читателей о книге Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды, автор: Мікола Ермаловіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.