MyBooks.club
Все категории

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Зямля пад крыламі Фенікса
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
163
Читать онлайн
Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса краткое содержание

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса - описание и краткое содержание, автор Сяргей Балахонаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Зямля пад крыламі Фенікса читать онлайн бесплатно

Зямля пад крыламі Фенікса - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Балахонаў

У т. зв. «Дзёньніку караімаў» XV—XVI стст. (шматтамовы рукапісны мэмуар вялікакняжацкіх целаахоўнікаў ды іх інструктараў) апісваецца сцэна з гаспадарскага паляваньня ў Белавескай пушчы. Вялікі князь Вітаўт, упаляваўшы за дзень пяцёх зуброў, ладзіў на вялізнай лясной паляне імправізаваны банкет для ўсяе прысутнае брацьці. У ёмістых чопах гатаваўся слаўны крупнік — гарачы хмяльны напой на мёдзе й духмяных травах. Почат (то бок сьвіта) усяляк пацяшаўся ў скоках і песьнях. У гэты момант і прыляцеў бацян-фэнікс. Дамо слова сьведку:

Мы караимы спратов не поискивали, бо ж долг пред князьством великим литовским имали господаря славного от всякой холеры ослонити. То и обуступавали восемью Витовта, а еще пятех на плечи тых восьми постали. И было то, яко намет, мечами навонки ощепереный. Бухтян же не глянул ани до почату, ани до мяса жубрынаго, а як поземлился, ик крупнику пошибовал неуклюдне и, од смаги своей дикий, чан з гестым трункем до дна спорожнил, дуду у дудоря отнял, играти пробуючы, но од хмельной той утехи ся пал невомнози долу и тризнил през сон, песни вояцкие литовския ненадобне кривляючы15.

Птушку на просьбу Вітаўта так і пакінулі на паляне, а самі перабраліся на іншае месца. Караімы змаўчалі, але акурат з тых часоў колькі фэніксаў прыручылі для дзяржаўных патрэбаў. Недалёка ад Вільні быў зладжаны адмысловы гадавальнік. Чарада фэніксаў у небе над сталіцай Вялікага Княства адлюстравана на гравюры ў «Унівэрсальнай хроніцы» Сэбастыяна Мюнстэра (Базэль,1545). У 1579 г., калі войскі Рэчы Паспалітай пад загадам Сьцяпана Батуры вызвалялі ад маскоўскага непрыяцеля Полацак, «дождж і непагода ўвесь час дапамагалі асаджаным так, што просты жаўнер прыпісваў гэта якім-небудзь ча­рам...». Таму была прынята пастанова выкарыстаць фэніксаў для разгону хмараў. «Кароль загадаў, каб баявыя птахі ляцелі да полацкіх сьцен і не адляталі да тых часоў, пакуль апошняя хмурынка не растане ў нябёсах», — паведамляе каралёў сакратар Райнгольд Гайдэнштайн16. У гаспадарыча Ўладыслава Вазы быў свой пэрсанальны фэнікс (personal phaenix). Ён узяў яго з сабою ў 1610 г. да Масквы, калі сам у выніку геапалітычнага посьпеху атачэньня свайго бацькі быў пасаджаны на тамтэйшы вялікакняскі сталец. Пражыла птушка менш, чым Уладыславу давялося ўладарыць Маскоўшчынай, бо баяры спаілі яе гарэлкай. «Слабовата есть королевская птица, коль нас перепити не в силах», — цынічна заяўляў адзін зь вінаватых у тым злачынстве Фядотка Марозаў17.

Паказальна, што за часы ваеннага ліхалецьця сярэдзіны XVII ст. фэніксы, незадзейнічаныя ў дзяржаўнай службе, упорыста спрабавалі трымацца нэўтралітэту. Ставалася так, што птушкі рабіліся ахвярамі ўсіх бакоў тагачаснага канфлікту. У жніўні 1654 г. пад Шкловам дзесяць маскавітаў пулялі ў фэнікса з ручніцаў, прымаўляючы: «На кой ляд ты здеся кружишь? Коль не имаеш второй головы, то мы тебе сим часом первую твою открутим»18. Троху раней, улетку 1649 г., нехта Рафал Крок загадаў служкам, каб злоўленаму ў сіло бацяну «сто пятдясят прутов прописали, поелику сей мужикам на украйну до Хмеля летати помогал»19. Дзеля справядлівасьці трэба адцеміць, што потым сам распараджальнік быў за сваё самаўпраўства пакараны высокім спагнаньнем у «восемсот гро­шей пенезных» (амаль кіляграм срэбра), бо «фалчеваных светокдля избиенья ботяна притягнул и злым обычаем безвинну птаху звиноватил а на здирство з наругой спус­тил»20. Між тым самі «мужыкі», напрыклад, ліпеньскім дзяньком 1654 г. у Быхаўскім павеце, «яко мальцы сопливые у батяна из рагулек стрыляли»21. Нейкі Іёна Трывольскі з гэтай нагоды адзначаў:

Деялося тое не для злоиманья албо улегцыменья онай птицы, а так для утехи своволной. Бачно, же злыя часы для матки всихРечы Посполитой нашойнастали, бо всяко в тым мальцовским обычаи а способе мыслиться и чыниться: мужыки не знають панов и кроля ягомости, а паны и кроль ягомость не знають мужиков. Мало хто стоить на клопоте а рупности для панства целаго. Вси прагнуть валки и загубленья ближняго свойго. Леч я, як той ботян, не хочю ани валченья, ани побиванья кого люб чого-колвек. Еднако ж не хочю я теж, як и птах той, жебы мене злым обычаем зачепляли 22.

Пра цікавы момант дазнаемся з сатырычнага твору другой паловы XVII ст. «Казанье поляшуцке схызматычне». Ананімны аўтар, прамаўляючы ад імя праваслаўнага, верагодна, насамрэч ня быў ані праваслаўным, ані каталіком, бо ў творы жорстка высьмейваюцца абедзьве канфэсіі. Як што ў сатырычную аблямоўку патрапілі вылучна рэальныя падзеі і асобы, то нельга сумнявацца, што і згадка пра бацяна-фэнікса не разьмінаецца з рэчаіснасьцю:

Та ж вы нам мерзености робыты горазды. Тильки мы помыслылы, абыхом ку вере наськой истинной ботяна повернуты, яко обачылы в сьроде обитанья оных птыц васпопов папэжских. И що жтэпэр маемо? Горэ, бида, огорченье! Ибо крычаты сталы тыя птыцы святодавныя: «Аллах акбар!», од вас одступовавшы. Що вы там робылы?23.

З азначанага часу фіксуецца сугучча (для некаторых вушэй) клёкату фэніксаў з пачаткам мусульманскіх модлаў. Зусім нядзіўна, што ў 1683 г., на аснове адмыслова заключанага «ряда», колькі фэніксаў разам з войскамі Рэчы Паспалітай пад загадам Яна Сабескага адправіліся да аўстрыйскай Вены, якая цярпела ад асманскае пагрозы. Параза турэцкіх войскаў на чале з Кара Мустафой была прадвызначаная: налёт трох фэніксаў, якія нікога не чапалі, а толькі на ўсю моц дралі горла, прывяла туркаў у сьвятарнае трымценьне, паніку, зь якой і скарысталі нашыя войскі. З кім каралеўскія ўлады заключылі «ряд», з рэшты дакумэнта цяжка даступіцца адказу. Але факт вымушанасьці польскамоўнае вярхушкі Рэчы Паспалітае ствараць па-беларуску афіцыйны дакумэнт той парою, калі палітычныя эліты амаль цалкам зь беларушчынай разбраталіся, вельмі важны. За фэніксамі стаяла нейкая таямнічая палітычная (?) сіла. Што за яна? На жаль, у паперы, папсаванай мышамі й стрыжамі, дзірка між літарамі «К» ды «Ы»24. Купцы? Курвы? Крэвы? Пытаньне застаецца адкрытым.

Фэніксы ня сталіся зьявішчам штодзённым. Іх вобраз захоўваў арэол загадкавасьці і казачнасьці як для многіх абывацеляў ВКЛ, так пагатоў для жыхароў суседняй Масковіі. Дзіва-птахам уражвалі сваіх сяброў і расчульвалі сэрцы каханых жанчын. Запісы 1695 г. гавораць, што нейкі «пан Михал Богадановский оповедал и до актовых книг головных трибунальских справ вечистых уписати дал светченье, же пан Францишек на Ополю Копацькаштелянич брестянский—през ботяна-фенекса панов Миколя Кгедройтя, Криштофа Малхеровича а Бальцера Кукшу злякал до хоробливости вомитной. А имали пред тым банкет, игде тылко водку злую за колнер проливали. А Копаць оный пил мизерне, бо юж a priori постанову собе учынил: фортель який-колвек пред другове свои выкинути. Гды тыя три паны добре пьяныя уробилися а хотели кони седлати и ехати до шуканья пригод на подспинье свое, пан Копаць мовил хитре: «Рыцареве, паны-братья мои, ходемте валей цмока звальним». Панове смехом ся пробрали, але рушили веспол в показуемое Копцем мейсце»25. Захмялелая брацьця сьцяміла, хто сядзіць на ўзгорку, і стала «похвалки чынити», цьвелячы фэнікса выклікамі на бой: «Пане цмоче, растули очи. Имаем мечы готовы ку сечы». Птах тым часам драмаў і «в ленитве своей велькой» пракрумкаў: «А лоха в дар?» Гэтае пытаньне з «цмачынае» зяпы зрынула шляхцюкоў да ўцёкаў. І беглі яны так хутка, што апынуліся неўзабаве ў страшэнным для здароўя стане, калі «похмелье еще не зачалося, а глова южболестна ест». Як вынікае, праўдзівы сэнс бацяновай фразы быў інакшым, чым многім здавалася. Птах цікавіўся, ці атрымае ён у дарунак за сваю працу цмокаімітатарам лоха. Лохамі ў тыя і крыху пазьнейшыя часы называлі конскіх самцоў (прыраўн. суч. дыял.: «лошадзь», «лашак», «лашонак»).

У верасьні 1715 г. шляхціц з Ашмяншчыны Ян Ранок, кінуўшы жонку і дачку-падлетка, адправіўся ў вёску Сухадолы сватацца да маладзенькай Талімэны Андрыеўскай. Бацька ейны супраць ня быў, мысьлячы, што «старыконьмаладое баразныне сапсуе, афанабэрыю бабскую, якая з дачкібязладу прэ, утаймуе». Фанабэрыя, паводле сьведчаньня т. зв. «Леапардавага раптуляра» Ранка (1714—1718), сапраўды з Талімэны фантанавала. Што ў бацьку, што ў бок ягоных пахолкаў, што ў неспадзяванага жаніха ляцелі ня толькі кепікі ды кпіны, але й глякі ды збаны. «Я чакаю князя», — цьвердзіла ўпартая паненка. Вырашыўшы даць Яну гарбуза, яна шмыгнула із сваіх пакояў да гародчыка. Талімэна меркавала неўпрыкмет для ўсіх падрыхтаваць ганебны падарунак. У блізкіх ліпах ганарліўка ўчула дзіўнаваты шолах, азірнулася на гук і аж зьнерухомела: велізманыя вочышчы плюскалі ў цемры. «Ну шо, красуня? Паляцелі?»—так запыталася няведамае ёй страшыдла. Паненка колькі часу стаяла з разяўленым ротам, урэшце разгледзіўшы «дзюбу, скрыдлы і крывыя капцюры» фэнікса. «Чаго я з табой палячу? — азвалася-такі яна. — Я ўжо вялікая дзяўчына, каб лётаць. Дый ня ведаю я цябе, дзядзьку. А во зараз мой жаніх прыйдзе, ён табе хваста накруціць-надзярэ». Нібыта выпадкова побач апынуўся пан Ранок і як мага больш сур’ёзна спытаўся:


Сяргей Балахонаў читать все книги автора по порядку

Сяргей Балахонаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Зямля пад крыламі Фенікса отзывы

Отзывы читателей о книге Зямля пад крыламі Фенікса, автор: Сяргей Балахонаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.