MyBooks.club
Все категории

Алесь Яфімаў - Каменная ноч

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Алесь Яфімаў - Каменная ноч. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Каменная ноч
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
5 октябрь 2019
Количество просмотров:
266
Читать онлайн
Алесь Яфімаў - Каменная ноч

Алесь Яфімаў - Каменная ноч краткое содержание

Алесь Яфімаў - Каменная ноч - описание и краткое содержание, автор Алесь Яфімаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Каменная ноч читать онлайн бесплатно

Каменная ноч - читать книгу онлайн бесплатно, автор Алесь Яфімаў
Назад 1 2 3 4 5 ... 14 Вперед

Алесь ЯФІМАЎ

КАМЕННАЯ НОЧ

НОЧ ПЕРШАЯ

Калі хто скажа гары гэтай: «падыміся і ўвергніся ў мора» і

не засумняваецца ў сэрцы сваім, а верыць будзе,

што збудзецца па словах яго, — будзе яму, што б ні сказаў.

(Мк. 11:23)

Ён ляжыць на сваім няўтульным ложку на спіне, амаль як нежывы. Толькі водбліскі на стомленых вачах Яго, час ад часу на імгненне згасаючы, даюць зразумець, што Яго павекі рухаюцца. Значыць, жывы. А так няма ні тое, што ніякіх іншых рухаў — нават дыханне цяжка заўважыць. Ледзь бачна, як коўдра на Яго грудзях павольна ўздымаецца і апускаецца. І толькі павекі рухаюцца, як механізм нейкага дыяпраектара, змяняючы адзіны кадр тым жа самым — бясконцай колькасцю аднолькавых кадраў.

Ён глядзіць на столь. У пакоі досыць светла, дзякуючы вулічнай ілюмінацыі і адсутнасці штор. Столь часткова шэрая. Дзесьці на ёй — практычна чорныя цені... Калі доўга глядзець, можна ўбачыць нават маленькія дэталі тэкстуры ці заўважыць нейкі малюнак у гульні святла і ценю... Аднак Ён глядзіць уверх пад максімальна зручным вуглом. Ён глядзіць нібыта праз гэтую столь і праз шэраг падобных столяў з вышэйшых паверхаў. Нават праз засветку гарадской ілюмінацыі і праз хмары: Ён глядзіць у космас. Халодны, чорны, пусты, ціхі космас.

І дзесьці ў гэтай глухой халоднай чарнаце Ён бачыць вялікую каменную глыбу — астэроід. Гэтая глыба абсалютна бязгучна куляецца, боўтаецца ў чорнай прасторы і ляціць па невядомай арбіце... Тады Ён уяўляе, як накідвае на яе ласо ці нешта такое, — дэталі не маюць значэння, ды і стомлены мозг не можа ўжо іх ствараць — і цягне гэтую глыбу на сябе. Ён уяўляе, як трымае ў руках тоўсты канат, як падцягвае яго спачатку адной рукой, потым другой.

Уяўляе, як напружваюцца вены на руках, як сціскаюцца мышцы на грудзях і спіне, як пачынаюць гарэць далоні... Аднак вялікая глыба цягнецца вельмі павольна, але цягнецца. Пасля галава пачынае балець ад таго, што Ёнімкнецца дэтальна ўявіць, нават адчуць гэты працэс цяжкай фізічнай працы — пры тым, што на самай справе Ён ляжыць без адзінага руху, максімальна расслабіўшыся... Нават дыхае незаўважна. І тады Ён рэальна падымае рукі і цягне нябачны канат. Цягне старанна, максімальна напружваючы рукі і плечы, паступова: спачатку выкідвае правую руку, хапае канат, моцна напружваючы яе ад пальцаў аж да грудзей, роўна і павольна ў такім напружанні цягне да цела. Пасля тое ж самае левай. І ў гэты момант рэальнасць і ўяўленне сплятаюцца ў адзінае. Ён ляжыць на ложку і цягне нябачны канат, які ўздымаецца праз столь, праз іншыя паверхі, праз засветку, праз хмары, выходзіць з атмасферы і паглыбляецца ў чорны космас. А на другім канцы гэтага каната — вялікая каменная глыба. І гэтая глыба паддаецца Яму: ляціць насустрач. Ён цягне яе так, як цягнуў аднойчы за ланцуг човен па вадзе — спачатку цяжка, аднак потым човен набірае інерцыю, і цягнуць усё прасцей і прасцей, хутчэй і хутчэй. Вада амаль не супрацівіцца руху чоўна, а касмічная чарната ўвогуле не стварае аніякіх перашкод для руху каменнай глыбы. У рэшце рэшт, човен, набраўшы дастакова інерцыі, выпаўзае на бераг амаль на палову сваёй даўжыні, падмінаючы аер ці асаку. Аднойчы Яго каменная глыба таксама дастаткова разгоніцца і абрынецца на галовы, знішчаючы хмарачосы і шэрыя панэлькі...

Дыханне парушана. Перадплечча, кулакі і спіна фізічна баляць. Ён адчувае, як выпнуліся вены. Падымае рукі, каб кроў адышла ўніз... Пасля такіх практыкаванняў галава становіцца лёгкай, хочацца спаць. Ён яшчэ ўяўляе, што канат досыць хутка спускаецца з космасу на Яго грудзі — гэта значыць, глыба ляціць па інерцыі. Аднак да наступнай ночы яна спыніцца, і давядзецца зноў варушыць яе з месца. Тым не менш, Ён адчувае пэўную радасць: нягледзечы на тое, што да гэтай каменнай глыбы тысячы кіламетраў, сёння Ён прыблізіў яе хоць на некалькі метраў, на некалькі імгненняў...

Пасля гэтага Ён прымае нармальную позу — не памерлага, а чалавека, які засынае, павярнуўшыся набок, заплюшчвае вочы і імкнецца заснуць. Ён нават не ведае, колькі часу так праляжаў: магчыма, дваццаць хвілін, магчыма, тры гадзіны; не ведае, колькі засталося на сон. Летам, калі ночы кароткія, можна заўважыць змену колеру неба і рух ценяў. У астатнюю ж пару без гадзінніка складана прасачыць за часам, рух якога Ён губляў, займаючыся глыбай. Нягледзечы на тое, што «ўчора» быў складаны дзень і «заўтра» будзе складаны дзень, настрой Яго крыху паляпшаецца.

Глыба з’яўляецца сэнсам Яго жыцця. Ён шчыра верыць, што насамрэч можа яе прыблізіць і абрынуць. Канешне ж, уяўленне космасу, «канат» былі толькі ўяўленнямі, і Ён гэта разумеў. Аднак лічыў гэта пэўнай формай, пэўным сродкам, праз які можна справакаваць сапраўднае падзенне астэроіда. Справакаваць рэальнае падзенне. Рэальнага астэроіда. Ён шмат чуў пра тое, што думкі і ўяўленні быццам бы матэрыяльныя. Што калі нешта дэтальна ўявіць — яно матэрыялізуецца. Што моцныя жаданні, калі дакладна ведаеш, чаго жадаеш, абавязкова спраўджваюцца. І Ён жадаў. Жадаў і ўяўляў, што аднойчы адбудзецца нешта такое, што будзе агульным фіналам для ўсяго.

Праз нейкія свае роздумы Ён прыйшоў да высновы, што лепшы варыянт — астэроід. Ці нейкая ўспышка на Сонцы, якая імгненна выпаліць планету. Аднак Сонца занадта вялікае, каб можна было паўплываць на яго сваёй думкай. А камен­ная глыба, касмічная гара... Чаму б і не? Рухаць цэлую гару ў космасе не так і скла­дана, хай нават і думкай. Ва ўсякім разе прасцей, чым раз’юшыць Сонца. Акрамя таго, астэроіды і метэароіды падаюць на Зямлю куды часцей, чым здараюцца вынішчальныя ўспышкі на Сонцы, якіх, наколькі Ён ведаў, у прынцыпе пакуль не было. З аднаго боку, Ён добра разумеў, што ў наш час існуюць тэхнічныя сродкі, якія дапамагаюць прадказаць з’яўленне астэроіда і зрабіць усё, каб звесці наступствы ад яго падзення да мінімуму. Аднак падбадзёрвалі некаторыя навіны, якія пісалі пра небяспечныя астэроіды ўжо пасля таго, як гэтая небяспека мінула. Гэта значыць, ні тэхнічныя сродкі, ні армія астраномаў не з’яўляюцца гарантамі бяспекі ад нябесных каменняў. А моц гэтых каменняў вельмі вялікая. Быў жа астэроід, які знішчыў дыназаўраў... Быў жа так званы Тунгускі метэарыт... Што казаць, нават на Яго вяку было знакамітае падзенне над Чалябінскам... Значыць, магчыма. Магчыма, што «заўтра» ніколі не здарыцца. Магчыма, што цяпер Ён засне, а неўзабаве на яго абрынецца каменны кулак нябёсаў. І ніякага «заўтра» ўжо не будзе. Гэта можа здарыцца праз тыдзень, праз месяц, праз год... Але ўсё роўна здарыцца, бо Ён шчыра верыў... І адразу ўсе прыйдуць да адной роўніцы. І некаторыя, магчыма, нават паспеюць падумаць: як? чаму? за што? І толькі Ён будзе ведаць аб сваёй прыналежнасці да гэтага. Прыналежнасці, якую нельга ні даказаць, ні абвергнуць. Але Ён будзе ведаць. І Яму гэтага дастаткова.

З такімі думкамі Ён заснуў.

НОЧ ДРУГАЯ

Чорны чалавек

На ложак да мяне садзіцца,

чорны чалавек

Спаць не дае мне ўсю ноч.

С. ЯСЕНІН

Ён ляжыць на ложку, як у труне. Роўна, скрыжаваўшы рукі на грудзях. Думае пра тое, што калі-небудзь насамрэч будзе так ляжаць у дамавіне. Цікава, колькі чалавек прыйдзе з Ім развітацца? Пра што яны будуць казаць, успамінаць? Ці будуць распавядаць адно адному нейкія цікавыя гісторыі, у якіх Ён — галоўны герой? Калі так, цікава было б паслухаць... Ён ляжыць нерухома і імкнецца ўявіць, што гэта могуць быць за гісторыі. Магчыма, Ён пакінуў па-за ўвагай тыя моманты са свайго жыцця, пра якія ўзгадаюць людзі на Яго пахаванні. А пра тое, што было насамрэч важна для Яго, тыя людзі, верагодна, нічога і не скажуць. Увогуле, цікава, што Ён за чалавек з пункту гледжання тых, хто мае з Ім стасункі... Для кагосьці, магчыма, адзін, для кагосьці — іншы... А ці ведаюць яны, які Ён насамрэч? Ці, можа, гэтага і Ён не ведае?.. Было б вельмі крыўдна, калі на пахаванне прыйшлі б па завядзёнцы, таму што так трэба. Пастаялі б каля труны моўчкі, магчыма, сказалі б «прабач», не ведаючы за што, і пайшлі дамоў. Ці засталіся б паразмаўляць з агульнымі знаёмымі на жыццёвыя — якая іронія: размаўляць на пахаванні пра жыццёвае — тэмы. Усё ж, якая-ніякая нагода сустрэцца, пагаварыць... І Яго пахаванне было б толькі нагодай сустрэцца... Сумна, крыўдна. Больш за ўсё ад разумення, што прыкладна так яно, хутчэй за ўсё, і атрымаецца.

І ўяўляе Ён, што ляжыць у труне, аднак у той жа час — чуе і бачыць усё, што адбываецца вакол. Назірае за тым, як ацэньваюць Яго жыццё. З чымсьці згаджаецца, з чымсьці — не. Некаторыя прамовы Яго здзіўляюць, некаторыя прымушаюць задумацца і перагледзець пэўныя рэчы... Было б лепш, каб людзі, якія прыйдуць, не верылі ў існаванне душы, не верылі ў тое, што Ён можа іх пачуць. Бо толькі ў такім выпадку яны былі б шчырымі. Няхай нават казалі б і нешта адмоўнае, хоць так і не прынята. Горш за ўсё будзе, калі яны нічога не скажуць: ні ўслых, ні нават у дум­ках. Вось гэта ўжо будзе насамрэч крыўдна і сумна. Гэта, а не тое, што Ён страціў жыццё...

Назад 1 2 3 4 5 ... 14 Вперед

Алесь Яфімаў читать все книги автора по порядку

Алесь Яфімаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Каменная ноч отзывы

Отзывы читателей о книге Каменная ноч, автор: Алесь Яфімаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.