MyBooks.club
Все категории

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)

На сайте mybooks.club вы можете бесплатно читать книги онлайн без регистрации, включая Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке). Жанр: Русская классическая проза издательство неизвестно,. Доступна полная версия книги с кратким содержанием для предварительного ознакомления, аннотацией (предисловием), рецензиями от других читателей и их экспертным мнением.
Кроме того, на сайте mybooks.club вы найдете множество новинок, которые стоит прочитать.

Название:
Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)
Издательство:
неизвестно
ISBN:
нет данных
Год:
неизвестен
Дата добавления:
27 декабрь 2018
Количество просмотров:
359
Читать онлайн
Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке)

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) краткое содержание

Лидия Адамович - Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - описание и краткое содержание, автор Лидия Адамович, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки mybooks.club

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) читать онлайн бесплатно

Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) - читать книгу онлайн бесплатно, автор Лидия Адамович

Анатоль Хвашчэўскi пасля выхаду з бальнiцы незадаволены вярнуўся ў сваю кватэру. Куча вопраткi пасля чарговага паходу ажно засмярдзелася. Ён кiнуў яе ў ванну, а сам пачаў шнарыць у пошуках ежы. На стале ляжала заплесневелая скарынка хлеба. Адключаны халадзiльнiк быў пусты.

- Зараз! - раззлаваўся Анатоль. - Галя хоць бы баршчу якога зварыла! Дарэмна кiнуў яе, трэба жанiцца! Цяпер вось не жонка, а хвароба ў паход не пускае! Дэфармiруючы артроз, во зараза! Якi я цяпер хадок з такiмi нагамi?

Ён дастаў мазь i пачаў нацiраць суставы. Потым апрануў новы касцюм i падаўся да Галi ў iнтэрнат. Дзяўчына сустрэла яго сцiпла i ветлiва.

- Вось што! - уздыхнуўшы, прамовiў Анатоль. - Што было, тое сплыло! Пайшлi ў загс, Галя!

Дзяўчына замялася.

- Я толькi што развялася, - прамовiла яна. - З-за гэтага казла, Альберта, кар'еру страцiла. Цяпер другая замест мяне ў Польшчы працуе.

- Нiчога, - спачувальна сказаў Анатоль. - Са мною ўсё будзе добра. Будзем жыць у маёй кватэры. Будзеш чакаць мяне з паходаў. Мыць бялiзну, ежу рыхтаваць, усё цiха i спакойна будзе...

- Добра, - згадзiлася Галя. - Але я таксама буду наведваць турклуб i хадзiць у паходы!

Анатоль скрывiўся, але нiчога не адказаў. Яны выйшлi з iнтэрната i пакрочылi да загса. Па дарозе сустрэлiся з Мiколам. Ён iшоў побач з маладзенькаю дзяўчынаю, заклапочаны, пахмуры.

- Мiколка! Прывiтанне! - абняў яго Анатоль. - Як справы, можа, жэнiшся?

- Можа, - адказала за яго дзяўчына.

- Сцiхнi, Людка! - агрызнуўся на яе Мiкола. - Нарабiла спраў, цяпер мне вырашай iх!

- А што здарылася? - пацiкавiўся Анатоль. - Можа, я чым дапамагу?

- О! Точна! - загарэлiся вочы ў Мiколы. - Твая ж сястра ў судмедэкспертызе працуе! Трэба медыцынская дапамога!

- Яна ж санiтарка, - працягнуў Анатоль.

- Нiчога, - махнуў рукою Мiкола. - Папрасi яе, сябра, каб таблеткi ад цяжарнасцi дастала! Людцы трэба!

- Яна такiмi справамi не займаецца! - строга адказаў Анатоль. - Схадзiце лепш да доктара!

- Здрасьце! - пакрыўдзiўся Мiкола. - Я на тым тыднi Ларыску вадзiў, колькi грошай за аборт выклаў, а тут - зноў? Дзе я грошай набяруся?

- Дык жанiся на Людзе! - параiла Галя.

- Сцiхнi! - кiнуў ёй Мiкола i звярнуўся да сваёй сяброўкi: - Слухай, мiлая, з'ездзi ты ў вёску сваю, няхай твая мацi грошай дасць, а я цябе адвяду да доктара! Толькi не хiмiч! Адна такая ўжо нарадзiла ад мяне, калi я служыў у войску, а другая - тут, у Менску! I нiкога я не ўзяў! I цябе не вазьму!

Ён уздыхнуў.

- Самi ж на мяне вешаюцца, Анатоль! - паскардзiўся. - Працую на маршруце, а яны стануць ля кабiны i вочкi строяць! Дык што мне рабiць - не праходзiць жа мiма! I яшчэ, сучкi, падманваюць, каб зацяжараць ды замуж! Памяшалiся на гэтым замужжы!

- А мы вось у загс iдзём! - паведамiла Галя.

- Ну й дурнi! - буркнуў Мiкола, схапiў сваю сяброўку за рукаў i пацягнуў у бок палiклiнiкi.

Зоська была зачаравана Санкт-Пецярбургам. Яна прыехала сюды за тыдзень да заняткаў, раззнаёмiлася са студэнтамi свайго i другiх факультэтаў. Зоська лiчыла, што завочна вучыцца - дарэмна час трацiць, i паступiла на дзённае. Вядома, калi з'явiлася на факультэце акеаналогii i ўбачыла там Алеся, i выгляду не падала, што дзеля яго сюды i паступiла. Хаця на самай справе не толькi дзеля яго, а i дзеля таго, каб пабачыць свет. Жыццё даецца адзiн раз! Марнаваць яго ў вёсцы не хацелася, там яна толькi тупела. Алесь прыветлiва ўсмiхнуўся ёй i запрасiў на студэнцкую вечарыну.

...Высокi юнак у паласатай майцы кашлянуў у кулак i прадоўжыў аповяд:

- А ў Алжыры адна з мясцiн носiць назву "Цяснiна прывiдаў". Тут вельмi часта назiраюцца мiражы. Аднойчы я спынiўся пры ўваходзе ў цяснiну, сеў на камень. Раптам унiзе, метраў за пяцьдзесят ад мяне, я ўбачыў чалавека, якi таксама сядзеў на каменi. Калi я ўстаў - ён таксама. Калi я пайшоў да яго, i ён пайшоў да мяне. Калi ён падышоў блiжэй, то я, да майго здзiўлення, пазнаў у iм самога сябе. Я працягнуў да яго руку, хацеў памацаць, але ён знiк.

- Гэты вiд мiражу вядомы i на Жэнеўскiм возеры, у Швейцарыi, - усмiхнулася дзяўчына з доўгiмi завiткамi валасоў. - Такiя прывiды ўзнiкаюць таксама i ля моцна нагрэтых сцен. Сцяна тут з'яўляецца нiбы паверхняй зямлi. Паветраны слой, якi прылягае да яе, мацней нагрэты i больш разрэджаны, чым суседнi з iм слой паветра. Мяжа памiж слаямi служыць "паветраным люстэркам", якое пастаўлена вертыкальна. "Паветранае люстэрка" ўтварае яшчэ адзiн мiраж верхнi, якi можна бачыць на моры.

- Гэта ў нас, у Фiнскiм залiве, - падняла ўгору руку дзяўчына ў шортах i белай майцы, - а ў сарака кiламетрах ад вашага горада ёсць горад Ламаносаў, там жыве мая бабуля, дык звычайна нельга ўбачыць ваш горад, аднак бываюць днi, калi жыхары Ламаносава бачаць Санкт-Пецярбург як на далонi. Адлюстраванне яго з'яўляецца ў паветры: Нява, масты, асобныя высокiя будынкi...

- Швецкiя маракi доўга шукалi выспу-мiраж, - сказаў Алесь, - бо выспа гэтая часам з'яўлялася ў Балтыйскiм моры памiж Аландскiмi выспамi i швецкiм берагам. А яшчэ вядомы "Лятучы Галандзец", на якiм плаваюць маракi-прывiды. Ён з'яўляецца перад караблямi зусiм маўклiвы, плыве проста на iх, не адказваючы на сiгналы, i раптоўна знiкае ў тумане... Гэта быў паветраны прывiд - двайнiк якогасьцi паруснага судна, якi iшоў далёка, за гарызонтам... Так было раней. А вось чаму i цяпер з'яўляецца "Лятучы Галандзец", калi парусных суднаў няма, чый тады гэта двайнiк, паветраны прывiд?

Усе прыцiшана маўчалi.

- Я чуў выпадкi, што нашы судны сустракалi "Лятучага Галандца", - сказаў чарнявы хлопец з кучаравымi валасамi, - на iм былi матросы з iншага часу, яны выконвалi работу на палубе, гучалi каманды...

- У свеце столькi дзiўнага, неразгаданага, - прамовiла, асмелiўшыся, Зоська. - Вось у Паўднёвай Iталii, у Месiнскiм пралiве, з'яўляюцца рухомыя мiражы-фатамарганы. Над морам, на ўсходзе сонца, з'яўляюцца казачныя палацы, вежы i замкi, людзi-велiканы, гiганцкiя дрэвы i жывёлы, яны зыходзяцца i разыходзяцца, даганяюць адно аднаго, мяняюць форму. Усе яны - адлюстраванне дамоў, вежаў, людзей i жывёл, якiя знаходзяцца на беразе. "Паветранае люстэрка" калышацца, вось фiгуры i рухаюцца... Мiражы могуць прыносiць i карысць. Капiтан Скот убачыў у Антарктыцы горы, якiя вiслi ў паветры, i вырашыў, што далей на поўдзень знаходзiцца горны ланцуг. Пазней нарвежскi палярнiк Амудсен знайшоў гэты ланцуг...

- А пра агнi Эльма чулi? - таемным голасам спытаў хлопец з гiтарай. - У Сяродземным моры, у час навальнiцы, яны з'явiлiся на адным з караблёў. Капiтан прыказаў матросам патушыць агонь, але той шыпеў, як ракета з сырога пораху. З'яўляюцца такiя агнi i на людзях. Аднойчы ў аднаго альпiнiста ў гарах "загарэлiся валасы" - яны свяцiлiся яркiм блакiтным агнём, галава была акружана ззяннем. Яны выпускалi блакiтныя iскрынкi. Аказалася, што свецяцца ледарубы, фотаапараты, металiчныя гузiкi. Пры гэтым яны выпускалi шыпячы гук, як самавар. Калi навальнiца знiкла, свячэнне знiкла. Па сутнасцi агнi Эльма нiчога агульнага не маюць з сапраўдным агнём. Гэта так званыя цiхiя электрычныя разрады ў атмасферы...

- А пра "рыбныя" дажджы чулi? - засмяялася дзяўчына ў шортах, тая, што родам з Фiнляндыi. - Гэта калi смерч падхоплiвае прадметы, а затым яны вяртаюццца на зямлю з дажджом, трапiўшы ў дажджавую хмару? У нас быў "манетны" дождж раз. Лiўнi моцна размылi грунт, i на паверхнi аказаўся нейкi жбан з грашыма. Смерч, якi ўзнiк пры навальнiцы, падняў манеты высока ў паветра. Калi вiхор страцiў сваю сiлу i распаўся, з неба, разам з кроплямi дажджу, пасыпалiся грошы!..

Усе дружна засмяялiся.

Зоська выйшла з пакойчыка на балкон. Горад запальваў агнi. Больш за ўсё яна любiла такiя моманты, калi вечарэла i пацiху запальвалiся ў вокнах дамоў агнi... Вiдовiшча было зачаравальным, успакойвала душу... Побач з'явiўся Алесь, нечакана i цiха.

- Мне здаецца, што тое, што было са мною ў вёсцы, сон, - прашаптала Зоська, - i я заўсёды жыла тут, у горадзе... I буду яшчэ доўга жыць тут...

- А як жа акiян? - усмiхнуўся Алесь.

- Акiян - гэта вечнасць, - адказала яна яму. - Да гэтага мне трэба яшчэ дарасцi. А пакуль я толькi нарадзiлася для новага, цiкавага жыцця... Я ўжо другая. I той, вясковай, недарэчнай, сарамлiвай, цiхай, ужо няма.

- Я заўважыў, - сказаў Алесь. - Мне гэта прыемна, як прыемна ведаць i тое, што ты - надзейны сябра, не пустая дзяўчына, якая толькi i марыць пра замужжа. У цябе будзе ўсё: поспех, кар'ера, сябры... I я!

Ён моцна пацiснуў яе руку.

V

Учора былi Пакровы. Знаёмства з ваколiцамi Польшчы было пяшчотным i таемным, раскаваным i незалежным. Вайдаш прыпаркаваў свой ровар да магутнага раскiдзiстага дуба, сеў побач з Марусяй i зазначыў:

- Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лiстом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам, рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзяўчыну чапцом!

Ён абняў Марусю i запытаў:

- Не стамiлася? Як-нiяк, а цэлы месяц падарожнiчаем. Столькi падзей: вянчанне ў касцёле, знаёмства з маiмi родзiчамi... Хутары, вёскi, новыя знаёмствы...

- Гэта так цiкава! - усмiхнулася Маруся. - Паход - выдатная рэч! Я больш пра цябе даведалася i ўжо не крыўдую па дробязях. Я адкрыла ў табе шмат прыемнага i добрага. Здаецца - я ў iншым свеце. Вернемся дадому - i казка скончыцца...


Лидия Адамович читать все книги автора по порядку

Лидия Адамович - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки mybooks.club.


Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке) отзывы

Отзывы читателей о книге Кветкi самотнай князёўны (на белорусском языке), автор: Лидия Адамович. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.

Прокомментировать
Подтвердите что вы не робот:*
Подтвердите что вы не робот:*
Все материалы на сайте размещаются его пользователями.
Администратор сайта не несёт ответственности за действия пользователей сайта..
Вы можете направить вашу жалобу на почту librarybook.ru@gmail.com или заполнить форму обратной связи.