MyBooks.club
Все категории

Бангуолис Балашявичус - Знаёмы салдат (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Бангуолис Балашявичус - Знаёмы салдат (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Знаёмы салдат (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
22 август 2018
Количество просмотров:
147
Читать онлайн
Бангуолис Балашявичус - Знаёмы салдат (на белорусском языке)

Бангуолис Балашявичус - Знаёмы салдат (на белорусском языке) краткое содержание

Бангуолис Балашявичус - Знаёмы салдат (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Бангуолис Балашявичус, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Знаёмы салдат (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Знаёмы салдат (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Бангуолис Балашявичус

- Ты пра мост? Гiсторыя простая: узарвалi нашы, калi адступалi.

- Дык i ты пра тое-сёе ведаеш!.. - здзiвiўся Вiлюс. - Не толькi сачыняеш у сваiх артыкулах...

- Выпадкова даведаўся. Ездзiў у суседнi калгас да мелiяратараў. Прараба не застаў, а без матэрыялу вяртацца не хацелася. Завiтаў да следапытаў васьмiгодкi. Добры музей яны стварылi - я пра гэта пiсаў... - Рычардас памаўчаў. У ягоным голасе не было заўсёднай iронii. - А ўвогуле як след ведаю толькi галоўныя бiтвы, як i ты. Школьны падручнiк гiсторыi, энная старонка, некалькi радкоў... Пра масты ў падручнiках не пiшуць. Месца б не хапiла.

- Мужыкi, хопiць ваяваць! - аклiкнула iх Вiлюсава жонка. - Гарбата стыне.

- З жанчынамi, зразумелая рэч, не паваюеш! - пажартаваў Вiлюс. - Яны загадваюць своечасова есцi, своечасова спаць... Буры некалi прайгралi вайну з ангельцамi толькi таму, што цягалi з сабой манаткi i сваiх жонак...

Ягоныя словы перарвала сухая пстрычка. Неверагодна гучная была гэтая пстрычка, вiдаць, таму, што нiхто не чакаў яе ў гэтай цiшынi.

Вiлюс узняў галаву.

На другiм краю выспачкi, кроках у дваццацi, стаяў яго сынок i сцiскаў у руцэ гранату. Хлопчыкаву постаць асвятляла трапяткое полымя вогнiшча.

Над вогнiшчам як бы застыў вялiзны цемнакрылы матылёк. Крылы яго ўжо лiзнуў зыркi агонь, а матылёк падаў i ўсё не мог упасцi, павiс у паветры. Матылёк не махаў крыламi, i полымя не займалася яскравей. Матыльку было страшна - так доўга падаць у пякучае сонца.

Вецер зусiм сцiхнуў, i было цёмна вакол. А iскрынка, што вылецела з вогнiшча, гарэла без трэску, роўным агнём, як падвешаны на парашуце лiхтар, такi зыркi на фоне чорнага неба.

Пасля пстрычкi мiнула хвiлiна, другая, трэцяя.

Граната павiнна была ўзарвацца праз тры секунды. Вiлюс ведаў гэта, кiдаў такiя гранаты ў армii, з глыбокага акопа, i ледзь паспяваў нагнуцца, выпусцiўшы яе з пальцаў, як асколкi са свiстам праносiлiся над брустверам... А зараз ён не мог варухнуцца, кiнуцца да малога. Тры секунды - вельмi многа i вельмi мала, але трэба паспець...

I чалавек у заляпанай граззю салдацкай вопратцы, вiдаць, ведаў гэта на памяць. Кiнуўся да здранцвелага дзiцяцi, вырваў з рукi гранату i, амаль не замахваючыся, шпурнуў яе ў балота.

Адразу ж узляцеў слуп вады i глею. Рэха выбуху не вярнулася назад.

* * *

Гарбата была гарачая. Салдат пiў не спяшаючыся, сцiскаючы ў далонях кубак, быццам грэў азяблыя рукi. А вечар быў цёплы, i вогнiшча гарэла горача. Ад мокрай вопраткi салдата iшла пара.

Жанчыны прапаноўвалi салдату кiлбасы, нарэзанага скрылiкамi кумпяка, але той адмовiўся, толькi папрасiў яшчэ вару. Дастаў з кiшэнi галету, жаваў яе, раз-пораз макаючы ў гарбату. I жанчыны замоўклi, баючыся пакрыўдзiць салдата перабольшанай увагай, не ведаючы, як яму аддзячыць.

Цiшыня доўжылася; усiм стала нават нiякавата.

А Вiлюс даўно ўжо хацеў спытацца, што тут робiць салдат i як ён гэтак незаўважна i, галоўнае, своечасова апынуўся на выспачцы. Вiлюс нават падумаў, што гэта актор, што дзе-небудзь паблiзу, можа, ля ўзарванага моста, атабарылася здымачная група, ставiць фiльм пра вайну; але чалавек так рашуча схапiў гранату... Як сапраўдны салдат - умець трэба.

- Трэба ўмець... - услых падумаў Вiлюс.

- Служба, - адказаў салдат.

- Служыце, значыцца?

- Ваюем... Усе ваюем. Ды лепш тым, што наступаюць. Адступаць вельмi ўжо цяжка...

Салдат засяроджана глядзеў на цёмна-бурую, у цемры зусiм чорную ваду балотнага акна i думаў: яна пабурэла не толькi ад усюдыiсных часцiнак жалеза, што тояцца ў зямлi. Мiналi стагоддзi, а ў балотах танулi закаваныя ў жалеза рыцары, радзелi разнамоўныя полчышчы. Толькi ж за апошнiя паўстагоддзя двойчы пракацiўся па балоце вогненны вiхор, штораз пакiдаючы ў iм частку сваёй бясконцай лютасцi. Лютасцi, якую душылi не балоты.

- А мне чагось падумалася - вы тут на здымках. - Вiлюс засмяяўся, яму чамусьцi сталася лягчэй, калi даведаўся, што салдат - сапраўдны салдат i проста выканаў свой абавязак. Ды i акторы - народ iнтэлектуальны, з iмi i размова iншая, ды i абыходжанне не тое. Пачуваешся нiякавата, калi гутарыш са славутасцямi. - Хоць фiльмы пра вайну - таксама рэч добрая. Людзi павiнны ведаць пра вайну, пра салдацкую прафесiю. - Вiлюс на хвiлiну запнуўся, падумаўшы, што не гэтак выказаўся. - Але, тады нiчога не забудзецца. Зараз багата добрых карцiн пра вайну. - Папраўдзе, Вiлюс не любiў фiльмы пра вайну, хадзiў на iх рэдка, хiба што на адзначаныя на фестывалях. Але зараз, калi салдат выратаваў яго сынка, не з рукi было казаць iнакш.

Вiлюс паглядзеў на чарнавата-бурую ваду i падумаў, што вайна скончылася даўно. Калi пачаць успамiнаць, давядзецца згадваць вельмi шмат чаго, а ўсё было так даўно, што хутка нiдзе на нашай зямлi не застанецца гранат, якiя не ўзарвалiся, - iх знiшчыць час...

- У кiно вайну паказваюць, - сказаў салдат.

- Глядзець страшна, - дадаў Вiлюс.

Зоркi мiгцелi цьмяна, па-восеньску. За кругам, акрэсленым полымем вогнiшча, застыла напружаная цемра, толькi дзе-нiдзе ўсыпаная нерухомымi агеньчыкамi - адлюстраванымi свяцiламi.

- Мне пара, - сказаў салдат i паглядзеў на зоркi. - Пара.

- Пераначавалi б з намi, - прапанаваў Вiлюс. - Месца хопiць, спальны мяшок знойдзецца. Куды вы цяпер пойдзеце - цемра суцэльная, яшчэ ў дрыгву патрапiце.

- Трэба. - Салдат устаў. - Служба, пазнiцца не выпадае.

Салдат ступiў у цемру. Чорны сiлуэт растварыўся ў тумане. Мiльгануў яшчэ раз, закрываючы адлюстраванне зорак у вадзе, i знiк. Як бы i не было чалавека.

- Я тут не заблукаю.

Гэтыя словы прагучалi выразна, быццам сказаныя побач, i людзi на выспачцы ўздрыгнулi.

* * *

Мужчынам не спалася. Леглi яны разам з усiмi, праварочалiся з боку на бок добрую гадзiну, але сон не iшоў. Зараз яны сядзелi ля пагаслага вогнiшча. Пойдуць папалiць - так сказалi жонкам.

Вiлюс дымiў ужо не першай цыгарэтай, усё паварочваючыся да намёта, што цямнеў у густым тумане. Зрэдку апаноўвала неадольнае жаданне зiрнуць на сынка, ён уставаў i, падкраўшыся да намёта, прыслухоўваўся. Усярэдзiне было цiха. Сынок спакойна соп, напэўна, так i не зразумеўшы, што яму пагражала гадзiну назад.

- Агiдная работа ў гэтага салдата, - сказаў Вiлюс. - Нават памылiцца нельга.

- Як у час ён паспеў... - вiдаць, у дзесяты раз паўтарыў Рычардас.

- У час...

Туман згушчаўся, кропелькi, што плавалi ў паветры, рабiлi вiльготнай вопратку, але мужчыны не адчувалi нi сырасцi, нi холаду. А за Нёманам глуха грукацелi выбухi, па небе блукалi промнi пражэктараў - няяркiя, размытыя, як светлыя палосы, вычарчаныя на кепскай паперы. Грозна ракацелi цяжкiя самалёты. Вiдаць, там праходзiлi манеўры, i тысячы чалавек - салдаты, афiцэры, генералы - не спалi гэтай ноччу.

- Нават уначы чалавеку выспацца не даюць!.. - буркнуў Вiлюс.

- Бывае, гэтыя заняткi патрэбны i ў мiрны час... А цябе, пэўна, мала старшына ганяў.


Бангуолис Балашявичус читать все книги автора по порядку

Бангуолис Балашявичус - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Знаёмы салдат (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Знаёмы салдат (на белорусском языке), автор: Бангуолис Балашявичус. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.