MyBooks.club
Все категории

Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Хрыстосік
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
83
Читать онлайн
Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік

Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік краткое содержание

Анатоль Кудласевіч - Хрыстосік - описание и краткое содержание, автор Анатоль Кудласевіч, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Хрыстосік читать онлайн бесплатно

Хрыстосік - читать книгу онлайн бесплатно, автор Анатоль Кудласевіч

***

Мая каханая мяне не разумела. Яна жыла ў Гомелі, а я ў Янаў-Палескім. Некалькі разоў ездзіў у Гомель, каб высветліць адносіны, але яны толькі яшчэ болей азмрочваліся і заблытваліся. Пакіну акалічнасці адносін для іншай аповесці, скажу толькі, што нейкім невытлумачальным чынам я прыйшоў да высновы: яна павінна прыехаць да мяне. «Яна ж таксама кахае!» — думаў я і знаходзіў пацверджанне ў яе паводзінах, інтанацыі сказаных слоў, ва ўсмешцы, бадай, ва ўсім. Палкае жаданне сустрэчы ператварылася ў цвёрдае перакананне.

Я працаваў ветфельчарам на свінагадоўчым комплексе «Баравіца», што ў Іванаўскім раёне. «Яна прыехала ўжо! — гэтая думка падпаліла маю душу. — Зараз у маёй сястры ў Іванава». Зайшоў у аптэку і набраў нумар тэлефона:

— Надзя, Ірка прыехала?

— Якая Ірка? Толя, што ты вярзеш?

— Якая-якая. Мая Ірка зараз у цябе?

— Няма ніякай Іркі. Чаму яна павінна быць у мяне? Выкінь ты яе з галавы.

— Надзя, — не верыў я, — не падманвай мяне, гавары праўду. Я ведаю, што яна ў цябе. Дай ёй трубку, — патрабаваў я.

Тое, што я праз адлегласць даведаўся, што Ірка прыехала, павінна было стаць відавочным сведчаннем і вялікім доказам маёй любові. Уяўлялася, як здзівіцца Ірка і паверыць, што я кахаю яе так, як ніхто на свеце нікога не кахаў.

Але сястра толькі смяялася ў трубку, а мне здавалася, што яны жартуюць. Верагодна, яны ўжо пасябравалі з Іркай... Яна ж у мяне такая цудоўная, мая Ірка, ды і сястра таксама малайчына, у іх вельмі шмат агульнага.

Я адпрасіўся з работы і паехаў у Іванава. Вось будзе здзіўляцца Ірка! Нарэшце яна ўпэўніцца, як моцна я кахаю. Ніхто не будзе яе кахаць так, як я.

У кватэру сястры ўляцеў на крылах і радасна закрычаў з парога: «Дзе яна? Дзе ты яе схавала?!» Аббег усе пакоі. Яе не было нідзе. Паадчыняў нават дзверцы шафаў. Сястра хадзіла следам за мной і намагалася растлумачыць, што няма ніякай Іркі, што яе не павінна быць тут. Але я не мог паверыць, што падмануўся ў сваіх прадчуваннях. Яна, мая Ірка, якую я гэтак моцна кахаю, павінна быць тут. Не магло ж сэрца так падмануць мяне.

— Трэба ехаць на вакзал, — заявіў я, — напэўна, яна ўжо там. Чакае. Яна ж не ведае тваю кватэру, толькі адрас. І як я не здагадаўся раней.

— Толя, з чаго ты ўзяў, што Ірка павінна прыехаць сюды? Яна тэлефанавала табе?

— Не, не тэлефанавала. Яна хоча зрабіць сюрпрыз. Я ведаю, яна прыехала.

— Можа, калі-небудзь і прыедзе.

— Не калі-небудзь, а сёння. Паехалі на вакзал. Спытаем у касе, ці не прыязджала прыгожая дзяўчына з Гомеля?— На які вакзал? Адумайся! Што ты вярзеш. У каго ты там будзеш пытацца?

— Яна ж не ведае твой адрас.

— Не выдумляй абы-чаго. Ірка-шмірка. Ты лістамі ўвесь Гомель закідаў. Мой адрас хутка ўся Беларусь ведаць будзе. Калі і прыедзе твая Ірка — яна ж не дзіця, знойдзе. На кожным канверце пісаў мой зваротны адрас. Знойдзе. Кладзіся лепей і паспі. Табе трэба адпачыць. Ты нейкі занадта ўзрушаны.

— Надзя, які сон? Як я магу спаць, калі Ірка тут. Я столькі чакаў і легчы спаць? Ты што? Трэба рыхтавацца да сустрэчы. Пагаліцца. Слухай, а што мне лепш апрануць? Можа, гэты касцюм? І гальштук... Белую кашулю.

— Вось гэта разумная думка. Прывядзі сябе ў парадак. Папрасуй штаны, пагаліся. Душ прымі. А я табе пасцелю падрыхтую. Ты спаў ноччу?

— Надзя, які можа быць сон, калі я чакаў Ірку.

— Дык табе прыснілася, што яна прыехала? — радасна спыталася яна.

— Спачатку гэта быў сон. Але ж сны бываюць прарочымі. Наяве ўбачыў: яна стаіць на вакзале ў Іванава і распытвае ў людзей, як знайсці мяне. І калі яна яшчэ і не прыехала, я ведаю, што абавязкова прыедзе.

— Адкуль такая ўпэўненнасць? Адкуль ты ведаеш? Яна тэлефанавала?

— Канешне, тэлефанавала: так прама ў сэрца і патэлефанавала. Мне сэрца падказвае.

Сястра засмяялася і сказала, што яе сэрца гаворыць, што ніякай Іркі сёння не будзе і няхай Толя кладзецца спаць.

Я пагаліўся, прыняў ванну. Надзя разаслала пасцель. Амаль сілком прымусіла мяне легчы. Дала мне выпіць таблетку.

Ды хіба ж можа супакоіцца ў адзін момант вулкан, калі ён раптам абудзіўся! Расплаўленай магмай вырываліся з маёй душы пачуцці. А яна ўгаворвае, каб я спаў днём. Што гэта за сястра ў мяне такая? Як можна? А раптам Ірка пры­ехала ўжо? Трэба бегчы сустракаць яе. «Ты сапраўды мяне кахаеш, — скажа яна. — Калі адчуў сэрцам, што я прыехала, то напраўду кахаеш. А я наўмысна хацела праверыць».

— Толя, нікуды не трэба бегчы! — гэта зноў сястра. — Калі і прыедзе, то сама знойдзе, не малая.

— Надзя, ведала б ты, як я кахаю яе.

— Можна падумаць, што да цябе на зямлі ніхто ніколі не кахаў. Адзін ты выдраўся, як піліп з кнапель: кахаю, кахаю, кахаю...

— Так, як кахаю я, — ніхто і ніколі не кахаў нікога.

— Добра-добра. Адпачыў бы лепш. Я пайду на кухню, а ты прыляж.

Якое там прыляж, калі сцены пакоя ціснуць мяне. Хочацца вырвацца на волю з

гэтай турмы. Бегчы насустрач сваёй каханай. Хутчэй да яе, хоць на хвіліну раней. Але куды бегчы? З якога боку чакаць яе? Ноччу я таксама не мог заснуць. Калі душа ўзрушваецца пачуццямі, розум пачынае працаваць як шалёны, каб знайсці найлепшае выйсце. І знаходзіць. Палкае і прагнае жаданне задае рытм і накірунак роздуму. Думка б’ецца выкінутай на бераг рыбінай, каб паспець за няўрымслівым сэрцам, прыйсці з ім у суладдзе і гармонію, каб наталіць смагу жывой вадой шчасця. І шчасце прыходзіць. Здаецца, што я знайшоў сакрэт шчасця. Адкрыў нейкі закон які зрабіў мяне шчаслівым. Якая ж слодыч дыхаць гармоніяй сусветаў! Трэба расказаць пра гэта людзям, навучыць іх, прыадчыніць перад імі таямніцу любові, каб і яны адчулі сябе шчаслівымі. Які прыгожы ў такія моманты чалавек, як высока

ляцяць яго думкі! У якія недасягальныя сферы падымаецца крылатая душа! У такія моманты чалавек здольны на подзвіг, на самую вялікую ахвяру дзеля шчасця ўсіх людзей. Чалавек сапраўды становіцца Богам.

Паўшар’і майго мозга сонцамі ўзыходзяць у начной цемры і саграваюць, лашчаць думкамі-прамянямі далёкіх і блізкіх, усіх, каго ведаў і з кім сустракаўся. Прыходзіць разуменне адзінства ўсяго жывога. Мой далёкі продак, сучаснік Атлантыды, як разу­мею цябе цяпер, жаданне шчасця і гармоніі тваёй душы думкай даляцела і да майго сэрца! Я здзейсню ў жыцці тое, пра што ты толькі марыў.

***

І быў элемент гульні. Здавалася, усе даўно ведалі і ведаюць пра тое, пра што я толькі нядаўна здагадаўся. І быццам бы ўсе ведалі, што адзін я не ведаў пра гэта. Якім чынам і калі пачалася гэтая гульня? А з майго нараджэння і пачалася. Не проста ж так я нарадзіўся ў 1961 годзе. Пачатак касмічнай эры. Чалавек паляцеў у космас. Значыць, гэты год нейкі асаблівы. Тысячагоддзямі глядзеў чалавек на зоры, мільёны гадоў развіцця і пошукаў, і вось космас стаў бліжэй. Запусцілі ў космас Гагарына. І хіба гэта выпадкова, што першы касманаўт носіць птушынае прозвішча? Не. А я ж таксама Аляксеевіч. А, можа, і не лятаў Гагарын ні ў які космас? Інсцэніроўка. Хто можа праверыць гэта? Можа, Зямля ўвогуле плоская і трымаецца на трох кітах? Усё — тайна і невядомасць. «И отвернется сын от отца и матерь своей и прилепится к жене, и тайна сия — велика есть». Я ёсць. І не проста ёсць: увесь сусвет у маім сэрцы. Можа, мне толькі здаецца, што ёсць яшчэ нехта. Не, ёсць яшчэ Ірка і наша каханне. Гэта дакладна. Але адкуль я ўзяўся? І чаму мне такое шчасце? Каму я павінен аддзячыць за такую радасць? Канешне, я павінен навучыць астатніх людзей быць шчаслівымі!

Елізавета Пятроўна падаіла дванаццаць кароў і нарадзіла мяне ў 12 хвілін дванаццатага 5-га верасня 1961 года. Так, я быў народжаны, як і збавіцель свету Хрыстос, у яслях на саломе. Вучоныя падлічылі ўсё і разлічылі, думалася мне, і распачалі тым самым вялікую гульню пад назвай жыццё, маё жыццё. Мне спецыяльна стваралі спрыяльныя ўмовы, выхоўвалі, рыхтавалі, каб я змог адшукаць страчаную ісціну і вярнуць яе людзям. Яны наўмысна зладзілі такую вялікую гульню, кожную ролю дакладна разлічылі і распісалі, адзін я нічога не ведаў. І яны чакаюць другога прышэсця. І вось я прыйшоў! А вы і не пачулі. «Ці будзеш ты нас судзіць?» — хто і калі пытаўся ў мяне пра гэта? Дакладна не помню: нехта ўсё ж такі пытаўся. Ці буду судзіць? А за што вас судзіць? Кожны сам сябе судзіць. «Правільна, — чую адказ. — Не судзіце і не асуджаныя будзеце. Бо якім судом судзіце, такім жа судом і вас будуць судзіць». А за што мяне судзіць? За тое, што я не збаяўся і прыпадобіўся да Хрыста? Каму і калі я што-небудзь зрабіў дрэннага? Каго пакрыўдзіў? Знайдзіце на мне бруд! Няма яго. Я чысты, як ранішняя раса.

Чысты, як першы снег.

Такого снегопада, такого снегопада

Давно не помнят здешние места.

А снег не знал и падал, а снег не знал и падал,

Земля была прекрасна, прекрасна и пуста.

Снег кружится, летает, летает.

И поземкою клубя...

Цяпер зразумела, чаму Ірка ўсё лета круціла гэтую песню, асабліва з таго часу, як мы пасварыліся. Нічога не ведае снег. «И мы напишем на этом листе повесть, повесть нашей любви». Маўчыць цяпер. Нічога не адказвае на мае лісты. Але я ведаю: яна ўсё ж такі кахае мяне. Я знайду яе. Я ўтрымаюся на гэтай вышыні. Як сонца слепіць вочы! Хтосьці сказаў: «Трымайце Зямлю, а то ўпадзе!» Я трымаю цябе, Зямля! Я — твой сын. Пакуль стаю босымі нагамі і адчуваю тваё жывое цяпло — ніхто не прыйдзе з космасу, ніхто не будзе цябе судзіць. Я не сарвуся ў бездань, пакуль трымаеш мяне. І вы, людзі, дапамажыце мне трымаць зямлю, цяжкая гэта работа. І вы трымайце. Тры майце! Майце тры: Айца, Сына і Святога Духа.


Анатоль Кудласевіч читать все книги автора по порядку

Анатоль Кудласевіч - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Хрыстосік отзывы

Отзывы читателей о книге Хрыстосік, автор: Анатоль Кудласевіч. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.