MyBooks.club
Все категории

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
359
Читать онлайн
Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) краткое содержание

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Лидия Адамович, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Лидия Адамович

- Я так зайздрошчу вашай жонцы! Ты такi цудоўны хлопец... Як завуць цябе?

- Мiкола Гайда. Я - бард, - адказаў той. - Чулi мае песнi?

- Прыходзьце да нас у бюро, паслухаем, - не зважаючы на Аленку, папрасiла Маргарыта, - я першы раз бачу такога цудоўнага чалавека...

Аленка, уздыхнуўшы, адвярнулася да акна.

- Я толькi з жонкай! - заявiў Мiкола. - З Аленачкай!

- Алена, пусцiце Мiколу, прыйдзеце з iм? - зайздросныя зялёныя агеньчыкi ў вачах не маладой ужо Маргарыты блiснулi на Аленку.

"Напэўна, развадная нейкая альбо непуцёвая! - падумала яна пра Маргарыту. - Старая вешалка!"

Але гадлiвае, як гадзюка, пачуццё рэўнасцi запала ў душу. "Навошта мне гэты замуж? - падумала Аленка. - Вось так кожны раз раўнаваць, ад баб берагчы ды адваёўваць? Перажываць, як Iрэнчына мацi, калi мужык загуляе вось з такою Маргарытаю? Не, у манастыры я буду абаронена ад здрад, пакут, зняваг, ад кахання да мужчыны. Няхай яно гарыць, каханне гэтае! Каханне, якое прыносiць пакуты, гэта ўжо не ад Бога! Усё, што ад Бога, - прыносiць у душу спакой i радасць..."

Аленка павярнулася тварам да акна. Зрабiла ўдых, глыбокi, зацяжны, i, уяўляючы, што ўсё цёмнае i цягучае выходзiць з яе, зрабiла павольны выдых. Паўтарыла. За кожным выдыхам ёй станавiлася ўсё лягчэй i лягчэй. Яна глядзела на пацямнеўшае неба, заварожвалася наступаючым змрокам жнiвеньскага вечара, на агеньчыкi акон у высотных дамах i адчувала бясконцую любоў да ўсяго жывога. Пустая гамонка Мiколы з Маргарытай здавалася ёй смешным, непатрэбным эпiзодам з чужога жыцця. Аленка прыцiснула кончыкi пальцаў правай рукi да кончыкаў пальцаў левай рукi, утварыла так званую "лесвiцу нябеснага храма", калi пальцы правай рукi заўсёды знiзу. Гэтаму практыкаванню яе вучыла бабулька. Яна казала, што недарэмна часта старыя так складвалi рукi, можа, хто i не ведаў, чаму так рабiў, а мо хто i ведаў, што, счапiўшы так рукi, чалавек пазбаўляецца ад дрэннай энергii. А такой энергiяй было каханне, атрутнае, сляпое каханне да Мiколы...

- Аленачка, выходзiм! - Мiкола заспяшаўся, падаў ёй руку, дапамог выйсцi з аўтобуса.

Маргарыта нешта гаварыла iм, Аленка не прыслухоўвалася. Калi экскурсiйны аўтобус ад'ехаў i Мiкола давёў Аленку дахаты, дзяўчына сказала на развiтанне:

- Даруй мне, але я замуж iсцi перадумала. Для мяне самая правiльная дарога - манастыр. Там я знайду спакой i любоў - чаго мне ўсё жыццё не даставала...

II

Iрэна абiрала бульбу, калi свякруха плюхнула ў цэбар ранiшнiя макароны.

- Мама, навошта вы прадукты выкiдваеце? - занепакоiлася Iрэна. - Учора тры боханы хлеба свiнням скармiлi, сёння макароны, я б iх з таматам пасмажыла былi б да абеду...

- Свiннi няхай лепш ядуць, - махнула рукою тая. - А ты бульбу абiрай лепш, а то вунь якiя тоўстыя лушпайкi!

- Дык усё роўна ж свiнням будуць!

- Бульбу эканомiць трэба - яе ў краме, як гэты хлеб ды макароны, не купiш.

У хату ўвайшла Тамарка, нешта хаваючы ў руцэ.

- Зноў зялёны памiдор схапiла! - здагадалася мацi.

- Ай, не крычыце, мама! - скрывiлася Тамарка. - Ужо канец жнiўня, а памiдор у нас няма, лепш бы ў горадзе купiлi! У горадзе лепш жыць - у маi ўжо гароднiна ёсць, а ў нас толькi адзiн верасень памiдоры ды гуркi ядзiм!

- Гэта таму, што тут поўнач Беларусi, - сказала Iрэна, - а вось я была ў Берасцi, дык там у лiпенi памiдоры i гуркi ўжо ёсць. Так i ў Гомлi.

- Ой, Iрэначка! - загарэлiся вочы ў Тамары. - Раскажы, якiя гэтыя Берасце, Гомель! I пра ўсе гарады, дзе ты была!

- Тфу, паскудства! - плюнула мацi. - Я ўсё жыццё тут праседзела, на хутары гэтым, толькi i думала, як пракармiць сям'ю, i нiколi такiя глупствы, каб куды паехаць, у галаву не прыходзiлi! Пра ежу думаць трэба, а не пра паездкi!

I выйшла ў сенцы.

- У сутоку ракi Мухавец i ракi Заходнi Буг знаходзiцца Берасце, - пачала Iрэна. - У мiнулым горад называўся Бярэсце, ён стаяў на скрыжаваннi двух старажытных гандлёвых шляхоў праз землi ўсходнiх славян у Польшчу, Прыбалтыку i Заходнюю Эўропу. Мясцовыя купцы вывозiлi футра, скуры, лес, збожжа, а прывозiлi соль, цукар, паперу, сукно, шоўк... Сучаснае Берасце вельмi прыгожы горад, там шмат заводаў, фабрык, на адной з якiх робяць дываны. Ёсць педагагiчны i iнжынерна-будаўнiчы iнстытуты, розныя вучылiшчы... Ёсць там вельмi прыгожая Брацкая царква, цiкава наведаць i Берасцейскую крэпасць. Яна была пабудавана ў сярэдзiне дзевятнаццатага стагоддзя, мела ваенна-стратэгiчнае назначэнне. I, як ты ведаеш, дваццаць другога чэрвеня 1941 года гарнiзон крэпасцi першым прыняў удар нямецка-фашысцкай армii, больш месяца трымаў абарону...

Тамара задуменнымi вачыма пазiрала на Iрэну.

- Лепш бульбу абiрай! - выгукнула мацi, вярнуўшыся ў хату.

Тамарка сцiшана шапнула Iрэне:

- А што там яшчэ цiкавага?

- На вулiцы Герояў стаiць вельмi прыгожы дзiцячы садок - на ўсю сцяну мазаiчнае пано "Кветкi на акне", а на другой - "Сонечны дзень": дрэўцы, а ў небе два матылькi - жоўты i сiнi. Усё гэта выкладзена з каляровых каменьчыкаў i плiтак!..

- Як цiкава! - усклiкнула Тамарка. - А я нi разу ў садок не хадзiла. Напэўна, цiкава хадзiць у садок, там пiянiна, дзеткi скачуць... Iрэначка, давай купiм хоць дзiцячае пiянiна, i ты мне пайграеш! Я вось школу скончыла ў тым годзе, а так свету i не пабачыла, мацi нiкуды не пускае...

- Гультаi толькi па свеце катаюцца! - буркнула мацi. - А ведай справу сваю - замуж выйсцi ды глядзець, каб хата поўная была!

- Iрэначка, - шапнула Тамарка, - давай матку падманем, што мы за травою свiнням пойдзем, а самi на возера ўцяком! Тут недалёка возера Ельня, праўда, па балоце, дык, можа, як дабяромся? Там такая прыгажосць! Там ёсць недалёка хутар, дзе жывуць цётка Тэрэза i дзядзька Янэк. У iх дачка - законнiца!

- А што гэта значыць? - не зразумела Iрэна.

- Гэта па-польску манашка! - растлумачыла Тамарка. - Яна зараз дома. Раскажа нам шмат цiкавага! Уцячэм ад маткi? - таемна заблiшчалi чорныя вочкi дзяўчынкi.

- Ага! - кiўнула Iрэна. - Нешта прыдумаем!

...Тамарка ўзяла мех i серп, пачакала Iрэну, i яны пайшлi праз агароды да лесу. Дзяўчынка весела падрыгвала, смяялася, быццам лань, выпушчаная на волю.

- А Гомель прыгожы? - пытала Iрэну. - Што там ёсць? А якiя людзi там?

- Добрыя людзi, - з усмешкай адказвала Iрэна. - Прыветныя, ласкавыя, як i ў Берасцi. Там ёсць прыгожы парк, возера, а на iм - хатка для лебедзяў, прыгожая, з узорамi...

Яны схавалi мех з сярпом у канаве i рушылi праз мох да возера. На Ельнi ўжо былi турысты. Iрэна кiнулася да iх з такою радасцю, быццам яны былi прышэльцамi з другога свету, распытвала пра горад.

- Менск як Менск! - смяялася дзяўчына ў белай майцы. - Мы табе зайздросцiм - жывеш у такiм цудоўным краi! А нам так дакучае асфальт i даўка ў аўтобусах...

- А я сумую па асфальце, - адказала Iрэна, - i па перабранках у аўтобусах... Па касметычных салонах...

- Дурнiчка якая! - усмiхнулася другая дзяўчына, вастраносая, якая памешвала чарпаком у катле. - Ты тут босая ходзiш, макiкюр не трэба рабiць, фарбавацца, а я, як успомню, што ранкам прасыпацца трэба ды на сонны твар фарбы накладваць, бо сорамна ў горад выйсцi не фарбаванай, дык аж ванiтуе! А туфлi на абцасах, а гэтыя набойкi - раз абуешся - i ў рамонт нясi! Ды ты ж шчаслiвая, Iрэначка!

- А я мару жыць з каханым на хутары! - задумлiва сказала дзяўчына з наiўна-задуменнымi вачыма, пухнаценькая i сарамлiвая.

- Шчасце зразумееш, калi яго страцiш, - заключыў адзiны ў групе хлопец, кiраўнiк паходу.

Ён настрайваў гiтару. Дзяўчаты падрыхтавалiся слухаць. Iрэна, каб не травiць душу, прапанавала Тамарцы пайсцi. Развiталiся.

- Ой, Iрэначка! - аж захлёбвалася Тамарка, бегучы ззаду. - Я так хачу ў горад! Так хачу стаць турысткай!

- Глядзi - станеш, - ухмыльнулася Iрэна, - з такой дурной мацi, што нават у пiянерскi лагер не пускае! I ў царкву...

- А давай да ксяндза сходзiм! - нечакана прапанавала Тамарка. - Ён тут недалёка жыве. А потым - да бацюшкi!

- Ты ж да бабы Тэрэзы i дзеда Янiка збiралася...

- Я рада, што нарэшце вырвалася з дому, хоць людзей пабачу!

...Бацюшка быў стары, сiвенькi, дакладней, наогул увесь белы, як дзед-мароз. Доўгая барада, вялiкiя вочы за акулярамi. Ён выйшаў з двара, у якiм пабрэхваў маленькi чорны сабачка. Хата ў яго была прыгожая, вялiкая, пабудаваная лiтарай "г", вялiкi зямельны надзел ля хаты, прыгожы металiчны плот.

- Што хочаце, дарагiя? - запытаў ён дзяўчат.

- Мы з хутара, - заiкнулася Тамарка, - вось хочам даведацца, калi служба будзе, а то мацi не пускае, дык, можа, мы ў нядзелю ўцяком. Хочацца на прычасце паспець. Мая мацi кажа, што праца галоўней, а я лiчу, што для душы трэба таксама нешта... А можа, у вас ёсць нядзельная школа, дык я б хадзiла?..

- Нельга асуджаць мацi, - павучальна адказаў бацюшка, - бацькоў трэба слухацца. Нельга гаварыць дрэнна пра другога, паглядзi лепей на свае грахi...

- А школа... - абмякла Тамарка, - можна мне ў школу да вас?

- Толькi з дазволу бацькоў...

- А кнiжкi купiць у вас можна? - уздыхнула Тамарка.

- Дарагiя дзяўчаткi, - лагодна сказаў бацюшка, - вядома, усё можна! Але сёння ў мяне госцi, не хачу iх кiдаць, адкрываць царкву, лепей прыйдзiце самi на службу, там i купiце, добра?

- Прабачце нас, - папрасiла Iрэна, развiталася i пацягнула за сабою Тамарку. - Пайшлi дадому, а то мацi сварыцца будзе!


Лидия Адамович читать все книги автора по порядку

Лидия Адамович - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке), автор: Лидия Адамович. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.