MyBooks.club
Все категории

Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке). Жанр: Проза издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
17 октябрь 2019
Количество просмотров:
219
Читать онлайн
Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)

Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) краткое содержание

Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Альбер Камю, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Альбер Камю
Назад 1 2 3 4 5 6 7 Вперед

Цяпер кожны дзень Ёна залазiў на антрэсолi. Госцi пачалi прыходзiць радзей, бо Луiза была заўсёды занятая i не магла шмат часу трацiць на размовы. А Ёна спускаўся толькi паесцi i потым зноў лез на сваё седала. Увесь дзень ён нерухома сядзеў у прыцемку. I толькi ўначы, калi жонка ўжо была ў ложку, таксама прыходзiў спаць. Праз некалькi дзён ён папрасiў Луiзу падаць яму сняданак наверх, i яна зрабiла гэта так клапатлiва, што Ёна нават расчулiўся. На ўсякi выпадак, каб болей не турбаваць жонкi, ён параiў ёй нарыхтаваць сёе-тое з ежы - няхай яно ляжыць тут, на антрэсолях. Пацiху-патроху ён увогуле перастаў спускацца ўдзень, але i есцi амаль што не еў. Неяк увечары ён паклiкаў Луiзу i папрасiў дзве коўдры: "Я пераначую тут". Луiза зiрнула на яго, адкiнуўшы голаў назад, хацела была нешта сказаць, але змаўчала. Яна толькi ўважлiва глядзела на яго заклапочанымi i сумнымi вачыма. I раптам Ёна заўважыў, як яна пастарэла, якi глыбокi след у яе душы пакiнула iх нялёгкае жыццё. Ён падумаў тады, што нiколi па-сапраўднаму не дапамагаў ёй. Але раней, чым паспеў нешта сказаць, Луiза ўсмiхнулася - так пяшчотна, што ў Ёны зашчымела ў сэрцы. "Як хочаш, любы", - сказала яна.

З гэтага часу Ёна спаў на антрэсолях i амаль не спускаўся. Госцi ў доме адразу знiклi, бо ўбачыцца з Ёнам было немагчыма нi ўдзень, нi ўвечары. Адным казалi, што ён з'ехаў у вёску, iншым - калi лгаць ужо надакучвала, - што знайшоў сабе недзе майстэрню. Адзiн Рато быў верны сабе i прыходзiў штодня. Ён узбiраўся на лескi, i яго буйны голаў узнiкаў над памостам. "Ну як ты там?" казаў ён. "Лепш за ўсiх". - "Працуеш?" - "А як жа". - "Але ж у цябе няма палатна!" - "Ну дык што, усё роўна працую". Падтрымлiваць такi дыялог памiж лескамi i памостам было цяжка. Рато кiваў галавой, спускаўся i iшоў дапамагаць Луiзе адрамантаваць электрычныя пробкi або замок. Потым, не ўзлазячы на лескi, развiтваўся з Ёнам, i той азываўся са змроку: "Бывай, стары браце". Аднойчы да свайго развiтання Ёна дадаў яшчэ: "Дзякуй". - "За што дзякуй?" - "За тое, што любiш мяне". - "Вось дык навiна!" - сказаў Рато i пайшоў.

Iншы раз, таксама ўвечары, Ёна клiкнуў Рато. Той падбег. Наверсе ўпершыню свяцiла запаленая газнiца. Ёна звесiўся з памоста. Твар у яго быў заклапочаны i ўсхваляваны. "Падай палатно", - сказаў ён. "Што гэта з табой? Схуднеў увесь, i выгляд у цябе, нiбы ў нейкага прывiда". - "Я апошнiмi днямi амаль што не еў. Але ўсё гэта лухта, трэба працаваць". - "Паеш спачатку". - "Не, не хачу". Рато прынёс палатно. Раней як знiкнуць на антрэсолях, Ёна запытаўся: "Як яны там?" - "Хто?" - "Ну, Луiза, дзецi". - "У парадку. Але каб ты быў побач, iм было б лепей". - "Я з iмi. Ты абавязкова скажы iм, што я заўсёды з iмi". I ён знiк. Рато падзялiўся сваiм клопатам з Луiзай. Тая сказала, што i сама ўжо непакоiцца некалькi дзён. "Што ж рабiць?.. Ах, каб я магла працаваць замест яго!" Яна засмучана зiрнула на Рато. "Я не магу жыць без яго", - сказала яна. У яе зноў быў твар той маладой дзяўчыны, якую Рато ведаў шмат гадоў назад. Ён здзiвiўся такой перамене. I раптам заўважыў, што Луiза пачырванела.

Газнiца гарэла ўсю ноч i назаўтра ўсю ранiцу. Усiм, хто б нi падыходзiў, Рато цi Луiзе, Ёна адказваў адно: "Не чапай мяне, я працую". Апоўднi ён папрасiў газы. Газнiца, якая ўжо пачынала курэць, iзноў загарэлася яркiм полымем i свяцiла да самага вечара. Рато застаўся абедаць з Луiзай i дзецьмi. Была поўнач, калi ён пайшоў развiтвацца з Ёнам. Ён падышоў да асветленых антрэсоляў, пастаяў нейкi час, але, так нiчога i не сказаўшы, пайшоў. Ранiцай наступнага дня, калi Луiза ўстала, газнiца яшчэ гарэла.

Пачынаўся прыемны пагодны дзень, але Ёна не заўважаў гэтага. Знямоглы, абапёршыся рукамi на каленi, ён сядзеў насупраць палатна, павернутага да сцяны, i чакаў. Ён казаў сабе, што цяпер ужо нiколi не будзе працаваць, ён быў шчаслiвы. Ён чуў далёкае мармытанне дзяцей, шум вады, бразгат посуду. Нешта гаварыла Луiза. У вокнах брынькалi вялiкiя шыбы, калi па бульвары праязджаў грузавiк. Жыццё па-ранейшаму цякло вакол, такое маладое i чароўнае: Ёна прыслухоўваўся да гэтай мiлай людской мiтуснi. Гэтак, здалёк, яна не перашкаджала той вялiкай радасцi, якая напаўняла яго, яна не замiнала яго мастацтву, думкам, якiя ён быў няздольны выказаць i якiм, вiдаць, было наканавана назаўжды застацца нявыказанымi. Але яны, гэтыя думкi, падымалi яго на недасягальную вышыню, дзе дыхаецца так лёгка i так вольна. Дзецi бегалi па пакоях, смяялася дзяўчо, вось i Луiза - таксама. Ён так даўно не чуў яе смеху. Ён любiў iх! Як ён любiў iх! Ён пагасiў газнiцу, i ў апалым змроку, там - цi гэта не зорка зноў ззяла яму? Гэта была яна, ён пазнаў яе, яго сэрца поўнiлася ўдзячнасцю, ён глядзеў на яе, глядзеў i раптам, бясшумна, упаў.

"Нiчога страшнага, - трошкi пазней тлумачыў доктар, якога выклiкалi да Ёны. - Ён занадта многа працуе. Праз тыдзень ён ужо будзе на нагах". - "Ён ачуняе, доктар, вы ўпэўнены?" - запыталася збялелая Луiза. "Ачуняе". У суседнiм пакоi Рато разглядаў палатно. Яно было ўсё белае, i толькi ў самым цэнтры Ёна вывеў нешта вельмi маленькiмi лiтарамi, так што цяжка было разабраць - цi то АДЗIНСТВА, цi то АДЗIНОТА.

Назад 1 2 3 4 5 6 7 Вперед

Альбер Камю читать все книги автора по порядку

Альбер Камю - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке), автор: Альбер Камю. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.