MyBooks.club
Все категории

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Калі расцвітуць чорныя ружы
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
-
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
130
Читать онлайн
Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы краткое содержание

Кацярына Мядзведзева - Калі расцвітуць чорныя ружы - описание и краткое содержание, автор Кацярына Мядзведзева, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Калі расцвітуць чорныя ружы читать онлайн бесплатно

Калі расцвітуць чорныя ружы - читать книгу онлайн бесплатно, автор Кацярына Мядзведзева

— Вы за ўсё заплаціце, — прашыпела госця. Паднялася, атрэсла сукенку і сышла. Не на танцы, вядома, а вулачкамі ды завулачкамі дахаты — пераапранацца, жаліцца татку, піць лаўравішнёвыя кроплі.

Ліза сядзела на падлозе. Яе рукі і сукенка былі ў крыві, а па твары цяклі слёзы, і нават нездагадлівы Густаў разумеў, што дождж у гэты раз ужо дакладна ні пры чым. Чорная ружа, пацішэўшы, драмала ў дзяўчыны на каленях і больш не парывалася кусацца і драпацца.

— Густаў, калі ласка, прынясі шклянку вады, — усхліпваючы, папрасіла Ліза.

Ён стрымгалоў рынуўся на кухню, ледзь не разбіў збанок, знёс па дарозе назад два крэселкі. Апусціўся на калені побач з Лізай і думаў напаіць яе, як дзіця. Але Ліза слаба ўсміхнулася, узяла ў Густава шклянку і паставіла туды зламаную кветку.


У чысценькіх вітрынах адлюстроўвалася паўдзённае сонца. Пераліваліся золатам літары на шыльдзе. «Бач ты, не разарыліся без мяне», — падумаў Валянцін ці то радасна, ці то горка. Прыклаўшы далоні да шкла, адгарадзіўшыся ад сонечных прамянёў, ён зазірнуў унутр. Так, Ліза верная сабе: па-ранейшаму ніводнай дарма зрэзанай кветкі, усё тыя ж шакаладкі і крэселкі, і нават кулінарная кніга, як і раней, ляжыць на прылаўку. Ён патаптаўся нерашуча, насунуў капялюш на вочы і ўвайшоў. Тут жа, пачуўшы брынканне званочка, з кухні з'явілася Ліза, выціраючы рукі аб фартух. «Катлеткі, — пацягнуўшы носам, вызначыў Валянцін. — Падрумяненыя курыныя катлеткі. Чорт, як даўно я не спрабаваў Лізінай ежы!»

— Колькі каштуюць кветкі, гаспадынька? Ці добры ўраджай? — спытаў ён хрыплым надтрэснутым голасам.

— А якія кветакі вам патрэбны?

— Ды сам не ведаю. Мне б спярша зірнуць.

— Валянцін! — выклікнула яна. Валянцін здрыгануўся ад радасці — але Ліза глядзела не на яго, а на заднія дзверы. Там стаяў высокі нязграбны хлапчук у саламяным капелюшы. Ён зусім не саромеўся незнаёмца, усміхаўся, круціў у руках матыку.

— Колькі разоў цябе клікаць? Мый рукі і сядай абедаць, — загадала Ліза. Хлопчык кіўнуў і знік у задніх пакоях.

— Дык што з кветкамі, гаспадынька? Я спяшаюся, — прагаварыў ён горка. Забылася... Ліза яго забылася. І адкуль тут гэты хлапчук? Няўжо зноў падабралі прыёмыша?

— Хадзем...

— Ты не пазнала мяне, Ліза, — дакорліва сказаў ён.

— Адразу ж пазнала, яшчэ па кроках за дзвярыма, — адказала яна ўсё тым жа роўным голасам. — Толькі не здагадвалася, што ты хочаш быць пазнаным.

Ён недаверліва ўсміхнуўся. Ах, Ліза. Усё тая ж дабрыня ў вачах, той жа мяккі голас. Але папаўнела, пакруглела. Няблага! І чаму ён раней заўважаў толькі кульгавасць? Прызнацца, ён лічыў Лізу дурнічкай і прасцячкай, нявартай мужчынскай увагі. І цяпер здзіўлена разглядаў яе: змянілася, як змянілася! «Здаецца, яна закаханая ў мяне», — успомніў ён задаволена.

— Ты ўсё прыгажэеш.

Ліза, насуперак яго чаканням, не збянтэжылася, а спакойна ўсміхнулася гэтаму немудрагелістаму кампліменту. Злёгку разгубіўшыся, Валянцін прыцягнуў яе да сябе.

— Ліза, Ліза... Як доўга ты мяне чакала...

— Паслухай... — прагаварыла Ліза з нейкай новай, чужой інтанацыяй. Ён здагадаўся зірнуць на яе руку. Убачыў пярсцёнак на безыменным пальцы. Ах, вось як? Прыбраўшы рукі з яе таліі, спытаў хмурна:

— Дазволь, я зазірну ў сад?

— Чаму ты пытаеш? — здзівілася Ліза. — Тут усё тваё. Мы з Густавам прыглядалі за крамай, пакуль ты. быў у адлучцы.

Нічога не адказаўшы, Валянцін выйшаў праз заднія дзверы. Яго абліло тысячай рознакаляровых водараў, і ён пахіснуўся, з непрывычкі закруцілася галава. Родны, любімы, уздоўж і ўпоперкі абходжаны сад. Такі ж дагледжаны, праполаты і паліты, як раней. І кветкі, кветкі! Усе яны тут, і яго ненаглядная ліловая манарда, і духмяная зеленаватая рэзеда, і смешны губасцік, медны ў крапінку. Ён убачыў злашчасную калядную ялінку, пышную, велізарную, з абрыўкам пазалочанага ланцужка на верхавіне — і мімаволі скрывіўся. Яны што ж, цяпер Каляды тут, у садзе спраўляюць? У карнавальныя касцюмы апранаюцца, хлапушкі ўзрываюць, п'юць гарачы пунш з кружочкамі апельсіна? Ён машынальна зірнуў пад ногі ў пошуках апельсінавых лупінак. Так-так. А добра прыдумана, каб іх чорт узяў. Усюды снег, мігацяць зоркі, на ялінцы дрыжаць агеньчыкі. Ліза выносіць з дому гарлач з духмяным гваздзіковым пуншам, усе працягваюць кубкі, смяюцца, потым з'яўляецца Густаў з фальшывай белай барадой, у чырвонай куртцы, дастае падарункі з меха і працягвае іх хлапчуку, а той нецярпліва рве абгортку.

Валянцін сцепануўся: так моцна раптам пацягнула снежаньскім марозікам, і стала вельмі сумна, што яны тут святкуюць Каляды без яго, і што, насуперак яго жаданню, прыжылася ў садзе гэтая дурная яліна, разлапілася да вялікага дрэва і адкідае выродлівы цень. Аднак, трэ­ба аддаць належнае, хтосьці сцяміў пасадзіць у яе цені ландышы і купену.

Уздыхаючы і круцячы галавой, Валянцін пачаў блукаць па садзе, адзначаючы то тут, то там новыя незнаёмыя гатункі кветак. Нейкая дзіўная фіялетавая півоня, незвычайныя пурпурныя лілеі з хвалістым лісцем, а вось гэтую незразумелую, падобную на крыло матылька, расліну ён і зусім не ведаў. Ах, чакайце, гэта ж чароўная кветка Лізы! Нібы ўлавіўшы яго ўвагу, матыльковыя крылцы прывітальна затрымцелі. Валянцін агледзеўся і ўбачыў усе тыя кветкі, што калісьці з'явіліся з чароўных семечак. Яны раслі дружнымі сямейкамі, кожная на сваёй любоўна абгароджанай клумбачцы, пахлі, калыхаліся пад прыемным цяжарам пчол, сыпалі насенне на зямлю. І так утульна, так па-хатняму было ў садзе — але як быццам гэта ўжо не яго, Валянцінаў, сад, а нібы суседскі. І ўжо не садоўнікам, не гаспадаром ён адчуваў сябе тут, а ўсяго толькі госцем. Дарагім, магчыма, нават доўгачаканым, але госцем, за якім спотайку прыглядае ў акенца гаспадыня — не нарабіў бы чаго, не патаптаў бы градак з расадай.

На кукішках ля адной з дзялянак сядзеў той самы хлапчук у саламяным капелюшы. Ён разглядаў невялічкія зялёныя келіхі цюльпанаў, што рыхтаваліся расцвісці, і неяк вельмі знаёма хмурыў бровы.

— Летні гатунак? — спытаў Валянцін.

— Позневясновы, — не паварочваючы галавы, адказаў хлопчык.

— Тут кіслая зямля. Падкормліваеш?

— Вапна і попел, — гэтак жа хутка і нібы нехаця адказаў ён.

— А гатунак які? Бялянка? Рубінавае сэрца?

Тут хлопчык нарэшце павярнуўся і падняўся з кукішак. У вачах яго чыталася паблажлівасць да дурнога незнаёмца, што прыстае з дзіцячымі пытаннямі і замінае працаваць.

— Гэта блакітны цюльпан, — растлумачыў ён.

— Але такіх не бывае! — засмяяўся Валянцін.

— Пра чорную ружу таксама так казалі, — парыраваў хлопчык.

Валянцін здрыгануўся.

— Чорныя ружы? — паўтарыў ён. — Адкуль ты пра гэта чуў? Цябе ў тыя гады наогул на свеце не было! Няўжо тая гісторыя стала вядомай усім?

— Якая яшчэ гісторыя? — нецярпліва запытаў хлопчык і махнуў рукой. — Вунь яны, там.

— Хто?

— Ды чорныя ружы! — ён пакруціў галавой і пабег дадому, насустрач Лізе, што стаяла ў дзвярах і рабіла выгляд, што вельмі-вельмі сярдуе.

З цяжкім сэрцам, хвалюючыся, Валянцін паплёўся ў паказаным кірунку. Ён убачыў абгароджаную белымі каменьчыкамі клумбу, вялікую, круглую, у самым цэнтры саду. І там, на высокіх падпорках, клапатліва падвязаныя вяровачкамі, пышна квітнелі чорныя ружы. Няўжо тыя самыя? Валянцін не рызыкнуў набліжацца да іх, але яшчэ на адлегласці пачуў — і нямала здзівіўся, — што гэтыя ружы пахнуць. Нясмела і баязліва, ледзь-ледзь выпускаючы водар з тугіх скручаных пялёсткаў, нібы пытаючы дазволу — ці можна ім быць такімі ж, як іншыя кветкі?

Захоўваючы дыстанцыю, Валянцін разглядаў іх недаверліва. Бач ты, пахнуць. Але ён выдатна памятае, на што здольны гэтыя нявінныя з выгляду стварэнні. Тут трэба быць напагатове!

Нячутна да яго падышла Ліза.

— Як вас разумець? — спытаў Валянцін злосна і гучна. — Гэтая ружа загубіла маё жыццё, звяла мяне з розуму, Ліза! Яе трэба выкарчаваць, спаліць, знішчыць! Каб ніводнага семечка, ніводнага чаранка! Не, нездарма тады я шпурнуў пакуначак у смеццевы кошык! Я прадчуваў, што там адныя беды і няшчасці! Калі б не адвечная жаночая цікаўнасць. — і ён разышоўся, і гаварыў усё гучней, і ўзяў Лізу за рукі, і, здаецца, трохі яе страсянуў, каб яна лепш яго пачула і зразумела.

І адразу аднекуль з-за ружавых кустоў з'явіўся Густаў, нязменны, высачэзны, пануры. Ён устаў у Лізы за спінай, гаспадарскім жэстам паклаў рукі ёй на плечы. На яго безыменным пальцы таксама пабліскваў пярсцёнак. «Ах, вось як?» — ашаломлена падумаў Валянцін. Гэтага ён не чакаў. Каб дурыла Густаў ажаніўся, хай нават з крываножкай? Ну, ведаеце. Дык атрымліваецца, гэты юны батанік — іх сын? Кемлівы хлапчук. З яго выйдзе талковы садоўнік. І зноў Валянцін адчуў сябе лішнім. Ён вяртаўся дадому, ён хацеў застацца — але ці варта?— Ты спазніўся, — усміхнулася Ліза. — Ва ўсіх гарадскіх садах ужо квітнее «чорная ружа ад Валянціна». Праўда, гэта цуд? А тая старая прымаўка пра чорныя ружы выйшла з моды. Цяпер яе кажуць толькі, каб паказаць чыюсьці дурасць. І чаму ты так зненавідзеў гэтую бедную квет­ку? Яна не вінаватая, што чорная.


Кацярына Мядзведзева читать все книги автора по порядку

Кацярына Мядзведзева - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Калі расцвітуць чорныя ружы отзывы

Отзывы читателей о книге Калі расцвітуць чорныя ружы, автор: Кацярына Мядзведзева. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.