MyBooks.club
Все категории

Сяргей Абламейка - Здарэнне на Дзяды

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Сяргей Абламейка - Здарэнне на Дзяды. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Здарэнне на Дзяды
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
109
Читать онлайн
Сяргей Абламейка - Здарэнне на Дзяды

Сяргей Абламейка - Здарэнне на Дзяды краткое содержание

Сяргей Абламейка - Здарэнне на Дзяды - описание и краткое содержание, автор Сяргей Абламейка, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Здарэнне на Дзяды читать онлайн бесплатно

Здарэнне на Дзяды - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Абламейка
Назад 1 2 3 4 Вперед

- Скажы ты, Янка.

Купала ўзняўся з месца і загаварыў:

- Вось што я табе скажу ад усіх нас, дружа. Ты бачыш, што народ наш не хоча сыходзіць са свету. Дужа неспрыяльныя гістарычныя абставіны яму выпалі. Бог нас каля арды пасяліў, ніяк яна не пакіне нас у спакоі. Мы змагаемся, і ў гэтым змаганні за вякі губляем тэрыторыю і колькасць. Нас магло быць ужо ў чатыры разы болей, і зямлі мы маглі мець у два разы болей, але не спрыяе лёс. Затое спрыяюць нябёсы, бо народ яшчэ жыве, і вось вы, маладыя, далей пішаце, народ вас з апошніх сілаў вылучае наперад і вылучае. Але цяпер на радзіме цяжкая сітуацыя, шмат чаго з нашых часоў паўтараецца, сёння зноў адны Зносакі вакол, адны Зносакі... І мы вось вырашылі свой шанц адзіны на стагоддзе скарыстаць і выбралі цябе. Слухай уважліва. Твае веды і твой талент абралі цябе, ты сам сябе выбраў. Мы толькі канстатуем тое, што ёсць. Ты ўжо амаль усё маеш, а мы падштурхнем цябе адсюль тым, чым можам - сваёй агульнай сілай. І будзе добра, не сумнявайся і не бойся. Ты напішаш шмат добрых кніжак, людзі будуць цябе любіць, з тваіх кніг пачнецца новы час для літаратуры і культуры нашай. Але мусіш вытрымаць выпрабаванне славаю, чуеш? Мусіш зрачыся алкаголю і толькі працаваць. І дамо табе яшчэ адну сілу. Каго з калегаў і паплечнікаў выбераш сабе ў сябры, тыя таксама будуць валодаць уладай над людскім розумам і сэрцамі. Гэта будзе тваё пакаленне. І разам вы ўсе станеце пачынальнікамі новага часу для нашай літаратуры і нашага народу. Разумеет? Вялікая адказнасць на табе. Ну а мы тут, дзяды, будзем цябе і ўсё вашае пакаленне ад усякага ліха ахоўваць, у тым ліку і ад такога, што са мной і вунь, з Усеваладам здарылася...

Кажучы гэта, Купала паглядзеў на Усевалада Краўчанку, а Сяргея працяла нечаканая здагадка: няўжо іх абодвух сапраўды забілі, аднаго ў лесвічны пралёт у Маскве скінулі, а другога - з вакна гатэлю ў Канах? Нібы адказваючы на яго маўклівае пытанне, Усевалад Краўчанка здагадку пацвердзіў:

- Так, Іван Дамінікавіч, гэтая поскудзь заўсёды за намі па слядах хадзіла, і за нашай моладдзю цяпер з бруднымі рукамі ходзіць...

Купала зноў загаварыў да Сяргея:

- Ды што, хлопча... Разумеет? Згаджаешся?

Амаль губляючы прытомнасць ад хвалявання і калоцячыся ўсім целам, Сяргей адказаў:

- Так, згаджаюся.

Янка Купала паглядзеў на Коласа і сеў. Якуб Колас махнуў рукой, усе пісьменнікі нахілілі галовы долу і пасядзелі так з паўхвіліны, ці то медытуючы, ці то канцэнтруючыся. Пасля ўсталі і падышлі да Сяргея з Караткевічам. Кожны паціснуў Ждановічу руку, нават жанчыны - Еўдакія Лось і Яўгенія Янішчыц, усе прыязна ўсміхаліся і падбадзёрвалі яго - хто паляпваннем па плячы, а хто добрым словам. Сяргея асабліва ўразілі словы Фёдара Янкоўскага, які сказаў яму дакладна такое:

- Праз паўгода сустрэнешся з дзяўчынай. Яна стане тваёй жонкай. Яе бацька ў сваёй бібліятэцы мае ўсе да адной мае кнігі. Прачытай іх уважліва. Гэта табе вельмі дапаможа. Абяцаеш? Яе будуць зваць Каця.

Амаль губляючы сувязь з рэальнасцю - дый дзе яна, тая рэальнасць, раптам падумалася яму, - Сяргей згодна захітаў галавой:

- Так, абяцаю.

Пасля прывітанняў і віншаванняў Караткевіч папрасіў Ждановіча стаць на калені і ўсклаў яму на галаву далонь правай рукі. На яго плечы паклалі рукі Купала з Коласам, а на іх - астатнія, выстраіўшыся адно за адным у ланцуг. Колас адлічыў “Адзін, два, тры”, і ўслед за гэтым уся грамада дружна выгукнула амаль трыма дзясяткамі галасоў:

- Хочам, даем, хай будзе!!!

Ад нечаканасці Сяргей прымружыўся, а калі расплюшчыў вочы, вакол нікога не было. Пісьменнікі зніклі. Сяргей устаў з каленяў, ашалела азірнуўся, яшчэ адчуваючы на галаве цяпло ад далоні Караткевіча. Нішто вакол не нагадвала пра дзейства, якое толькі што тут адбывалася. На зацягнутым хмарамі начным небе з’явіліся прагалы, адтуль нясмела пачалі мільгацець зоры і выступіў месяц, стала святлей. Сяргей пастаяў яшчэ некалькі хвілінаў, паглядзеў сабе пад ногі, пасля туды, дзе стаяў стол. Успомніў басавіты голас Янкі Купалы і тое, пра што ён яму сказаў... Зноў сэрца сцялася ад замілавання, і вочы зрабіліся вільготнымі. Божа, ён бачыў Купалу і Коласа, ціснуў руку самому Караткевічу! Бацька расказваў, што яны некалі штогод збіраліся на Караткевіцкай магіле 26 лістапада, у дзень ягонага нараджэння, а тут Караткевіч сам хлопцу паціснуў руку... Сяргей атрос галавой і накіраваўся да ўваходнай брамы могілак. Пасля спыніўся, падумаў і пакрочыў у іншы бок. Там ён пералез праз мураваную агароджу.

Назаўтра Сяргей даведаўся, што хлопцы не захацелі яго валачы да магілы Васіля Быкава ад Караткевіча, дзе ён знепрытомнеў. Вырашылі пакласці Быкаву кветкі самі, а тады забраць Сяргея. Каля магілы Васіля Быкава іх, аднак, ушчэнт п’яных, пераняла ахова могілак і адвезла ў пастарунак. Адпусцілі хлопцаў толькі пад раніцу.

Праз год Ігнат Дварніцкі паступіў на завочнае аддзяленне гістарычнага факультэта БДУ і заняўся расследаваннем лёсаў беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Янкі Купалы і Усевалада Краўчанкі, каб пісаць дакументальныя дэтэктывы. А Юрась Багданаў стаў набіраць паэтычную сілу, робячыся ўсё больш папулярным сярод моладзі паэтам-перформерам.

Праз два гады Беларусь скаланула даўно не чутая сенсацыя. У кнігарнях, упершыню за шмат гадоў, стаялі чэргі па новы гістарычны раман Сяргея Ждановіча “Белы замак Смалянскі”. Раман быў вострасюжэтным дэтэктывам, у якім перапляталіся падзеі часоў Аршанскай бітвы 1514 года, а таксама падзеі XVII-XVIII стагоддзяў і нашага часу. Ажыятаж быў надзвычайны. Давялося друкаваць новы наклад папяровай кнігі, выпускаць электронную версію і змагацца з пірацкімі копіямі ў інтэрнэце. У чэргах каля менскіх кнігарняў былі заўважаныя нават ідэолагі менскіх райвыканкамаў.

Назад 1 2 3 4 Вперед

Сяргей Абламейка читать все книги автора по порядку

Сяргей Абламейка - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Здарэнне на Дзяды отзывы

Отзывы читателей о книге Здарэнне на Дзяды, автор: Сяргей Абламейка. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.