MyBooks.club
Все категории

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
238
Читать онлайн
Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке)

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) краткое содержание

Масей Седнев - I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Масей Седнев, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Масей Седнев

- Лявонавiч, досыць пра вайну. Вычытай нам, што пiша газэта пра твайго сына.

Лявонавiч змоўк. Стаяў i нiчога не гаварыў. Толькi глытаў сьлiну. Худы яго "кадык" спазматычна рухаўся, выпiраў скуру. Вочы блiшчэлi - у iх туманiлiся сьлёзы. Ды Лявонавiч перамог сябе, адказаў таму, хто прасiў яго вычытаць пра сына:

- Пра ета ўжо на другiм баку газэты. Там усё сказана. I пра майго сына.

Лявонавiч пачаў шукаць тое месца ў газэце, дзе, ён казаў, напiсана пра яго сына. Разгарнуў газэту на ўсю шырыню, закрыўшы такiм способам свой твар. Слабым голасам пачаў "вычытваць" пра свайго сына:

- Прайшло ўжо пяць год, як яго забралi. Ета цяпер ён дужа далёка. На самай Калыме. Ета яшчэ далей, як Амур. Ета за Амурам. У газэце во стаiць, што ён гукае нас адтуль, але яго голас не даходзiць сюды - далёка. Просiць, каб яго выручылi. Але голас яго разьбiваецца аб скалы. Вяртаецца да яго назад водгульлем. У тым водгульлi ён чуе ня свой, а нейчы iншы голас: "У-у-у-у. Гу-гу-гу-гу. Жы-жы-жы. У-у-а-а-а. Памрэш тут. Нiхто цябе не пачуе. Нiхто ня будзе ведаць, дзе ты падзеўся. У-у-у. У-у-у-а-а". Сын мярцьвее ад гэтага голасу. Ён чуе яго i ўначы. Ня можа заснуць: "У-у-у-у-а-я-я-я". Ранiцою тое самае: "У-у-у-у-а-я-я-я-жых". Сын бяжыць на гару - можа адтуль яго пачуюць. Просiць ратунку. Гукае. Ды водгульля няма - голас яго паглынае прастора. Ды сваёю душою я чую той голас сына. Мне няма дзе дзецца. Выбягаю з хаты ўначы. Крычу: "Ратуйце!" Ды нiхто не ратуе. Нiхто нас ня чуе. Толькi зоры ў небе перамiргваюцца. А голас яго ўсё носiцца па паверхнi зямлi. Ня сьцiхае. Я чую яго ўсюды: у хаце, на двары. Што не вазьму ў рукi, чую яго голас, журботны, адчайны. Лыжку паднясу - i тая крычыць. Во й цяпер, мае дзеткi, прыбег да вас пажалiцца перад вамi, каб вы ўчулi гэты голас-роспач. Ён зьвернуты i да вас, мае любыя. Паспагадайце яму...

Газэта ўпала на падлогу. Лявонавiч цiска накрыў сваiмi далянямi вочы i стаяў нярухома ў зьмярцьвеньнi - плакаў.

Дуся хацела падыйсьцi да Лявонавiча, паспагадаць яму, сказаць нейкае слова ўцехi, але не адважылася, чамусьцi не магла гэтага зрабiць.

Нехта з хлопцаў падняў з падлогi газэту:

- Вазьмi, Лявонавiч. Калi-небудзь нам прачытаеш пра сына яшчэ.

- Даруйце, мае любыя. Грайце. Гуляйце. Ета ваша время.

Хлопцы давялi Лявонавiча да парогу ягонае хаты. Разьвiталiся.

Дуся не танцавала. Пайшла дахаты не праз мост, наўпрасткi - праз рэчку: баялася, каб яе не перастрэў дзе Мiкола Бугроў.

Пiлiп бачыць у вакно - у сельсавеце гарыць лямпа. Ужо за поўнач, а ўсё гарыць. Нешта вырашаюць. Нешта важнае. Гэтак заўсёды: кулачылi - лямпа гарэла, у калгас гналi - лямпа гарэла, у турму каго - лямпа гарэла. У сельсавеце лямпа гарыць заўсёды на бяду. Пiлiп ня можа заснуць. Злазiў з печы ўжо колькi разоў, прахаджваўся па хаце. Зноў лажыўся. Агонь у сельсавеце не дае яму спакою трывожыць. Не на дабро-ж. Прыехаў упаўнаважаны ня так сябе. У мяне яны ўсе на вачох: хто прыяжджае, хто ад'яжджае, хто заходзiць, хто выходзiць - усiх бачу. Бачыў, як яшчэ зьвечару зьбiралiся - апрача свайго начальства, былi i прыежджыя. Усё нейкiя шышкi. Нешта-ж такое ёсьць - нездарма ўсхадзiлiся.

- Хiма, ты сьпiш?

- Дзе там за табою засьнеш! А што?

- Ды нiчога.

Глядзiць у вакно:

- Хутчэй - машына пад'ехала!

- Да нас?

- Дура, хто да нас пад'едзе - да сельсавету пад'ехала! Глядзi - вылазяць.

Хiма кiнулася да вакна: у сельсавет увайшло чатыры чалавекi, двое - з вiнтоўкамi: ражном тырчаць.

- Ну, нешта-ж будзе.

- Каб што кепскае не пачалося, - устрывожылася Хiма.

На Вусьцiнавым двары забрахаў сабака - чуе прыежджых. Пiлiп i Хiма прылiплi да шыбы - углядаюцца.

- Гэнымi днямi яны, як ня тыя - i старшыня, i сакаратар, i фiнагент. Нечага хаваюцца. Вiдаць, нешта ведаюць, але маўчаць. Сельпо на замку. Вяркееў шнуруе туды i сюды. Бугроў - i той, разьвесiўшы свае лыпы, не адыходзiцца ад старшынi - слухае, нешта на вус наматвае.

- Ну што ты ета так пра чалавека гаворыш. Зяцем яшчэ тваiм можа быць.

- Каб ты згарэла з сваiмi зяцямi. Табе толькi зяцi наўме. Глядзi, каб усе твае зяцi не загрымелi. Бачыш, нездарма заварушылiся.

З сельсавету выйшлi два чалавекi. Iдуць да Пiлiпавай хаты. Хiма адскочыла ад вакна i дзьверы - на кручок.

- Адкладзi. Сам старшыня i нехта яшчэ з iм.

Увайшоўшы, старшыня просiць прабачэньня, што разбудзiў.

- Ды мы й так ня спалi, - лагодна адказаў Пiлiп.

- Пiлiп! Вось што! Пакладзi дзе-небудзь во таварыша з раёну. Няхай пасьпiць у цябе гадзiну-другую. Яму рана ў дарогу. Усiм у дарогу.

- Што ён сказаў - "усiм у дарогу?" - цiха запыталася Хiма.

- Чаму ты ня спыталася ў яго? Адкуль я ведаю?

А раненька ў сельсавеце былi ўжо ўсе старшынi калгасаў. З iмi прыбылi iхныя рахункаводы. Настаўнiкi ўсiх школаў. Увесь сельскi актыў. "Таварыш з раёну" сапраўды падняўся рана i не разьвiтваючыся, пакiнуў Пiлiпаву хату.

Пiлiп выйшаў з хаты паслухаць, што чуваць. Чаму гэтак сыйшлiся i зьехалiся сюды людзi? Iмi была занята ўжо ўся пляцоўка - "Цэнтр". Сюды пачалi зьбiрацца з суседнiх хатаў - мужчыны i нават жанчыны. Сонныя, яны нечым напалоханыя. Як-бы iм хто нешта ў вушы ўвёў. На сход iх не загонiш, а тут - як па камандзе. Сюды, на гэтую пляцоўку - Цэнтр прыйшоў з сваёю пугаю i трубой пастух. Стаўшы ў гэтым канцы вулiцы, ён, звычайна, пачынае трубiць, абуджаючы такiм спосабам гаспадыняў, каб яны выганялi яму з двароў свой статак. Цяпер-жа, угледзеўшы столькi народу, ён не распачынаў свае iгры - зьдзiўлена пазiраў на грамаду.

На сельсавецкi ганак узыйшоў сакратар раённай партарганiзацыi:

- Таварышы! Сёньня ўначы вераломна напала на нашу краiну Гiтлераўская Германiя. Фашысцкiя самалёты ськiнулi бомбы на нашыя гарады, у тым лiку на сталiцу Савецкай Беларусi - Мiнск. Гiтлераўскiя полчышчы перайшлi нашу гранiцу, уварвалiся на тэрыторыю Савецкага Саюзу. Нашая гераiчная Чырвоная армiя наносiць сакрушальныя ўдары па ворагу. Ды ня гледзячы на гэта, ворагу ўдалося ўжо захапiць некаторыя нашыя населеныя пункты. Магутны бронятанкавы кулак Гiтлера нацэлены ў самае сэрца нашай радзiмы - Маскву. Таварыш Сталiн заклiкаў па радыё не паддавацца панiцы. Ён пераняў камандваньне ўсiмi збройнымi сiламi Савецкага Саюзу на сябе. У сваёй прамове зьвернутай да ўсяго савецкага народу, Сталiн накрэсьлiў баявую праграму: не за якую цану ня ўступаць ворагу анiводнай пядзi нашай зямлi, а калi-б тую пядзю давялося пакiнуць - пакiнуць яе спаленай, мёртвай, пустой. Макавага зерня ня мусiць папасьцi ў ненасытную глотку Гiтлера. Строгi наказ Сталiна - таптаць, палiць збожжа, уганяць жывёлу, капаць супрацьтанкавыя канавы-валы. Загад Сталiна усё на абарону! Усё на выратаваньне радзiмы. Усё на зламаньне гiтлераўскага карку. Таварыш Сталiн выказаў цьвёрдую ўпэўненасьць - перамога будзе за намi! Але для гэтага патрэбна, каб нiводная душа не заставалася ў баку, каб кожны ўзяў на сябе як найбольшы цяжар, калi трэба - ахвяраваў сабою ў iмя перамогi над акупантам. Вораг зьнiшчае на сваiм шляху ўсё жывое - палiць, забiвае, вешае, гвалцiць.

Цяжкая доля выпала нам, дарагiя браты i сёстры, найбольшае ў гiсторыi выпрабаваньне. Пакуль у нас ёсьць яшчэ час, бярэмся за работу. Мы знаходзiмся ў стане вайны i мусiць таму быць закон вайны - нiчога не шкадаваць для перамогi. Няма такой цаны, якую-б мы не заплацiлi ў iмя радзiмы. Вораг пасягнуў на нашае сьвятое сьвятых - на самое нашае жыцьцё. Быць нам, або ня быць. Гэтак, дарагiя мае, стаiць пытаньне. Нашым баявым лёзунгам мусiць быць: Сьмерць акупантам! За радзiму! За Сталiна!

Пiлiп, стоячы ў натоўпе, спадзяваўся пачуць пра ўсё, што хочаш, толькi не пра войну. Вайна для яго была нечым немагчымым. Стаяў. I ня верыў. Чуткi хадзiлi пра вайну, але што яна будзе, ня верылi. I вось табе вайна. Напалi. Зьдзiўлена i з страхам слухалi прамоўцу. Пад канец прамовы прывалiла столькi народу, што ўжо яго ня мог зьмясьцiць "Цэнтр". Дзiўна - калi i хто iх сюды паклiкаў? Гэтак рана. Адкуль яны дачулiся?

Сакратара партарганiзацыi зьмянiў на ганку прадстаўнiк з ваенкамату:

- Я, таварышы, па сваёй часьцi. Нам навязана вайна, i каб баранiцца, нам патрэбна зброя i людзi. Патрэбны сродкi вайны. Гэтым сродкам у першую чаргу зьяўляюцца людзi. Мы мусiм мець людзей, здольных карыстацца зброяй. У нас ёсьць добра абвучная i ўзброеная армiя. Але ў умовах вайны, якой-бы вялiкай нi была наша армiя, яе недастаткова. Таму паўстае патрэба агульнай, пагалоўнай мабiлiзацыi насельнiцтва. Гэта ваенны закон. Ён няўхiльны, абавязкавы i татальны. Гэтым загадваю правесьцi ў Макранскiм сельсавеце агульную абавязкавую пагалоўную мабiлiзацыю, як яна ўжо праводзiцца па ўсiм Савецкiм Саюзе. Правiльна сказаў таварыш сакратар партарганiзацыi - нiякай панiкi! Але i нiякага адвалыньваньня! Перамога за намi, але яна будзе дарагой i крывавай. Хаваць гэта было-б недарэчна. Плачу, роспачы, сьлязам няма мейсца. Мы сабралiся тут, каб як найлепей i як найхутчэй правесьцi пагалоўную мабiлiзацыю ўсяго мужчынскага насельнiцтва адпаведных гадоў. Фронт чакае салдат.

Напалоханыя, зьнямелыя, жанчыны стаялi моўчкi, няздольныя яшчэ поўнасьцяй уяснiць пачутае: настолькi яно было для iх неспадзяваным.

- Я сказаў - фронту патрэбны людзi, салдаты. Але людзей патрабуе i тыл. Вось-жа салдатамi тылу, яго працаўнiкамi i абаронцамi будзе жаночае насельнiцтва. Перад намi, таварышы, татальная мабiлiзацыя. На кiраўнiцтва вашага сельсавету, на партыйцаў i ўвесь актыў ускладваецца заданьне - у трохдзённы тэрмiн закончыць адпраўку мужчынскага насельнiцтва на станцыю ў Касьцюковiчы. Фронт крычыць, фронт чакае людзей. Насколькi пасьпяхова i ў тэрмiн вы справiцеся з гэтым заданьнем, настолькi будзе забясьпечанае нашае процiвастаяньне ворагу. Усякае ўхiленьне караецца паводля ваенных законаў. На падмогу вам - людзi ўжо ў дарозе з раёну. Спадзяюся, ўсё ясна. Я скончыў.


Масей Седнев читать все книги автора по порядку

Масей Седнев - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге I той дзень надыйшоў (на белорусском языке), автор: Масей Седнев. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.