MyBooks.club
Все категории

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса. Жанр: Прочее издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Зямля пад крыламі Фенікса
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
4 октябрь 2019
Количество просмотров:
162
Читать онлайн
Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса краткое содержание

Сяргей Балахонаў - Зямля пад крыламі Фенікса - описание и краткое содержание, автор Сяргей Балахонаў, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Зямля пад крыламі Фенікса читать онлайн бесплатно

Зямля пад крыламі Фенікса - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Балахонаў

— Хіба князь да пані прыехаў?

Тая толькі кіўнула ў бок ліпаў. Ян з барочнай велягурыстасьцю ўзяўся крычаць да фэнікса:

— Ах ты, злосны, паскудны, брыдкі, нехарошы дракон! Гэта мая нявеста, я абараняцьму яе, хоць бы месяц і зоры абваліліся на галовы збройных чужаземнікаў, нячэсных прыяцеляў нашага гаспадарства!

— А лоха ў дар? — прагучэў прадказальны, але незаплянаваны для гэнага спэктаклю запыт.

— А ў вока даць? — перапытаў кемлівы шляхцюк і кінуўся на фальшывую бітву. Разам з бацяном яны схаваліся за дрэвамі ды сталі «водкужаландковую бахусаваці», а каб Талімэна думала, што «валка цягнецца», ушчалі «па дзераве, каменьніізялезе грымеці». Па ўсім паненка выйшла замуж за «пераможцу фэнікса», але так і не змагла даўмецца, чаму пасьля бязьлітаснага бою ад рыцара ейнага сэрца патыхала гарэлкай26.

Той парой, калі Ян Ранок фальшывымі баямі вырашаў свае любосныя праблемы, па Беларусі грымелі рэальныя баі яе нячэсных прыяцеляў і чэсных непрыяцеляў. Ішла т. зв. Паўночная вайна паміж Расеяй і Швэцыяй. Калі беларускім аднарогам удавалася часьцяком караць чужымнікаў за зьдзекі, дык фэніксы, трымаючыся сваёй даўняй мірнай традыцыі, больш самі цярпелі ад ворагаў. Нельга, аднак, сказаць, што дзівотныя птахі зусім ухіліліся ад супраціву. Іх супраціў меў выразна негвалтоўны характар, у чым яны значна апярэдзілі і Магатму Гандзі, і нават Джына Шарпа із сваімі 198 мэтадамі негвалтоўнага супраціву.

Сраженье у Головчина обещало зело претруднейшим быти. Его императорское вели­чество Петр Алексеич бдели деннонощно целую седмицу, радея об одержании виктории над супостатами шветскими, — згадвае невядомы расейскі мэмуарыст пра падзеі 1708 г. — И всей времянный промежуток претерпели Они неединожды сильно от летающего урода литовскаго. Сие уродище прилетало к шатрам царским и корчило рожи, коих опи­сать здеся никак нельзя, дабы не оскорбляти паметь об императоре руссийском. Белоруссцы полоумно рекут оного летягу «бацяном» (сиречь отцем) всего птичства. Средь буйной шляхты литовской сей выблюдок крилатый называется фениксом. Бывают в людех умопомрачения!27.

А вось што прыгадваў пра падзеі сярэдзіны 1708 г. швэдзкі жаўнер Ёхан Свэнсан:

Сутоньнела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе зьявіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэньні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлуньне пераварочвалася ад вусьцішы. «Фіндос пад нос вам, швэды»,разабралі нашыя знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласьці яе ў швэдзкую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак28.

У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расейцамі і партызанамі барскай канфэдэрацыі, фэнікс засьведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на сьлед аддзелу нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не із шляхты, а зь мяшчанаў і сялянаў. Пасьля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разьбітыя і ўзятыя ў палон. Расейскае камандаваньне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакараньне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў сьпіну (празь якія 90 гадоў гэтакі спосаб пакараньня пазычаць ангельцы для расправы над індыйскімі паўстанцамі-сіпаямі). Сьведкам гвалту стаўся фэнікс. Але ратаваць беларусінаў было запозна — на вачах птаха апошнім гарматным стрэлам быў разарваны Іванька Балахон.

Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, — прыпамінае ў сваім тайным дзёньніку расейскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. — В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальнымначать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребя­тушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим29.

Пасьля гэтага інцыдэнту расейцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакараньня беларускіх партызанаў. Лавіць фэнікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў «кровную обиду на белорусскаго финиста поимел».

І ўсё-такі цяжка адказаць на пытаньне: адкуль «усмирители» ды «освободители» назапасілі ў сабе столькі нянавісьці да нашай чароўнай птушкі? 4 ліпеня 1796 г. злоўлены пад Лошыцай бацян-фэнікс быў дастаўлены расейцамі ў Менск. Там на нейкім «низком месте», паводле сьведчаньня Тадэя Булгарына, апавітай ланцугамі птушцы расейцы «пы­тались отсечь главу. Попытка превратилась в пытку как для яе, тако ж и для рус­ских, — тлумачыць акалічнасьці мэмуарыст. — Мастерить гильотину местные выс­шие чины поленились, и десяток русских солдат был вынужден орудовать топорами». Кроў цэлымі патокамі хлынула з фэнікса, і нягеглыя ваякі апынуліся «сначала по локоть, а затем и по горло в густой крови». Выбрацца з той гушчы не ўдалося нікому 30...

У сьнежні 1812 г. на Віцебшчыне расейскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасьці ўпалявалі фэнікса і, зьвязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой31. У красавіку 1831 г. пад Ашмяной казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, зь перабітым крылом, фэнікса-бацяна32. У часе паўстаньня 1863—1864 гг. расейская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля тру­па. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс: «Смотри­те, милочка, с одним чудовищем справились. Осталось найти Калиновскаго. Эжен. 1 июня 1863 г., село Накрышки Гродненской губ.»33.

Даволі цяжка паддаюцца зьясьненьню пэўныя падзеі 1905—1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфэстацыю ля Віленскага вакзалу ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыцьцявіў замах на губэрнатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замку. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэньня гараджан. Як высьвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсьці сьмеляка, каторы б наважыўся зьняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагмэнты апісаньня патолягаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сьведчаць пра мноства дзіўнотаў: «элементы чешуи по всему телу», «строение глаз выразительно птичье», «шестипалость обеих рук», «странные уплотнения на предплечьях». «Провести долж­ным образом вскрытие не удалось. После первого надреза по неизвестной причине тело воспламенилось», — занатаваў патолягаанатам Ёсель Цынгель34. Магчыма, Пуліхаў быў фэніксам-пярэваратнем — апрычоным адгалінаваньнем ад галоўнага віду? Такія, як Пуліхаў, вырозьніваліся меншымі памерамі і дзівоснай здатнасьцю выглядаць як homo sapiens. Пра ix нам гавораць і беларускія легенды: часьцяком у іх прыгадваецца, як вогненны зьмей або цмок здатны абяртацца ў чалавека35. А беларускаму народу мы можам цалкам давяраць, бо ён мудрэйшы за ўсе акадэміі навук.

Фэніксы ахвотна супрацоўнічалі зь дзеячамі навукі й культуры Беларусі XIX ст. Філяматам, што надта любілі праводзіць досьледы з электрычнасьцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым фэніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчаньня «Апісаньне досьледу для высьвятленьня наступстваў узьдзеяньня электрыкі птушкі-фэнікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчаньня быў адзін зь філямацкіх фізыкаў Аляксандар Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі экспэрымэнтаў былі сэнсацыйнымі: што з малака, што зь мёду пасьля электраўдару ўтваралася гарэлка36. Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыцьцё ня стала ведамае для шырэйшага навуковага й грамадзкага кола.

У 1880-я гг. нейкі фэнікс жыў на Ўзьдзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны пад экспэрымэнтальную лябараторыю, у якой дасьледаваўся шырокі спэктар фізычных зьяваў улучна з электрыч­насьцю. Дзякуючы фэніксу ставіліся досьледы і з радыёхвалямі. Паводле сьведчаньня юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка, «выкарыстоўваючы электраздатнасьць фэнікса, бяз дротуперадаў гукз Над-Нёмнуўва Ўзду. З адмысловай скрынкі ў маіх узьдзенскіх апартамэнтах я пачуў у хрыпеньні і шоргаце знаёмы голас навукоўцы: «Літва!родна зямелька,тымаўляўздароўе!» Радасьць мая крэсаў ня знала»37. Запатэнтаваць вынаходку, на жаль, не ўдалося — у навуковых колах расейскай імпэрыі вельмі моцнымі былі прапапоўскія настроі (але ці праводзіў тады Папоў свае вышуканьні, невядома). Дый сам ліцьвін-беларус не жадаў лішні раз нагадваць расейцам пра дзівоснага птаха, які так моцна ад іх цярпеў.


Сяргей Балахонаў читать все книги автора по порядку

Сяргей Балахонаў - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Зямля пад крыламі Фенікса отзывы

Отзывы читателей о книге Зямля пад крыламі Фенікса, автор: Сяргей Балахонаў. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.