MyBooks.club
Все категории

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Сумленны ўчынак (на белорусском языке)
Автор
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
18 октябрь 2019
Количество просмотров:
129
Читать онлайн
Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке)

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) краткое содержание

Эрве Базен - Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Эрве Базен, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Сумленны ўчынак (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Эрве Базен

- Пан дэ Керфаўэ?.. Я пакаёўка ў яго.

Ганзагаў выгляд i пах перагару прымусiлi яе збянтэжыцца:

- Я, аднак, не ўпэўнена, цi пан...

- Я яго не ведаю, - сказаў рашучым тонам Рабатэн. - Я толькi знайшоў яго бумажнiк на вулiцы i прынёс.

- А! Тады заходзьце! - адказала дзяўчына з нейкай павагай, якая была Ганзагу як бальзам на душу.

Яна бразнула звязкай ключоў. Але перш чым паспела адчынiць, бясхiбны Ганзагаў позiрк занатаваў: ключ звычайны, равок злева, шэсць зубцоў лесвiчкай. Ключ ад засаўкi, прывешаны да першага, даваў дадатковыя звесткi: грабенчаты замок, якi можна адмыкаць адмычкай са сталёвага дроту. Дзверы адчынiлiся, i Ганзаг саступiў убок з ветлiвасцi цi, хутчэй, каб паспець прыкмецiць яшчэ адну дэталь. У iншых абставiнах яна вельмi б яго ўзрадавала: зашчапкi няма, дзве ручкi ўмайстраваныя ў глыбiню створак. Гэта робiць даступнымi нават самыя грозныя на выгляд дзверы. Раптам жаночы голас вярнуў яго да рэчаiснасцi:

- Адэль, я сто разоў вам казала, каб вы карысталiся службовымi сходамi!

Спеўны голас чуўся з глыбiнi кватэры. Дзiўнае вымаўленне выдавала iншаземку, i Ганзаг, ап'яненне якога патроху праходзiла, а добрыя намеры з той жа хуткасцю слабелi, прымусiў сябе прыкiнуцца задаволеным. Гэты сумленны ўчынак будзе надзвычай добрай прапагандай для iншаземцаў. Вельмi збянтэжаны i ўражаны пышнасцю залы, багаццем кветак, забавак, рэчаў вельмi дарагiх i зусiм непатрэбных, ён стаяў як укапаны на дыване з пахмурным выглядам, якi, як ён лiчыў, адпавядаў чысцiнi намераў i дабрачыннасцi. У гэты самы час прафесiйны аўтаматызм усё ж дзейнiчаў далей, i, каб нечым запоўнiць чаканне. Ганзаг разглядаў унутраны ўклад памяшкання. Пакаёўка пайшла да гаспадынi па iнструкцыi, i да яго даляталi абрыўкi фраз, якiя гаварылiся цiхiм голасам. Ён выразна пачуў: "Нiчога не разумею!" - i такiм чынам зразумеў, што магутным людзям гэтага свету сумленнасць уваходзiць у абавязкi абслугi. Ён расчароўваўся. Але ў гэты момант пачуўся шэпт: "Iду, iду!", i Ганзаг усмiхнуўся, калi падумаў, што зараз выйдзе тая аголеная дзяўчына, якую ён бачыў на фотакартках у трох спакуслiвых ракурсах.

- Мая пакаёўка запэўнiвае мяне, што...

Новае расчараванне! Гэтая маса, уцiснутая ў вялiзны хатнi халат з ружовага шоўку, якая наблiжалася павольна, мернымi рухамi, высока несучы велiчныя грудзi, з якiх бiў пах парфумы, - гэта была салiдная дама з першай фатаграфii. Яна наблiжалася, напаўняючы сабой прастору, i Ганзагу здавалася, што ён меншае.

- Так, па... панi, - прамармытаў ён. - Я знайшоў бумажнiк вашага сына... на плошчы Iталi.

- Майго сына? - перапытала дама, здзiвiўшыся.

- Пана Вiльяма дэ Керфаўэ, - удакладнiў Ганзаг. - У пасведчаннi асобы былi ягоныя iмя i адрас.

Дама трохi адхiлiлася. Складкi яе шыi нацягнулiся, галава павярнулася ўправа, позiрк яе адбiўся ў венецыянскiм люстры, але яна не супакоiлася. Яна пачырванела. Але вельмi хутка, з вялiкай салоннай мужнасцю змянiла выраз твару i надала яму зычлiвасцi i цiкаўнасцi.

- Дык вы кажаце, што знайшлi гэты бумажнiк сёння ўранку на плошчы Iталi?

- Але, панi, сёння ўранку. Ён ляжаў на зямлi. Яго было добра вiдаць, i пан дэ Керфаўэ напэўна згубiў яго некалькi хвiлiн раней... Бо калi не, дык яго б ужо паднялi.

Гаспадыня насупiла бровы.

- Вось гэта ўжо дзiўна! - сказала яна i зрабiла крок назад, каб не чуць перагару ад Ганзага. - Мой муж на два днi паехаў на паляванне ў Салёнь.

Яе муж! Цяпер ужо Ганзаг зрабiў крок назад. Ён не ўмеў чырванець, але пот выступiў у яго на лобе. "Я выкраiў сабе два вольныя днi", - гаварылася ў Вiльямавай запiсцы. Там таксама гаварылася пра Чылiйку. Становiшча прасвятлялася. Чылiйка стаяла перад Ганзагам. Керфаўэ даў такое iмя гэтай тоўстай паўднёваамерыканцы, грашыма якой карыстаўся, каб песцiць дзяўчыну з трынаццатай акругi. Керфаўэ быў усяго толькi нечым накшталт сутэнёра, жабраком першага класа. Ганзагаў учынак, натхнёны пагардай да лёгкасцi i павагай да рызыкi, прыводзiў да парадоксу: ён спрыяў прайдзiсвету, якi жыве, кiруючыся процiлеглымi прынцыпамi. Вось што значыць быць тым, хто ты ёсць! Нават добрыя ўчынкi не ўдаюцца. Мала таго, непадкупны Ганзаг, якi толькi што меў выгляд лаўрэата прэмii Манцьёна, быў цяпер падобны на даносчыка. Даносчык! Ганзаг, якога нават палiцэйскiя нiколi не маглi прымусiць гаварыць.

- Мне шкада, - сказаў ён, каб неяк парушыць маўчанне. - Мне параiлi перадаць гэты бумажнiк у рукi ўладальнiку.

Гэтае "мне параiлi" гучала даволi няясна, але Ганзаг шукаў перш за ўсё шляхi да адступлення. Колькi будзе непрыемнасцi, калi ён аддасць бумажнiк жонцы! А зрэшты, нашто яго аддаваць? I Ганзаг, ужо амаль цвярозы, вырашыў перагледзець пытанне.

- Я зайду iншым разам, - сказаў ён.

Тоўстая дама анi не пакрыўдзiлася. Непарушная, як карыятыда, яна стаяла, уцiснуўшы галаву ў плечы, i быццам падтрымлiвала гмах палаца, якi вось-вось абвалiцца. Вiдавочна, яна надавала больш значэння не бумажнiку, а абставiнам згубы. Яна вымавiла з намаганнем:

- Божа мой, пане, вы можаце аддаць мне...

Яе перапынiла пабразгванне ключоў. Дзверы рэзка адчынiлiся.

- Пан дэ Керфаўэ! - усклiкнула пакаёўка.

- Мой муж! - вымавiла Чылiйка.

"Ну, цяпер усе на месцы!" - сказаў сабе Ганзаг.

Вiльям дэ Керфаўэ не спяшаючыся зачынiў дзверы i падышоў з натуральным выглядам. Так, гэты хлопец умеў трымацца. Нiчога штучнага ва ўсмешцы, анi ценю вагання ў рухах. Яго вытанчанасць, занадта саманадзейная, каб быць сцiплай, дадавала яму натуральнасцi: расшпiленае шырокае падарожнае палiто адмятала ўсе падазрэннi, каўнер кашулi быў такi белы, такi чысты, што адразу выклiкаў давер. Ён вымавiў бездакорным, трохi засмучаным, але даволi абыякавым тонам:

- Я быў вымушаны вярнуцца, Эвiта. Уявiце сабе, што я згубiў...

- Ваш бумажнiк... на плошчы Iталi! Я ведаю. Гэты пан толькi што нам яго прынёс.

Карыятыда набыла горды выгляд. Яе голас гучаў урачыста. Але Керфаўэ i сапраўды меў талент. Ганзаг сунуў руку за пазуху, i пан Вiльям зразумеў, што бумажнiк быў яшчэ там. Нiчога яшчэ не было страчана. У гэткiх выпадках трэба толькi гаварыць, што прыйдзе ў галаву.

- Вы бачыце, Эвiта, што б нi казалi, гэтая краiна застаецца краiнай сумленных людзей. Плошча Iталi!.. Я шукаў гэты бумажнiк паўсюль! Я разабраў сядзеннi ў машыне, я вярнуўся ў гараж, я распытаўся ў кансьержкi. Плошча Iталi! Я нават больш i не думаў пра яе, i аднак я больш нiдзе не мог яго згубiць - менавiта там я спынiўся, каб купiць гваздзiкоў. Пэўна, заплацiўшы, я сунуў гэты чортаў бумажнiк мiма кiшэнi. Я спяшаўся...

Ганзаг убачыў, што тоўстая Эвiта пачынае ўсмiхацца. Ды ён сам разявiў рот ад захаплення! Каб зручней было хлусiць, Керфаўэ выкарыстоўваў i праўду. Ну, вядома, ён згубiў бумажнiк, купляючы кветкi, але кветкi былi не ёй. Аднак выдатны Вiльям iмправiзаваў з красамоўнасцю, якая сведчыла пра добрую падрыхтоўку:

- Я спяшаўся... У апошнi момант я заўважыў, што не ўзяў буйнога шроту. Прыкрая хiба, бо мне маглi патрапiцца дзiкi. Зброевыя крамы адчынялiся пазней, i я вырашыў, зрабiўшы круг, заехаць у Шуазi, дзе жыве гэты заўзяты паляўнiчы, вы яго ведаеце - мой кузен Ражэ... Я спадзяваўся пазычыць у яго некалькi патронаў. Мне здалося, што з майго боку будзе далiкатна, калi я запасуся букетам ягонай жонцы...

Заблытаўшыся ў сваiх меркаваннях, шчаслiвая таўстуха расплылася ва ўсмешцы. Яе невычарпальны муж заводзiў сваё апавяданне яшчэ далей, каб яго ўжо нельга было праверыць.

- Добра, што мне ў галаву прыйшла думка набраць бензiну каля Шуазi. I яшчэ лепш, што я сунуў руку ў кiшэню перш, чым мяне абслужылi. Во б меў я тады выгляд!

Апраўданы i нявiнны Керфаўэ добра ведаў, што любы каментарый сапсуе яго легенду. Таму ён павярнуўся да Ганзага i, не даючы нiкому i рота разявiць, загаварыў саладжавым голасам:

- Сапраўды, пане, я i не ведаю, як вам аддзячыць. Страта грошай, чорт iх бяры, - справа не смяротная. Страта папер - гэта ўжо горш, але заўсёды можна атрымаць дублiкаты. Аднак самы каштоўны мне сам бумажнiк. Ёсць падарункi, якiя...

Ён не скончыў фразы i з пяшчотай паглядзеў на жонку. Тая сцiпла прабуркавала:

- Мой дарагi!

Ганзаг хмурнеў. Керфаўэ быў майстар, але гэта было ўжо занадта. А жонка з усiмi яе грашыма была не хiтрэйшая за тых шлюх, якiя слухаюць развесiўшы вушы ўсялякага прайдзiсвета, якi абдзiрае iх да нiткi. Прыгожанькi дуэт! Проста чароўная сцэна, дзе невялiчкая роля адведзена яшчэ аднаму iдыёту, якi, як толькi напiўся, даў свайму анёлу-ахоўнiку ўвесцi сябе ў зман i пайшоў аддаваць грошы, якiя самому былi патрэбныя. Але што зроблена, тое зроблена. Чорт з iм! Аднак трэба было з гэтым канчаць. Ганзаг раптоўна запусцiў руку за пазуху, дастаў бумажнiк i падаў яго ўладальнiку, выцiснуўшы з глыбiнi горла:

- Вось ваша рэч! - Пасля, з пагардай: - Калi вы хочаце праверыць...

Ахвяра была прынесена. Не вельмi спяшаючыся, але i не марудзячы, Керфаўэ ўзяў сваю маёмасць, сунуў яе ў кiшэню i адказаў з трохi напышлiвай знявагай:

- О, я вам цалкам давяраю!

Наступiла маўчанне. Маўчанне, якое ахалоджвае недарэчны запал i нагадвае пра тое, што прыйшоў час развiтацца. Калi Керфаўэ загаварыў зноў, голас яго гучаў ужо не так урачыста.


Эрве Базен читать все книги автора по порядку

Эрве Базен - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Сумленны ўчынак (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Сумленны ўчынак (на белорусском языке), автор: Эрве Базен. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.